Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

37. Аналіз літаратурнага твора ў школе. Адзінства метадалагічных прынцыпаў літаратуразнаўчага і школьнага аналізу. Віды школьнага аналізу.

Аналіз – найбольш адказны і складаны этап работы над творам у школе, яго мэта канкрэтызуецца неабходнасцю паглыбяць і пашыраць першапачатковае ўспрыманне тэксту, а таксама развіваць чытацкія якасці вучняў. У сучаснай методыцы школьны аналіз літаратурнага твора разглядаецца з розных пунктаў погляду. 1. Аналіз мае змястоўны бок (настаўнік выбірае пэўную канцэпцыю ў тлумачэнні твора, вызначае характар маральна-эстэтычных праблем, якія будуць пастаўлены перад класам, і кола літаратурных ведаў, якія неабходна засвоіць у сувязі з вывучэннем гэтага твора). 2. Аналіз мае сваю структуру: працягласць у часе, дзяленне на асноўныя вузлы, злучэнне гэтых вузлоў (настаўнік думае, як падзяліць матэрыял на часткі, згрупаваць яго, размеркаваць па ўроках). 3. Аналіз выступае ў сваѐй вучэбнай функцыі як працэс, які ўключае ў сябе разнастайную дзейнасць вучняў і стымулюе іх літаратурнае развіццё (настаўнік шукае магчымасці разнастаіць формы і прыѐмы аналізу, каб далучыць дзяцей да актыўнай самастойнай працы і забяспечыць іх пазнавальную і творчую актыўнасць).

Першы, змястоўны слой аналізу – пранікненне ў рэчаіснасць, адлюстраваную ў творы. Потым за падзеямі і героямі школьнікі вучацца бачыць аўтара і разумець, што паказаныя ў творы бакі рэчаіснасці не ідэнтычныя жыццѐвым фактам, а пераасэнсаваныя мастаком слова ў святле яго маральна-эстэтычнага ідэалу. Гэта другі, больш глыбокі слой. Нарэшце, аналіз дапамагае вучням убачыць, як адлюстраваны жыццѐвы матэрыял арганізуецца ў творы, як гэты твор ствараецца, г.зн. яны вучацца разумець твор як мастацтва слова і літаратуру як працэс, у якім жывуць і мяняюцца формы, жанры, стылі і г.д. Гэта зноў іншы слой зместу. У аснову школьнага аналізу мастацкага твора пакладзены прынцыпы літаратуразнаўства: навуковасць, гістарызм, адзінства зместу і формы, цэласнасць аналізу, улік родавай і жанравай спецыфікі. Спецыфічнымі прынцыпамі аналізу літаратурнага твора ў школе з‘яўляюцца: выхаваўча-развіццѐвая накіраванасць, адзінства рацыянальнага і эмацыянальнага, адзінства навуковай логікі і творчага натхнення, улік ўзроставых асаблівасцей вучняў. Сучасная методыка вылучае наступныя тыпы аналізу: аглядавы, выбарачна-накіраваны, тэкстуальны, “скрыты”. Пры аглядавым аналізе размова можа ісці пра твор увогуле або пра асобныя яго часткі, ці сістэму вобразаў, але выбранае кола пытанняў разглядаецца ў агульных рысах і без асаблівай увагі на дэталі. Да такога аналізу настаўнік звяртаецца пры вывучэнні аглядавых тэм (у старшых класах (“Шляхі развіцця беларускай літаратуры ў пачатку XX стагоддзя”, “Беларуская літаратура перыяду 1966 – 1985 гадоў”), на ўводных уроках да манаграфічнай тэмы (“Жыццёвы і творчы шлях Івана Шамякіна”) і на ўроках пазакласнага чытання. Выбарачна-накіраваны аналіз прадугледжвае разгляд твора з пункту погляду скразных, або “лучевых” (М. Рыбнікава), пытанняў. Тэкстуальны аналіз мае на мэце падрабязны разгляд тэксту на розных узроўнях, калі з‘яўляецца магчымасць пільна прыгледзецца да кожнага эпітэта, метафары або мастацкай дэталі. Зразумела, і пры тэкстуальным разборы аналізуецца не ўсё, пры яго выкарыстанні настаўнік прытрымліваецца прынцыпу выбарачнасці як умовы школьнага аналізу. Немагчыма, напрыклад, дэталѐва, па старонках і абзацах, прааналізаваць буйны эпічны твор. Па гэтай прычыне аб‘ектам тэкстуальнага аналізу звычайна з‘яўляюцца раздзелы, эпізоды, вобразы або іншыя элементы мастацкай структуры. Праца з тэкстам прывучае школьнікаў да ўважлівага чытання. Яна павінна прысутнічаць пры вывучэнні кожнага твора, у тым ліку і ў старшых класах. “Скрыты” аналіз. Гэта нетрадыцыйны аналіз, пры ім пранікненне ў тэкст адбываецца праз стварэнне да яго малюнкаў або ілюстрацый (іншы раз вусных), складанне кадрапланаў і кінасцэнарыяў, супастаўленне варыянтаў. Часцей за ўсё назіраецца змешаны, або "свабодна-накіраваны", аналіз, у працэсе якога настаўнік чаргуе прадуманую паслядоўнасць аналітычных пытанняў з момантамі накіраванай гутаркі і вольным абменам думак, дыскусіямі. У жывым навучальным працэсе гэтыя падыходы спалучаюцца і пераплятаюцца ў розных камбінацыях.