Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

61.Факультатыўныя заняткі па літаратуры,іх арганізацыя і методыка правядзення.

Факультатыўныя заняткі – гэта форма арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час, накіраваная на пашырэнне і паглыбленне ведаў вучняў па вучэбных предметах у адпаведнасці з іх запытамі, здольнасцямі і схільнасцямі, а таксама на павышэнне актыўнасці іх пазнавальнай дзейнасці. З аднаго боку, факультатыўныя заняткі – заканамерны працяг і развіццѐ асноўнага школьнага курса літаратуры: «Беларускі фальклор» («Беларускі фальклор: апавядальныя жанры» (V клас), «Беларускі фальклор: каляндарна- абрадавая паэзія» (VI клас), «Беларускі фальклор: сямейна-абрадавая паэзія» (VII клас). З другога боку, яны ўключаюць і зусім новыя тэмы, якія садзейнічаюць фарміраванню вучнѐўскіх уяўленняў аб напрамках будучай прафесійнай сама рэалізацыі і сувязях паміж прадметамі канкрэтных прафесіях: «Выразнае чытанне» («Выразнае чытанне» (VІ клас) «Выразнае чытанне і пераказ» (VІІ клас), «Выразнае чытанне і мастацкае расказванне» (VIІI клас); «Вытокі тэатральнага мастацтва» (V клас), «Асновы тэатральнай культуры» (VІ клас), «Беларуская літаратура і тэатр» (VIІ клас), «Тэатры Беларусі» (VIІІ клас); «Юны карэспандэнт» (VIІІ клас). Методыка правядзення факультатыўных заняткаў у V–VIII класах агульнаадукацыйнай школы накіравана на абуджэнне і фарміраванне цікавасці, захопленасці мастацтвам, на выхаванне мастацкага густу і развіццѐ творчых здольнасцей, асабліва літаратурных. Тут выкарыстоўваюцца розныя віды чытання, праблемныя пытанні і заданні, міні-даследаванні, гульнѐвыя сітуацыі. Правядзенне факультатыўных заняткаў у ІХ–ХІ класах мае на мэце падрыхтоўку вучня да сітуацыі выбару напрамку далейшай адукацыі і вымушае выкарыстанне настаўнікам наступных патэнцыйных магчымасцяў павышэння ступені гатоўнасці вучняў да самаадукацыйнай дзейнасці: самастойнае вывучэнне асноўнай і дадатковай вучэбнай літаратуры, а таксама іншых крыніц інфармацыі, спалучэнне аглядных лекцый з семінарамі, дыскусіямі, творчымі сустрэчамі, інфармацыйная падтрымка адукацыйнай дзейнасці вучня з дапамогай навучальных відэафільмаў, электронных тэкстаў, тэлекамунікацыйных сродкаў, правядзенне творчых конкурсаў, публічных абарон праектаў, эўрыстычных кантрольных прац; уключэнне ў навучальную дзейнасць экскурсій на прадпрыемствы і спецыялізаваныя выставы і інш. Факультатыўныя заняткі можна падзяліць на 3 асноўныя групы [1]: 1. Уводныя: — даць вучню магчымасць рэалізаваць сваю цікавасць да абранага прадмета; — пазнаѐміць вучняў з новымі тэмамі і прадметамі, якія не вывучаліся ў базавай і сярэдняй агульнаадукацыйнай школе. 2. Паглыбляючыя: — даць вучню магчымасць рэалізаваць сваю цікавасць да абранага прадмета; — стварыць умовы для падрыхтоўкі да экзаменаў па найбольш верагодных прадметах будучага прафілявання. 3. Развіваючыя курсы:  зарыентацваць вучняў у свеце сучасных прафесій, пазнаѐміць іх са спецыфікай дзейнасці, адпаведнай найбольш распаўсюджаным прафесіям;  падтрымліваць матывацыю выбару прафесіі вучнямі.

Выбар канкрэтнай метадычнай формы правядзення абумоўліваецца псіхолага-ўзроставымі асаблівасцямі вучняў, іх пазнавальнымі магчымасцямі, тэматыкай заняткаў, мэтамі іх правядзення. Найбольш распаўсюджанай формай арганізацыі і правядзення заняткаў з‘яўляецца лекцыя, якая не толькі фарміруе веды і паняцці пра пэўны прадмет даследавання, але і фарміруе светапогляд вучняў, стымулюе творчую самастойную працу па іх здабыванню. Існуе пэўная залежнасць формаў і прыѐмаў вучэбнай работы на факультатыўных занятках ад мэт і задач, якія ставіць перад сабой настаўнік.

Вучань школы можа наведваць наступную максімальную колькасць факультатыўных заняткаў: I клас – 4 гадзіны; II клас – 3 гадзіны; III клас – 2 гадзіны; IV–V класы – 3 гадзіны; VI клас – 4 гадзіны; VII–VIII класы – 3 гадзіны; IX клас – 5 гадзін; X–XI класы – 7 гадзін. Факультатыўныя заняткі арганізуюцца пры наяўнасці пісьмовых заяў бацькоў або іншых законных прадстаўнікоў вучняў.

Запіс факультатыўных заняткаў робіцца на адведзеных для гэтага старонках журнала (пры фарміраванні групы з вучняў розных класаў – у адзін з класных журналаў) з выкананнем патрабаванняў, якія прад‘яўляюцца да вядзення класных журналаў (―Iнструкцыя аб парадку фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення‖). У выпадку змен жадання вучня бацькі падаюць заяву з просьбай вызваліць іх дзіця ад наведвання факультатыўных заняткаў. У адпаведнасці з рэзалюцыяй кіраўніка ўстановы «Вызваліць» на адпаведнай старонцы класнага журнала насупраць прозвішча вучня робіцца запіс «Адлічаны з (чысло, месяц, год)». Факультатыўныя заняткі ва ўстановах адукацыі праводзяцца па раскладзе факультатыўных заняткаў, зацверджаным кіраўніком установы, як правіла, да пачатку або пасля завяршэння ўрокаў. Перад факультатыўнымі заняткамі для вучняў V–XI класаў павінен быць прадугледжаны перапынак не менш за 20 хвілін і іх працягласць павінна быць 45 хвілін Мінімальнае напаўненне груп для правядзення факультатыўных заняткаў для ўсіх агульнаадукацыйных вучэбных устаноў ў гарадах у колькасці 5 вучняў, а максімальная для І–IV класаў школ, гімназій і ліцэяў – 20 вучняў, для V–XI класаў агульнаадукацыйных устаноў – 25 вучняў. Факультатыўныя заняткі павінны праводзіцца на падставе адпаведных вучэбных праграм, якія рэкамендаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і размешчаны на сайце www.adu.by, а таксама часткова ў зборніку ―Программы факультативных занятий для общеобразовательных учреждений по гуманитарному направлению‖ (Мінск, Нацыянальны інстытут адукацыі, 2009). Ацэньванне вучэбных дасягненняў вучняў на факультатыўных занятках і занятках гуртка не праводзіцца.