Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

52.Унутрыпрадметныяі міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.

Унутрыпрадметныя сувязі дапамагаюць развіваць асацыятыўнае мысленне, супастаўляць творы па розных аспектах, бачыць у іх падобнае і адрознае, спрыяюць развіццю творчых здольнасцей, камунікатыўнай культуры, дапамагаюць больш трывала і асэнсавана засвойваць веды, аптымізуюць вучэбны працэс. Унутрыпрадметныя сувязі – арганічныя сувязі трох элементаў літаратуры: мастацкія творы, асновы літаратуразнаўства (тэорыя літаратуры), гісторыя літаратуры. 1) Творчасць класікаў нацыянальнай літаратуры (асобныя іх творы) неаднаразова вывучаецца з 5 па заключны клас (Колас, Купала, Багдановіч, Гарэцкі і інш.). У кожным наступным класе неабходна абапірацца на раней вывучанае, паглыбляць інтэлектуальнае і эмацыянальнае асэнсаванне раней засвоенага. 2) Супастаўленне твораў нацыянальнай літаратуры па вобразах герояў, тэматыцы, праблематыцы, родах і жанрах (вобраз музыкі ў творах Купалы, Коласа, Багдановіча; тэма калектывізацыі ў творах Зарэцкага, Мележа і Быкава; праблема бацькоў і дзяцей у творах Купалы, Быкава, Шамякіна, Дударава, Карамазава і інш.). 3) Увядзенне пачатковых паняццяў па тэорыі літаратуры і іх паглыбленне на наступных этапах літаратурнай адукацыі (сродкі мастацкай выразнасці, вершаскладанне, мастацкія напрамкі і г.д.). Міжпрадметныя сувязі ў сістэме адукацыі прадугледжваюць комплексны падыход да навучання і выхавання, дазваляюць выяўляць ўзаемасувязь паміж прадметамі і тым самым актывізаваць навучальную дзейнасць вучняў, папярэджваць дубліраванне вучэбнага матэрыялу, эканоміць час і пазбягаць перагрузкі вучняў і, нарэшце, прыводзіць веды школьнікаў у адзіную сістэму. Рэалізуючы ў вучэбным працэсе міжпрадметныя сувязі, настаўнік абапіраецца на веды вучняў, атрыманыя імі пры вывучэнні іншых прадметаў.

Замацаваліся розныя формы рэалізацыі міжпрадметных сувязяў: інтэграваныя ўрокі (урок мовы і літаратуры, урок беларускай літаратуры і гісторыі Беларусі), самастойная праца вучняў, якая прадугледжвае выкарыстанне падручнікаў па розных вучэбных прадметах, міжпрадметныя факультатыўныя заняткі, пазакласныя мерапрыемствы (ранішнікі, вечарыны, комплексныя экскурсіі). Разам з тым асноўным спосабам рэалізацыі міжпрадметных сувязяў быў і застаецца зварот настаўніка на паўсядзѐнных уроках да ведаў вучняў, атрыманых пры вывучэнні іншых дысцыплін. У педагагічнай тэрміналогіі з‘явіліся такія паняцці, як асноўны, або вядучы, прадмет і паглыбляючы прадмет. У дачыненні да беларускай літаратуры паглыбляючымі прадметамі могуць быць руская літаратура, беларуская мова, гісторыя, грамадазнаўства, выяўленчае мастацтва, музыка. Міжпрадметныя сувязі бываюць сінхронныя і асінхронныя. Найбольш эфектыўнымі з‘яўляюцца сінхронныя сувязі, якія прадугледжваюць адначасовае (паралельнае) вывучэнне асобных тэм, праблем у блізкароднасных прадметах. Да асінхронных міжпрадметных сувязяў настаўнік звяртаецца, калі патрэбны матэрыял вывучаўся раней (у папярэдніх класах) або яшчэ будзе вывучацца. Па гэтай прычыне асінхронныя ўзаемасувязі падзяляюцца на рэтраспектыўныя і перспектыўныя. Найчасцей наладжваюцца рэтраспектыўныя сувязі, якія будуюцца на папярэдніх ведах вучняў, атрыманых пры вывучэнні іншых прадметаў.

Міжпрадметныя сувязі з рускай літаратурай звычайна рэалізуюцца праз вывучэнне ўзаемаўплыву літаратур і кантактных сувязяў пісьменнікаў. Зварот да ўзаемаўплыву літаратур дапамагае вучням выявіць агульнае і падобнае ў творчасці беларускіх і рускіх пісьменнікаў (стыль, тэмы, вобразы, матывы, сімвалы). Вядома, што на станаўленне і фарміраванне творчай манеры многіх беларускіх пісьменнікаў паўплываў М. Гогаль, з вялікай павагай да якога выказаўся К. Вераніцын ў паэме ―Тарас на Парнасе‖: ―Сам Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі // і Гогаль шпарка каля нас // прайшлі, як павы, на Парнас‖. Паэма ―Тарас на Парнасе‖ вывучаецца ў ІХ класе. Апора на раней вывучаную ў курсе рускай літаратуры аповесць ―Ноч перад Калядамі‖ дапаможа вучням убачыць, што захопленасць Гогалем знайшла адбітак ў творы беларускага аўтара: каларытныя этнаграфічныя сцэны, камічны паказ побыту парнаскіх багоў, дасціпны гумар. Надзвычай выразна ўзаемаўплыў літаратур высвечваецца праз асабістыя кантакты і творчую дружбу пісьменнікаў, якой яна была, напрыклад, ў А. Куляшова і А. Твардоўскага. Для А. Куляшова А. Твардоўскі быў самым аўтарытэтным знатаком паэзіі і патрабавальным дарадцам. Творы беларускага пісьменніка зацікавілі А. Твардоўскага народнасцю, гістарычнай значнасцю зместу, багаццем мастацкай формы. Спачатку А. Куляшоў адчуваў на сабе ўплыў свайго рускага калегі, але ўжо ў ваенны час і асабліва ў пасляваенны перыяд гэты ўплыў стаў двухбаковым. Перапіска, выступленні ў друку, асабістыя сустрэчы спрыялі творчаму і духоўнаму ўзаемаабагачэнню беларускага і рускага паэтаў.

Наладжванне міжпрадметных сувязяў можа адбывацца праз паглыбленне ведаў па тэорыі літаратуры з апорай на падабенства літаратурных працэсаў. У ІХ класе ў курсе беларускай і рускай літаратуры ўводзіцца паняцце класіцызм.

Вывучэнне беларускай літаратуры арганічна звязана з вывучэннем беларускай мовы. Цэласны, сістэмны характар узаемнага выкарыстання ведаў па мове і літаратуры абумоўлены агульнасцю мэты іх вывучэння – развіццѐ інтэлектуальнай, камунікатыўнай, маральна-эстэтычнай, грамадзянскай культуры мовы вучняў. Напрамкі літаратурна-моўных сувязяў у вучэбным працэсе могуць быць вызначаны праз агульныя патрабаванні да ўменняў і навыкаў вучняў, сфармуляваныя ў адукацыйных стандартах, у адпаведнасці з якімі вучні павінны навучыцца правільна і выразна чытаць мастацкія творы (урыўкі), вусна і пісьмова пераказваць тэксты рознай жанрава-стылѐвай прыналежнасці, пісаць сачыненні, складаць тэзісы, канспекты, рыхтаваць рэфераты, даклады і інш.

У сваю чаргу веды, набытыя на ўроках мовы, могуць стаць падмуркам, апораю пры вывучэнні пытанняў па літаратуры. Напрыклад, уводзячы ў 5 класе паняцце эпітэт, настаўнік прапаноўвае вучням ўспомніць вядомыя ім часціны мовы і члены сказы. Міжпрадметныя сувязі ўрокаў літаратуры і гісторыі спрыяюць паглыбленню агульнаадукацыйных ведаў вучняў, пазітыўна ўплываюць на развіццѐ гістарычнага мыслення і дапамагаць ім глыбей асэнсоўваць агульначалавечыя каштоўнасці. Звяртаючыся да асобных гістарычных фактаў пры тлумачэнні літаратурнага матэрыялу, настаўнік-філолаг прымае ўдзел у фарміраванні ў школьнікаў сістэмы гістарычных ведаў і поглядаў, якія дазваляюць ім разбірацца ў літаратурных з‘явах, дастаткова аб‘ектыўна ацэньваць аўтарскую пазіцыю, асэнсоўваць ролю і месца пісьменніка ў культурным і грамадскім жыцці. На ўроках літаратуры на матэрыяле мастацкай творчасці працягваецца знаѐмства з айчыннай гісторыяй, замацоўваюцца, паглыбляюцца і канкрэтызуюцца веды, атрыманыя на ўроках гісторыі. Міжпрадметныя сувязі літаратуры і гісторыі найлепш рэалізуюцца ў ІХ – ХІ класах, у якіх змест літаратурнай адукацыі сканструяваны ў адпаведнасці з гісторыка-храналагічным прынцыпам. Гісторыка-літаратурныя ўзаемасувязі паспяхова рэалізуюцца на ўроках, прысвечаных біяграфіі пісьменніка. Жыццѐ і творчасць мастака непарыўна звязана з канкрэтнай эпохай і гістарычнымі падзеямі, сведкам і ўдзельнікам якіх ѐн быў.

Сувязь літаратуры з гісторыяй пры вывучэнні біяграфічнага матэрыялу рэалізуецца з дапамогаю наступных метадычных прыѐмаў: вывучэнне гістарычных дакументаў і публіцыстычных матэрыялаў адпаведнай эпохі, знаѐмства з фактамі жыцця пісьменніка, якія сведчаць пра яго актыўны ўдзел у жыцці грамадства, выяўленне сувязяў паміж творамі мастака і найбольш актуальнымі праблемамі грамадскага жыцця гістарычнай эпохі. Падчас вывучэння манаграфічных і аглядавых тэм арыентацыя на веды вучняў па гісторыі становіцца эфектыўным сродкам фарміравання ў іх навыкаў аналізу тэксту літаратурнага твора.

Школьная праграма прадугледжвае вывучэнне беларускай літаратуры ў суаднесенасці з іншымі відамі мастацтва. Выкарыстанне ў вучэбным працэсе твораў музыкі, выяўленчага, тэатральнага і кінамастацтва мастацтва з‘яўляецца надзейнай апорай ў працы настаўніка-філолага. Творы сумежных мастацтваў ствараюць пэўны эмацыянальны настрой на ўроку, ўзбагачаюць духоўны свет вучняў, узмацняюць ідэйна-эстэтычнае ўздзеянне літаратуры на іх свядомасць, з‘яўляюцца дадатковай крыніцай ведаў і пачуццяў.

На практыцы ж поспех звароту на ўроку беларускай літаратуры да твораў музыкі і выяўленчага амаль поўнасцю залежыць ад эрудыцыі, кругагляду, педагагічнага вопыту і творчай ініцыятывы самога настаўніка. Выяўленчае мастацтва. Значнае месца пры вывучэнні літаратуры належыць партрэтнаму мастацтву. Мастак-партрэтыст перадае не толькі індывідуальны воблік чалавека, але і яго ўнутраны свет.

Сюжэтныя карціны часта называюць апавядальнымі, што падкрэслівае іх сувязь з літаратурай. Разам з тым, калі ў літаратурным творы дзеянне ахоплівае шэраг падзей, што адбываюцца ў розныя часы, то ў карціне мастака мы бачым герояў у нейкі адзін момант дзеяння.

Нярэдка настаўнік звяртаецца на ўроку літаратуры да мастацкіх ілюстрацый. Мастацкая ілюстрацыя (у першую чаргу графіка) – гэта выява, малюнак, які створаны на аснове літаратурнага твора і прызначаны пераўвасобіць славесны вобраз у зрокавы. Ілюстрацыя падпарадкавана літаратурнаму тэксту.

Музыка. Зварот да розных мастацтваў пры вывучэнні літаратуры носіць выбарачны характар. Тлумачыцца гэта і спецыфікаю літаратурнага тэксту, што вывучаецца, і тым канкрэтным матэрыялам па іншых відах мастацтва, які ѐсць у асабістым вучэбна-метадычным комплексе настаўніка. У адных выпадках ѐн звернецца да твораў выяўленчага мастацтва, у іншых – да музыкі. Пры вывучэнні лірыкі, напрыклад, менш за ўсѐ патрэбны ілюстрацыі і найбольш патрэбна музыка, якая адпавядае самой прыродзе паэзіі і дапамагае развіццю ўяўленняў. Праслухоўванне – найбольш пашыраны спосаб выкарыстання музыкі на ўроку літаратуры. Блізкая тэматычна і па эмацыянальнай настраѐвасці да лірычнага твора музыка можа гучаць перад пачаткам яго вывучэння, у час чытання як фон, пасля аналізу для супастаўлення.

ыкарыстанне твораў выяўленчага мастацтва і музыкі пры вывучэнні літаратуры дазваляе настаўніку данесці да свядомасці вучняў агульныя заканамернасці, уласцівыя літаратуры і іншым відам мастацтва.