Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

51.Вывучэнне манаграфічных тэм.

Манаграфічныя тэмы ў курсе беларускай літаратуры вывучаюцца на заключнай ступені літаратурнай адукацыі. Іх змест закліканы канкрэтызаваць уяўленні вучняў пра агульныя заканамернасці і тэндэнцыі развіцця літаратурнага працэсу на прыкладзе жыцця і творчасці аднаго пісьменніка. Гэта вызначае структуру манаграфічнай тэмы, якая складаецца з біяграфіі пісьменніка і твораў, рэкамендаваных праграмай для тэкстуальнага вывучэння і дадатковага чытання; сюды ж уключаюцца звесткі па тэорыі літаратуры, а таксама літаратуразнаўчыя ды крытычныя артыкулы. У сучаснай методыцы акрэсліваюцца два шляхі (алгарытмы) вывучэння манаграфічнай тэмы. Першы — ―паслядоўны‖ — прадугледжвае знаѐмства вучняў на першым уроку з біяграфіяй пісьменніка, на астатніх жа ўроках разглядаецца ягоная творчасць. Узважваючы вартасці гэтага шляху, В.Я. Ляшук адзначае, што ―ў вучняў застаецца досыць поўнае ўяўленне пра асобу і жыццяпіс мастака слова.

Да паслядоўнага вывучэння спачатку біяграфіі пісьменніка, а затым ягонай творчасці мэтазгодна звяртацца ў тым выпадку, калі ў склад манаграфічнай тэмы ўваходзіць адзін твор. Напрыклад, на вывучэнне тэмы ―Андрэй Мрый‖ у Х класе адводзіцца 2 гадзіны. Пасля знаѐмства вучняў з жыццѐвым і творчым шляхам пісьменніка праграмай прапануецца тэкстуальнае вывучэнне рамана ―Запіскі Самсона Самасуя‖ (Х клас), у працэсе якога засвойваюцца тэарэтыка- літаратурныя паняцце сатырычны раман

Паслядоўны шлях вывучэння манаграфічнай тэмы таксама эфектыўны, калі вывучаецца творчасць паэтаў з не акрэсленай выразна перыядызацыяй іх жыццѐвага і творчага шляху альбо калі ў склад тэмы ўваходзяць творы аднаго перыяду. У гэтым выпадку лірычныя творы вывучаюцца па тэмах, матывах, праблемах. Напрыклад, пры вывучэнні тэмы ―Францішак Багушэвіч‖ (ІХ клас) вершы разглядаюцца тэматычна, звяртаецца ўвага на асноўныя праблемы. Другі шлях вывучэння манаграфічнай тэмы — ―паралельны‖ — скіроўвае на паэтапнае вывучэнне жыцця і творчасці пісьменніка: на асобным уроку разглядаецца той ці іншы перыяд творчасці аўтара. Пры падобным падыходзе біяграфія пісьменніка становіцца своеасаблівым ключом да разумення маральна-этычнай праблематыкі і мастацка-эстэтычных асаблівасцей твораў. Гэты шлях рэкамендуецца абіраць у тых выпадках, калі вывучаецца творчасць паэта цалкам або разглядаюцца некалькі невялікіх твораў, напісаных пісьменнікам у розныя перыяды.

Напрыклад, пры вывучэнні творчасці Максіма Танка (Х клас) мэтазгодна вызначыць уплыў жыццѐвых калізій на тэматычную скіраванасць паэзіі. Падчас манаграфічнага вывучэння творчасці таго ці іншага пісьменніка павінны брацца пад увагу агульналітаратурныя сувязі і ўплывы, у кантэксце якіх фарміравалася творчая індывідуальнасць аўтара. Настаўнік актывізуе веды і ўменні вучняў, звязаныя з выяўленнем агульнага і адметнага ў эстэтычных прынцыпах, праблематыцы, сістэме вобразна-выяўленчых сродкаў, увасобленых у літаратурных творах.

Заняткі па вывучэнні манаграфічнай тэмы павінны спалучаць самыя разнастайныя метадычныя формы (змена дзейнасці павінна адбывацца кожныя 10-15 хвілін): так, у структуру ўрока-лекцыі мэтазгодна ўключаць элементы гутаркі, дыспуту, разгорнутыя выступленні вучняў па загадзя акрэсленых пытаннях, абмеркаванні дакладаў і рэфератаў.

Вывучэнне манаграфічнай тэмы варта завяршаць падагульняючым урокам або падагульняючай гутаркай у межах апошняга ўрока. У дадзеным выпадку варта не паўтараць ужо вядомы вучням матэрыял, яны павінны з дапамогай настаўніка асэнсаваць цэласнае бачанне вызначанай тэмы і, адначасова, усвядоміць невычарпальнасць духоўна-маральнага і эстэтычнага зместу літаратурных твораў, дынамічнасць мастацкага свету аўтара. Мэтай заключных заняткаў па вывучэнні манаграфічнай тэмы павінен стаць не аналіз тэкста ў дэталях, але погляд на творчасць пісьменніка ў цэлым. Іначай кажучы, важна не толькі суміраваць веды, але сінтэзаваць іх, падвесці вучняў да абагульненняў, высветліць трываласць ацэнак, што склаліся ў іх на папярэдніх этапах вывучэння тэмы

Такім чынам, плѐннасць засваення вучнямі матэрыялу манаграфічнай ы тэмы звязаная з тым, ці ўдалося настаўніку выбудаваць цэласную, завершаную сістэму ўрокаў, наколькі паслядоўна рэалізоўваліся прынцыпы гістарызму і навуковасці пры вывучэнні жыццѐвага і творчага шляху пісьменніка, урэшце, ці здолеў настаўнік актывізаваць пошукавую, даследчую, творчую працу вучняў.