- •1. Методыка выкладання беларускай літаратуры як навука. Сувязь методыкi выкладання беларускай лiтаратуры з iншымi навукамi. Метады даследавання.
- •2. Лiтаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты I задачы яе вывучэння. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура».
- •3. Канцэпцыя лiтаратурнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (1991, 1996).
- •4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура» (2009): асноўныя палажэннi.
- •5. Асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi, iх змест I структура.
- •6. Школьныя праграмы па беларускай лiтаратуры.
- •7. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 5 – 8 класаў.
- •8. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 9 – 11 класаў.
- •9. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай лiтаратуры.
- •10. Станаўленне I развiццё методыкi выкладання лiтаратуры ў пачатку хх ст. Праблема зместу I структуры. Праграмы I падручнiкi. Дальтан-план. Пазакласная праца. Перыядычны друк.
- •11. Вывучэнне эпiчных твораў малой I сярэдняй формы.
- •12. Уклад I.I. Замоцiна ў развiццё методыкi выкладання лiтаратуры. Асноўны змест працы «Мастацкая лiтаратура ў школьным выкладаннi».
- •13. Стан методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 30-я – першай палове 50-х гг. Хх ст. Часопiс «Камунiстычнае выхаванне».
- •14. Развiццё методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 2-й палове 50-х – 80-х гг. Хх ст.
- •15. Настаўнiк беларускай лiтаратуры. Прафесiйныя патрабаваннi да яго. Аналiз кнiгi м.А. Лазарука «Навучанне I выхаванне творчасцю».
- •16. Творчая лабараторыя настаўнiка лiтаратуры. Аналiз кнiг м.I. Мiшчанчука «Настаўнiку пра настаўнiка» I в.М. Туркевiча «Творчасцi зярняткi залатыя».
- •17. Вучнi як чытачы. Лiтаратурнае развiццё вучняў розных узроставых груп. Наiўны рэалiзм I яго пераадоленне ў працэсе вывучэння лiтаратуры.
- •18. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання лiтаратуры.
- •19. Прынцыпы лiтаратуразнаўчага аналiзу на ўроках лiтаратуры.
- •20. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры. Класiфiкацыя метадаў паводле крынiцы атрымання ведаў. Метад чытання.
- •21. Гутарка настаўнiка з вучнямi як метад вывучэння беларускай лiтаратуры. Рэпрадуктыўная I эўрыстычная гутарка. Лiтаратурны дыспут.
- •22. Школьная лекцыя па лiтаратуры. Методыка яе правядзення.
- •23. Наглядныя метады выкладання лiтаратуры (iлюстраванне, вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, iнсцэнiраванне, дэманстрацыя).
- •24. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры ў агульнаадукацыйных установах па характары дзейнасцi настаўнiка I вучняў.
- •25. Урок лiтаратуры, патрабаваннi да яго.
- •26. Класiфiкацыя ўрокаў лiтаратуры. Структура ўрока лiтаратуры. Падрыхтоўка настаўнiка да ўрока лiтаратуры.
- •27. Нетрадыцыйныя (нестандартныя) ўрокi лiтаратуры.
- •28. Планаванне. Вiды планаў настаўнiка лiтаратуры.
- •29. Улiк I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў вучняў пры вывучэннi лiтаратуры. Апытанне як асноўная форма праверкi ведаў па лiтаратуры. Крытэрыi I нормы ацэнак.
- •30. Пазакласная праца па лiтаратуры.
- •31. Новыя тэхналогii вывучэння лiтаратуры.
- •32. Урокi пазакласнага чытання, iх змест, методыка правядзення.
- •33. Віды ўступных заняткаў і методыка іх правядзення.
- •34. Арганізацыя чытання мастацкага твора як асноўны этап яго вывучэння. Віды чытання.
- •37. Аналіз літаратурнага твора ў школе. Адзінства метадалагічных прынцыпаў літаратуразнаўчага і школьнага аналізу. Віды школьнага аналізу.
- •38. Віды шляхоў аналізу мастацкага твора (“следам за аўтарам”, павобразны, праблеіна-тэматычны, капазіцыйны).
- •39. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
- •40. Асаблівасці вывучэння вуснай народнай творчасці.
- •41. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў сярэдніх класах.Методыка завучвання на памяць.
- •42.Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў старшых класах.
- •43.Краязнаўчая праца па беларускай літаратуры.
- •44.Вывучэнне твораў вялікай эпічнай формы.Арганізацыя дамашняга чытання.
- •45.Асаблівасці вывучэння баек.
- •46.Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў. Спецыфіка метады і прыёмы работы над драмай
- •47.Асаблівасці вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка.
- •48.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў сярэдніх класах.
- •49.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў старшых класах.
- •50. Вывучэнне аглядавых тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў.
- •51.Вывучэнне манаграфічных тэм.
- •52.Унутрыпрадметныяі міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.
- •53.Выкарыстанне нагляднасці на ўроках літаратуры.
- •54.Выкарыстанне твораў сумежных мастацтваў пры вывучэнні беларускай літаратуры.
- •2. Праслухоўванне музычных твораў:
- •4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:
- •56.Методыка развіцця вуснага маўлення на ўроках літаратуры.Навучанне выразнаму чытанню
- •57.Навучанне розным відам пераказу.Слоўнае маляванне і мастацкае расказванне.
- •58.Сачыненне па літаратуры.
- •59.Праверка,выпраўленне,ацэнка і аналіз сачыненняў.
- •60.Урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў.
- •61.Факультатыўныя заняткі па літаратуры,іх арганізацыя і методыка правядзення.
- •62.Віды самастойнай працы вучняў пры вывучэнні літаратуры
- •63.Дамашнія заданні па літаратуры.Шляхі папярэджання перазагрузкі вучняў дамашнімі заданнямі.
- •64.Пошукі новых форм і метдаў выкладання беларускай літаратуры(па старонках часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова”, іншых педагагічных выданняў).
34. Арганізацыя чытання мастацкага твора як асноўны этап яго вывучэння. Віды чытання.
Асноўным этапам вывучэння мастацкага твора з‘яўляецца чытанне. Чытанне – гэта падмурак для далейшай працы над творам. Мастацкі твор у школе чытаецца і перачытваецца. Поспех вывучэння твора ў многiм залежыць ад арганiзацыi першага чытання. Першае чытанне звычайна мае эмацыянальную афарбоўку, яно павінна стварыць адпаведны настрой, зацікавіць вучняў, выклікаць у іх эстэтычнае перажыванне і асалоду. Успрыманне твора на эмацыянальным узроўні характарызуецца пэўнай павярхоўнасцю, якая выяўляецца ў жаданні вучняў хутчэй даведацца, чым завяршыцца твор, а яго ацэнка абмяжоўваецца эмацыянальна-ацэначнымі ўражаннямі. Недахопы першаснага ўспрымання будуць выпраўлены пры паўторным чытанні. Першае чытанне ў класе павінна быць чытаннем уголас і абавязкова выразным, нельга падмяняць яго працай над тэхнікай чытання: для гэтага адводзіцца адпаведны час.
Чытанне бывае вольнае і мэтанакіраванае. Пры вольным чытанні вучань мае поўную свабоду, ён падуладны толькі тэксту: прымае або аспрэчвае тое, пра што напісана ў творы, хвалюецца, суперажывае, радуецца і ненавідзіць разам з аўтарам і яго героямі. Прысутнасць вольнага чытання абавязковая. “Пакуль твор не ўспрыняты душой, свабодна і непасрэдна, – адзначала вядомы метадыст Н.А. Станчэк, – вучань не адчувае патрэбнасці ў аналізе, ён можа нават супраціўляцца усім спробам прымусіць яго гаварыць”. Па гэтай прычыне першае чытанне павінны быць вольным.
Паўторнае чытанне, як правіла, мэтанакіраванае, яно праходзіць пад кіраўніцтвам настаўніка. Педагог задае вучням апераджальныя пытанні, прапануе ім выканаць падчас чытання заданні аналітычнага характару, з якіх пачынаецца аналіз твора.
Чытанне можа быць класным і дамашнім. У сярэдніх класах перавага аддаецца класнаму чытанню і, як правіла, ўголас. Чытанне ўголас больш нагляднае, яно выклікае калектыўнае суперажыванне. Акрамя таго, пры класным чытанні настаўнік ўпэўнены, што ўсе вучні ведаюць змест твора. Дамашняе чытанне мае таксама свае перавагі: яно ў значнай меры асабістае, тут няма пасрэдніка паміж чытачом і аўтарам, ніхто не аказвае ўплыву на чытача сваёй трактоўкай, сваім чытаннем уголас. Вучні сярэдняга школьнага ўзросту любяць слухаць чытанне, аднак даволі хутка стамляюцца, іх увага рассейваецца, і таму метадысты лічаць, што працягласць бесперапыннага чытання на ўроку не павінна перавышаць 25 – 30 хвілін. У V –VІ класах звычайна спалучаюцца абодва віды чытання. Больш складаныя часткі твора чытаюцца калектыўна ў класе, а прачытанае дома на ўроку толькі аналізуецца.
У старшых класах у сувязі з вывучэннем вялікіх твораў першае чытанне пераважна дамашняе, у класе зачытваюцца асобныя ўрыўкі пры аналізе твора. Выключэнне складае выкарыстанне класнага чытання на ўступных занятках, калі настаўнік ставіць задачу праз чытанне ўвесці вучняў у мастацкі свет твора.
Значныя па аб‘ёму творы ў старшых класах павінны быць прачытаны да пачатку іх вывучэння. Для гэтага неабходна метадычна правільна арганізаваць дамашняе чытанне. Настаўнікі імкнуцца зацікавіць вучняў у прачытанні мастацкіх твораў праз зачытванне найбольш цікавых урыўкаў з тэкстаў, знаёмства з асобнымі фактамі з біяграфіі пісьменнікаў, арганізацыю кніжных выстаў. Важна, каб вучні адчувалі пастаянны кантроль за ходам чытання з боку выкладчыка, які ажыццяўляецца ў форме віктарыны, тэсціравання, індывідуальнай гутаркі, праверачных вусных і пісьмовых заданняў. Большасць настаўнікаў-філолагаў перад летнімі канікуламі знаёмяць вучняў са спісам праграмных твораў, якія будуць вывучацца ў наступным класе.
35-36. Вывучэнне чытацкага ўспрымання мастацкага твора школьнікамі.
Псіхолаг В.Нікафарава вылучае тры асноўныя стадыі ў працэсе ўспрымання мастацкай літаратуры: – непасрэднае ўспрыманне, якое грунтуецца на эмацыянальнай рэакцыі; – асэнсаванне ідэйнага зместу; – уплыў літаратуры на чытача як вынік успрымання твора [3, с. 17]. У час чытання і адразу пасля яго заканчэння найбольш праяўляецца непасрэднае ўспрыманне, якое дае магчымасць настаўніку правільна вызначыць методыку далейшай працы над творам. Выяўленне ўзроўню першаснага ўспрымання твора вучнямі з‘яўляецца абавязковым прамежкавым этапам паміж чытаннем і аналізам. Для гэтага праводзяць так званыя арыенціровачныя заняткі, на якіх настаўнік ставіць за мэту выявіць, якія эмоцыі выклікаў ў вучняў прачытаны твор, наколькі глыбока яны зразумелі змест, што засталося па-за іх увагай, а што не патрабуе дадатковых удакладненняў. Методыку правядзення такіх заняткаў настаўнік выбірае ў залежнасці ад вучэбна-выхаваўчых задач, складанасці і памеру, родавай і жанравай спецыфікі твора, колькасці гадзін, адведзеных праграмай на яго вывучэнне. У методыцы замацавалася некалькі спосабаў выяўлення чытацкага ўспрымання. Самым пашыраным метадычным прыѐмам, да якога настаўнік звяртаецца на арыенціровачных занятках, з‘яўляецца пастаноўка пытанняў, накіраваных на выяўленне агульнага ўражання ад твора: ―Якім настроем прасякнуты верш?‖; ― Арыенціровачныя заняткі, могуць таксама праводзяцца ў форме гутаркі, інтэрв'ю, вусных паведамленняў вучняў. Пры праверцы засваення зместу твора выкарыстоўваецца складанне планаў і розныя віды пераказу. Для выяўлення эфектыўнасці арыенціровачных заняткаў настаўнік у час далейшай працы над творам супастаўляе першапачатковыя ўражанні з тымі, што сфарміраваліся ў час аналізу. Іншы раз настаўнікі для выяўлення ўспрымання буйнога эпічнага твора праводзяць па-за межамі ўрока эксперыментальны зрэз у форме пісьмовага анкетавання. Пры вывучэнні ўспрымання рамана І. Мележа ―Людзі на балоце вучням САШ № 35 г. Мінска было прапанавана адказаць на наступныя пытанні анкеты: “Які з вобразаў рамана І.Мележа "Людзі на балоце", на вашу думку, найбольш удаўся аўтару?”; “Як вы ставіцеся да таго, што Ганна выйшла замуж за чалавека, якога не кахала?”; “ Чым вам падабаецца Васіль і якія якасці яго характару выклікаюць ваша асуджэнне?”; Аналіз адказаў вучняў на прапанаваную анкету даў магчымасць не толькі вывучыць успрыманне школьнікамі рамана І. Мележа, але і ўвогуле вызначыць агульныя заканамернасці ўспрымання літаратурнага твора старшакласнікамі. Выявілася, што ў цэнтры ўвагі школьнікаў пры чытанні мастацкага твора лѐс яго герояў, матывы іх учынкаў. Маральнае аблічча героя становіцца для школьнікаў вызначальным у ацэнцы яго і як з'явы мастацтва. Станоўчы герой аказвае на іх вялікае выхаваўчае ўздзеянне. Адмоўныя ж персанажы, акрамя негатыўных, іншых пачуццяў не выклікаюць, хаця ў рамане І.Мележа яны выпісаны з не меншым стараннем і майстэрствам. Дзесяцікласнікі часта не ўлічваюць рэальных гістарычных умоў, якія сфарміравалі светапогляд і характар герояў, ставяць іх побач са сваімі сучаснікамі і таму памыляюцца пры вызначэнні маральнай ацэнкі ўчынкаў і дзеянняў літаратурных персанажаў. Недастаткова глыбока разумеюць школьнікі аўтарскую пазіцыю. Другараднае значэнне надаюць многія вучні літаратурнаму пейзажу, не бачаць усѐй паўнаты моўнага багацця твора. Гэта можна растлумачыць тым, што вучням з маленства гаварылі пра так званыя "мастацкія асаблівасці" на завяршальным этапе вывучэння твора, без уліку адзінства зместу і формы. У выніку праведзенага даследавання былі выяўлены тыповыя асаблівасці першаснага ўспрымання эпічнага твора вучнямі старшых класаў, а таксама вывучана разуменне імі канкрэтнага рамана пасля самастойнага чытання. Ад паўнаты і глыбіні першапачатковага ўспрымання твора ў далейшым залежыць якасць яго аналізу.
