Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

57.Навучанне розным відам пераказу.Слоўнае маляванне і мастацкае расказванне.

Важным практыкаваннем па развіцці вуснага маўлення вучняў з‘яўляюцца пераказы, па ступені падрабязнасці пры перадачы зместу твора адрозніваюць падрабязны і сціслы пераказ. Вучні малодшых класах часцей за ўсѐ пераказваюць твор падрабязна, а старшых сцісла, што дазваляе значна зэканоміць час і выкарыстаць пераказ пры аналізе. Калі змест твора перадаецца словамі і нават канструкцыямі сказаў пісьменніка, то гэта падрабязны пераказ. Яго настаўнік выкарыстоўвае, калі вучні не звяртаюць увагі на дэталі, а сочаць толькі за развіццѐм сюжэта. У такім выпадку яны апускаюць апісанні пейзажу, інтэр‘ера, партрэта, перажыванняў героя, устаўныя элементы. Падрабязны пераказ – эфектыўны прыѐм развіцця маўлення вучняў. Калі школьнік пераказвае твор блізка да тэксту, то словы пісьменніка становяцца словамі вучня. Перадаючы змест твора сцісла, вучань засяроджвае ўвагу на самым галоўным і карыстаецца сваімі словамі, гэты прыѐм развівае навыкі лаканічнага маўлення. Асабліва важна прымяняць сціслы пераказ пры праверцы запамінання вучнямі сюжэта твора (арыентацыйныя заняткі) і пры аналізе творы, каб аднавіць яго сюжэт. Выбарачнага пераказ, дае магчымасць настаўніку выявіць, як вучні ставяцца да твора, што ім найбольш запомнілася, ўразіла, прывабіла (Перакажыце ваш любімы момант з твора Г. Далідовіча ―Губаты‖, перакажыце біяграфію аднаго з герояў (Міколы Кужалевіча Я. Брыль ―Сірочы хлеб‖). Гэты від пераказу надае адказам і сачыненням пераканальнасць і матываванасць. Спецыфіка творчага пераказу заключаецца ў тым, што пры перадачы зместу твора змяняецца асоба ад імя якой вядзецца апавяданне ў творы (1 на 3 і наадварот) (перакажыце казку ―Музыка-чарадзей‖ ад першай асобы) (перакажыце апавяданне В. Карамазава ―Дзяльба кабанчыка‖ ад імя 3 асобы), простая мова замяняецца ўскоснай і наадварот (Замяніце ўнутраныя маналогі герояў твора М. Стральцова ―На чацвѐртым годзе вайны‖ простай мовай, што пры гэтым страціў твор?). Для такога пераказу вучань павінен добра ўяўляць характар, знешнасць героя, ад імя якога будзе весціся апавяданне. Творчы пераказ звычайна выкарыстоўваецца пры пераказе казак, невялікіх апавяданняў, або ўрыўкаў з эпічных і драматычных твораў. Мастацкае расказванне дазваляе больш вольна абыходзіцца з мастацкім творам: змяняць парадак эпізодаў, дапаўняць твор уласнымі разважаннямі, замяняць або дадумваць канцоўку твора (Што будзе з героямі драмы Я. Купалы ―Раскіданае гняздо‖ далей, Чым, на вашу думку, мог бы закончыцца твор У. Караткевіча ―Паром на бурнай рацэ‖?). Мастацкае расказванне шырока выкарыстоўваецца пры вывучэнні эпічных твораў, асабліва народных казак, легенд.

58.Сачыненне па літаратуры.

Развіццѐ пісьмовага маўлення школьнікаў адзін з элементаў літаратурнай адукацыі. Далучэнне да ўзораў майстэрскага выкарыстання роднага слова з‘яўляецца асновай для фарміравання культуры маўлення вучняў. Пісьмовыя работы па літаратуры пачынаюць уводзіцца з VІІ класа, патрабаванні да і іх пералік можна знайсці ў праграме пасля кожнага класа (раздзелы ―Асноўныя віды работ па літаратуры‖) і ―Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення‖. У V – VI класах праводзіцца прапедэўтычная работа, накіраваная на азнаямленне са спецыфікай пісьмовых работ па літаратуры. Настаўнік можа прапанаваць вучням наступныя віды работ: разгорнутыя адказы на пытанні; складанне сказаў, аб‘яднаных тэмай; выдзяленне абзацаў у тэксце; выдзяленне ў тэксце апавядання, апісання, разважання і тлумачэнне мэтазгоднасці іх; аднаўленне дэфармаванага тэксту, скарачэнне частак тэксту ці перастаноўка іх; выяўленне непаўнаты тэксту і дапаўненне яго неабходным матэрыялам; дапісванне пачатку ці заканчэння тэксту; замена ў тэксце няўдалых выразаў, падбор больш яркіх і вобразных планаў; аналіз ключавых слоў, слоў- арыенціраў, якія нясуць найбольшую сэнсавую і вобразную нагрузку і інш.; стварэнне эцюдаў (замалѐвак з натуры) і эсэ (перадача ўражанняў і суб‘ектыўных разважанняў на пэўную тэму) і інш. Навучанне напісанню пісьмовых работ па літаратуры адбываецца на наступных этапах: першы – азнаямленне з азначэннем жанру, яго асаблівасцямі; другі – назіранне на аснове падабраных настаўнікамі прыкладамі дадзенага віду работы; трэці – планаванне і падбор матэрыялу; чацвѐрты – напісанне; пяты – рэдагаванне. Па мэтах навучання школьныя сачыненні бываюць навучальныя і кантрольныя, па месцу выканання – класныя і дамашнія. У залежнасці ад жанравых асаблівасцей вылучаюцца такія віды сачыненняў, як апавяданне (мае на мэце паслядоўную падачу падзей: пачатак іх, развіццѐ і канец), апісанне (на матэрыяле літаратурных твораў, так і на аснове спецыяльна арганізаваных назіранняў, асабіста перажытага, творчага ўяўлення), разважанне (―найбольш складаны спосаб перадачы думак, выяўлення пачуццяў, бо ў яго аснове раскрыццѐ прычынна-выніковых адносін паміж пэўнымі жыццѐвымі ці літаратурнымі з‘явамі, іх аналіз і сінтэз, доказ і абгрунтаванне‖), анатацыя, рэцэнзія, водзыў, рэпартаж і інш. Кампазіцыя сачынення трохчасткавая: уступ (1/6 частка ўсяго сачынення, або 1/4 галоўнай часткі) – прадмова, падрыхтоўка да ўспрыняцця разважання вучня; асноўная частка – сістэма тэзісаў і аргументаў, разважанне; заключэнне – вывады з напісанага, абагульненне назіранняў. ―Сучасная методыка выдзяляе 7 этапаў працы над сачыненнем: 1. Уменне ўдумацца ў тэму, асэнсаваць яе, вызначыць яе мэты (абмежаваць сябе пэўнымі рамкамі). 2. Уменне падпарадкоўваць сваѐ сачыненне пэўнай ідэі. 3. Адбор матэрыялу для сачынення. 4. Сістэматызацыя сабранага матэрыялу. 5. Праца над кампазіцыйнай будовай сачынення. 6. Выбар стылю і тыпу мовы. 7. Рэдагаванне тэксту сачынення (стылістычная папраўка напісанага)‖. Сачыненні-разважанні па літаратуры дзеляцца на 2 групы: сачыненні на літаратурную тэму: 1) характарыстыка літаратурнага героя; 2) параўнальная характарыстыка герояў; З) групавая характарыстыка герояў; 4) праблемныя тэмы; 5) тэмы абагульняльнага характару (аб ідэйным змесце твора, аб мастацкіх вартасцях твора, аб значэнні пэўнага твора / творчасці пісьменніка; і сачыненні на вольную тэму: 1) на патрыятычныя тэмы; 2) на маральна-этычныя тэмы; 3) на экалагічныя тэмы; 4) на матэрыяле сучаснай літаратуры, мастацтва, кіно, тэлебачання; 5) звязаныя з выбарам будучай прафесіі; 6) асобасна- ацэначнага характару10 .