- •1. Методыка выкладання беларускай літаратуры як навука. Сувязь методыкi выкладання беларускай лiтаратуры з iншымi навукамi. Метады даследавання.
- •2. Лiтаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты I задачы яе вывучэння. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура».
- •3. Канцэпцыя лiтаратурнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (1991, 1996).
- •4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура» (2009): асноўныя палажэннi.
- •5. Асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi, iх змест I структура.
- •6. Школьныя праграмы па беларускай лiтаратуры.
- •7. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 5 – 8 класаў.
- •8. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 9 – 11 класаў.
- •9. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай лiтаратуры.
- •10. Станаўленне I развiццё методыкi выкладання лiтаратуры ў пачатку хх ст. Праблема зместу I структуры. Праграмы I падручнiкi. Дальтан-план. Пазакласная праца. Перыядычны друк.
- •11. Вывучэнне эпiчных твораў малой I сярэдняй формы.
- •12. Уклад I.I. Замоцiна ў развiццё методыкi выкладання лiтаратуры. Асноўны змест працы «Мастацкая лiтаратура ў школьным выкладаннi».
- •13. Стан методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 30-я – першай палове 50-х гг. Хх ст. Часопiс «Камунiстычнае выхаванне».
- •14. Развiццё методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 2-й палове 50-х – 80-х гг. Хх ст.
- •15. Настаўнiк беларускай лiтаратуры. Прафесiйныя патрабаваннi да яго. Аналiз кнiгi м.А. Лазарука «Навучанне I выхаванне творчасцю».
- •16. Творчая лабараторыя настаўнiка лiтаратуры. Аналiз кнiг м.I. Мiшчанчука «Настаўнiку пра настаўнiка» I в.М. Туркевiча «Творчасцi зярняткi залатыя».
- •17. Вучнi як чытачы. Лiтаратурнае развiццё вучняў розных узроставых груп. Наiўны рэалiзм I яго пераадоленне ў працэсе вывучэння лiтаратуры.
- •18. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання лiтаратуры.
- •19. Прынцыпы лiтаратуразнаўчага аналiзу на ўроках лiтаратуры.
- •20. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры. Класiфiкацыя метадаў паводле крынiцы атрымання ведаў. Метад чытання.
- •21. Гутарка настаўнiка з вучнямi як метад вывучэння беларускай лiтаратуры. Рэпрадуктыўная I эўрыстычная гутарка. Лiтаратурны дыспут.
- •22. Школьная лекцыя па лiтаратуры. Методыка яе правядзення.
- •23. Наглядныя метады выкладання лiтаратуры (iлюстраванне, вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, iнсцэнiраванне, дэманстрацыя).
- •24. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры ў агульнаадукацыйных установах па характары дзейнасцi настаўнiка I вучняў.
- •25. Урок лiтаратуры, патрабаваннi да яго.
- •26. Класiфiкацыя ўрокаў лiтаратуры. Структура ўрока лiтаратуры. Падрыхтоўка настаўнiка да ўрока лiтаратуры.
- •27. Нетрадыцыйныя (нестандартныя) ўрокi лiтаратуры.
- •28. Планаванне. Вiды планаў настаўнiка лiтаратуры.
- •29. Улiк I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў вучняў пры вывучэннi лiтаратуры. Апытанне як асноўная форма праверкi ведаў па лiтаратуры. Крытэрыi I нормы ацэнак.
- •30. Пазакласная праца па лiтаратуры.
- •31. Новыя тэхналогii вывучэння лiтаратуры.
- •32. Урокi пазакласнага чытання, iх змест, методыка правядзення.
- •33. Віды ўступных заняткаў і методыка іх правядзення.
- •34. Арганізацыя чытання мастацкага твора як асноўны этап яго вывучэння. Віды чытання.
- •37. Аналіз літаратурнага твора ў школе. Адзінства метадалагічных прынцыпаў літаратуразнаўчага і школьнага аналізу. Віды школьнага аналізу.
- •38. Віды шляхоў аналізу мастацкага твора (“следам за аўтарам”, павобразны, праблеіна-тэматычны, капазіцыйны).
- •39. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
- •40. Асаблівасці вывучэння вуснай народнай творчасці.
- •41. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў сярэдніх класах.Методыка завучвання на памяць.
- •42.Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў старшых класах.
- •43.Краязнаўчая праца па беларускай літаратуры.
- •44.Вывучэнне твораў вялікай эпічнай формы.Арганізацыя дамашняга чытання.
- •45.Асаблівасці вывучэння баек.
- •46.Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў. Спецыфіка метады і прыёмы работы над драмай
- •47.Асаблівасці вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка.
- •48.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў сярэдніх класах.
- •49.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў старшых класах.
- •50. Вывучэнне аглядавых тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў.
- •51.Вывучэнне манаграфічных тэм.
- •52.Унутрыпрадметныяі міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.
- •53.Выкарыстанне нагляднасці на ўроках літаратуры.
- •54.Выкарыстанне твораў сумежных мастацтваў пры вывучэнні беларускай літаратуры.
- •2. Праслухоўванне музычных твораў:
- •4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:
- •56.Методыка развіцця вуснага маўлення на ўроках літаратуры.Навучанне выразнаму чытанню
- •57.Навучанне розным відам пераказу.Слоўнае маляванне і мастацкае расказванне.
- •58.Сачыненне па літаратуры.
- •59.Праверка,выпраўленне,ацэнка і аналіз сачыненняў.
- •60.Урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў.
- •61.Факультатыўныя заняткі па літаратуры,іх арганізацыя і методыка правядзення.
- •62.Віды самастойнай працы вучняў пры вывучэнні літаратуры
- •63.Дамашнія заданні па літаратуры.Шляхі папярэджання перазагрузкі вучняў дамашнімі заданнямі.
- •64.Пошукі новых форм і метдаў выкладання беларускай літаратуры(па старонках часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова”, іншых педагагічных выданняў).
33. Віды ўступных заняткаў і методыка іх правядзення.
Уступныя заняткі неабходныя амаль заўсёды: яны павінны iнтэлектуальна i эмацыянальна падрыхтаваць вучняў да ўспрымання новага твора, абудзіць цікавасць, стварыць спрыяльную эмацыянальную атмасферу, забяспечыць узаемасувязі вывучаемага твора з раней вядомым, настроіць клас на аналітычную працу.
Класіфікацыя ўступных заняткаў:
– заняткі, якія дапамагаюць вучням зразумець гістарычную эпоху, адлюстраваную ў творы, або эпоху, або час, у якi пісаўся твор;
– заняткі, на якіх вучні даведваюцца пра гісторыю напісання твора;
– заняткі, звязаныя з выкарыстаннем біяграфічнага матэрыялу;
– заняткі, заснаваныя на выкарыстанні жыццёвага вопыту і жывых назіранняў вучняў;
– заняткі, на якіх выкарыстоўваюцца творы сумежных відаў мастацтва.
У школьнай практыцы ўсталяваліся разнастайныя формы правядзення ўступных заняткаў. Гэта можа быць слова і лекцыя настаўніка, гутарка па асабістых назіраннях, выкарыстанне сумежных відаў мастацтва, папярэднія творчыя працы з наступным іх абмеркаваннем, праца па падручніку, рэальная і завочная экскурсіі, самастойная праца вучняў.
Віды і формы правядзення ўступных заняткаў настаўнік выбірае на свой густ, але выпадковасці ў выбары зместу і методыкі іх правядзення не павінна быць. Выбар таго ці іншага варыянта залежыць ад спецыфікі літаратурнага твора, агульнага кірунку працы над тэкстам, задач, вылучаных педагогам для вырашэння на ўроку. Улічваюцца таксама ўзроставыя асаблівасці вучняў, склад класа. Уступныя заняткі павінны быць арганічна звязанымі з далейшай працай па вывучэнні твораў. Калі настаўнік у цэнтр працы адразу паставіць герояў, то ён спачатку раскажа пра эпоху, у якую яны жылі, пра іх побыт і г.д. Пры вывучэнні пейзажных твораў у 5-6 класах настаўнік сустракаецца са значнымі цяжкасцямі, звязанымі з недастатковым жыццёвым вопытам вучняў. У залежнасці ад месца пражывання вучняў настаўнік можа вызначыць месца, час, парадак і мэты экскурсій у прыроду, галоўная мэта якіх заключаецца ў тым, каб абудзіць у вучняў унутраную патрэбу да ўспрымання прыродаапісальных твораў мастацкай літаратуры.
Сучасная вучэбная праграма па беларускай літаратуры называе канкрэтныя творы жывапісу, музыкі або скульптуры, да якіх можна звярнуцца пры вывучэнні таго ці іншага літаратурнага твора. Вывучэнне бiяграфii пiсьменнiка ў 5-8 класах праграма не прадугледжвае. Аднак некаторыя творы непасрэдна звязаны з фактамі з жыцця пісьменніка, таму настаўнік звяртаецца да біяграфічнай даведкі. У 9-11 класах, як паказвае вопыт, змест уступных заняткаў ускладняецца і, як правіла, звязваецца з гісторыяй напісання твора.
У сучаснай школе найчасцей выкарыстоўваецца камбінаваны від уступных заняткаў, на якіх вучні вывучаюць біяграфію пісьменніка, знаѐмяцца з эпохай, адлюстраванай у творы і гісторыяй яго напісання, разглядаюць рэпрадукцыі карцін, слухаюць выразнае (мастацкае) чытанне ўрыўка з твора.
Працягласць уступных заняткаў рэгламентуецца некалькімі фактарамі: узростам вучняў, памерам і складанасцю твора, а таксама колькасцю часу, адведзенага праграмай на яго вывучэнне.
