Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

32. Урокi пазакласнага чытання, iх змест, методыка правядзення.

Пазакласнае чытанне – гэта педагагічна арганізаванае чытанне вучнямі мастацкай, навукова-папулярнай і іншай літаратуры, накіраванае на інтэлектуальнае, маральнае і эстэтычнае развіццё вучняў, прывучэнне іх да самастойнага чытання, развіццё літаратурных інтарэсаў і густаў.

Яшчэ ў савецкай школе былі вызначаны ключавыя прынцыпы арганізацыі пазакласнага чытання, якія трывала замацаваліся па сённяшні дзень ў адукацыйных установах Беларусі: непарыўная сувязь усіх відаў вучэбных заняткаў па літаратуры ў фарміраванні чытацкай культуры, у мастацкім і эстэтычным выхаванні вучняў; выкарыстанне разнастайных відаў работы, якія стымулююць развіццё цікавасці дзяцей да мастацтва слова; выхаванне ў школьнікаў жадання спасцігаць і абараняць духоўныя каштоўнасці, створаныя літаратурай і іншымі відамі мастацтва; кіруючая роля настаўніка ў забеспячэнні развіцця самастойнай чытацкай і літаратурна-мастацкай дзейнасці ў школьнікаў.

Для паспяховай арганізацыі гэтай формы пазакласнай працы ў сучаснай школе настаўнік павінен ведаць чытацкія інтарэсы і ўзровень начытанасці вучняў, а таксама спосабы арганізацыі, стымулявання, кантролю і ўліку пазакласнага чытання.

На пачатку працы з новым вучнёўскім калектывам настаўнік вывучае укамплектаванасць школьнай бібліятэкі неабходнай літаратурай, знаёміцца з чытацкімі фармулярамі вучняў, цікавіцца магчымасцямі школьнікаў карыстацца сеткай Internet. Карысную інфармацыю педагог атрымае ў выніку правядзення і аналізу пісьмовага анкетавання вучняў або сачынення, у якім вучні выкажуць свае адносіны да мастацтва слова, назавуць любімых пісьменнікаў і літаратурных герояў.

Методыка выпрацавала шэраг прыёмаў кіраўніцтва пазакласным чытаннем. Для прыкладу, рускі (савецкі) метадыст В.В. Галубкоў лічыў эфектыўнымі спосабамі складанне рэкамендацыйных каталогаў, арганізацыю школьнай бібліятэкай перыядычных выставак кніжных навінак, стварэнне з ліку вучняў актыву – «групы аматараў добрай кнігі», правядзенне настаўнікам своеасаблівага агляду – «гадзіны пазакласнага чытання».

Стымулюе цікавасць вучняў да кнігі сваім прыкладам найперш сам настаўнік, у асобе якога вучні павінны ўбачыць дапытлівага, дасведчанага, з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй чытача. Пры складанні спіса твораў для пазакласнага чытання, які даводзіцца да вучняў ў канцы навучальнага года, настаўнік арыентуецца на вучэбную праграму, узроставыя асаблівасці і чытацкія інтарэсы вучняў, на ўласны вопыт і эстэтычны густ. Кіраўніцтва пазакласным чытаннем – справа ўсяго педагагічнага калектыву, да якой зацікаўлена далучаюцца намеснік дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай працы, класныя кіраўнікі, бібліятэкар, настаўнікі іншых прадметаў (рускай літаратуры, гісторыі), бацькі.

Прачытанае вучнямі не павінна заставацца па-за ўвагай настаўніка: пры адсутнасці належнага кантролю, уліку, падвядзення вынікаў і ацэнкі пазакласнага чытання ўсе папярэднія намаганні вучняў і педагогаў будуць марнымі. Праверка і аналіз самастойна прачытаных твораў звычайна адбываецца на ўроках пазакласнага чытання, а таксама пры напісанні сачыненняў, пры вывучэнні аглядавых тэм, на пазакласных мерапрыемствах (дыспутах, канферэнцыях, літаратурных вечарынах), ў час прамежкавага кантролю ў форме тэсціравання. Начытанасць вучняў улічваецца пры выніковай атэстацыі вучняў па прадмеце за чвэрць або за год.