- •1. Методыка выкладання беларускай літаратуры як навука. Сувязь методыкi выкладання беларускай лiтаратуры з iншымi навукамi. Метады даследавання.
- •2. Лiтаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты I задачы яе вывучэння. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура».
- •3. Канцэпцыя лiтаратурнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (1991, 1996).
- •4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура» (2009): асноўныя палажэннi.
- •5. Асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi, iх змест I структура.
- •6. Школьныя праграмы па беларускай лiтаратуры.
- •7. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 5 – 8 класаў.
- •8. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 9 – 11 класаў.
- •9. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай лiтаратуры.
- •10. Станаўленне I развiццё методыкi выкладання лiтаратуры ў пачатку хх ст. Праблема зместу I структуры. Праграмы I падручнiкi. Дальтан-план. Пазакласная праца. Перыядычны друк.
- •11. Вывучэнне эпiчных твораў малой I сярэдняй формы.
- •12. Уклад I.I. Замоцiна ў развiццё методыкi выкладання лiтаратуры. Асноўны змест працы «Мастацкая лiтаратура ў школьным выкладаннi».
- •13. Стан методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 30-я – першай палове 50-х гг. Хх ст. Часопiс «Камунiстычнае выхаванне».
- •14. Развiццё методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 2-й палове 50-х – 80-х гг. Хх ст.
- •15. Настаўнiк беларускай лiтаратуры. Прафесiйныя патрабаваннi да яго. Аналiз кнiгi м.А. Лазарука «Навучанне I выхаванне творчасцю».
- •16. Творчая лабараторыя настаўнiка лiтаратуры. Аналiз кнiг м.I. Мiшчанчука «Настаўнiку пра настаўнiка» I в.М. Туркевiча «Творчасцi зярняткi залатыя».
- •17. Вучнi як чытачы. Лiтаратурнае развiццё вучняў розных узроставых груп. Наiўны рэалiзм I яго пераадоленне ў працэсе вывучэння лiтаратуры.
- •18. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання лiтаратуры.
- •19. Прынцыпы лiтаратуразнаўчага аналiзу на ўроках лiтаратуры.
- •20. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры. Класiфiкацыя метадаў паводле крынiцы атрымання ведаў. Метад чытання.
- •21. Гутарка настаўнiка з вучнямi як метад вывучэння беларускай лiтаратуры. Рэпрадуктыўная I эўрыстычная гутарка. Лiтаратурны дыспут.
- •22. Школьная лекцыя па лiтаратуры. Методыка яе правядзення.
- •23. Наглядныя метады выкладання лiтаратуры (iлюстраванне, вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, iнсцэнiраванне, дэманстрацыя).
- •24. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры ў агульнаадукацыйных установах па характары дзейнасцi настаўнiка I вучняў.
- •25. Урок лiтаратуры, патрабаваннi да яго.
- •26. Класiфiкацыя ўрокаў лiтаратуры. Структура ўрока лiтаратуры. Падрыхтоўка настаўнiка да ўрока лiтаратуры.
- •27. Нетрадыцыйныя (нестандартныя) ўрокi лiтаратуры.
- •28. Планаванне. Вiды планаў настаўнiка лiтаратуры.
- •29. Улiк I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў вучняў пры вывучэннi лiтаратуры. Апытанне як асноўная форма праверкi ведаў па лiтаратуры. Крытэрыi I нормы ацэнак.
- •30. Пазакласная праца па лiтаратуры.
- •31. Новыя тэхналогii вывучэння лiтаратуры.
- •32. Урокi пазакласнага чытання, iх змест, методыка правядзення.
- •33. Віды ўступных заняткаў і методыка іх правядзення.
- •34. Арганізацыя чытання мастацкага твора як асноўны этап яго вывучэння. Віды чытання.
- •37. Аналіз літаратурнага твора ў школе. Адзінства метадалагічных прынцыпаў літаратуразнаўчага і школьнага аналізу. Віды школьнага аналізу.
- •38. Віды шляхоў аналізу мастацкага твора (“следам за аўтарам”, павобразны, праблеіна-тэматычны, капазіцыйны).
- •39. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
- •40. Асаблівасці вывучэння вуснай народнай творчасці.
- •41. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў сярэдніх класах.Методыка завучвання на памяць.
- •42.Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў старшых класах.
- •43.Краязнаўчая праца па беларускай літаратуры.
- •44.Вывучэнне твораў вялікай эпічнай формы.Арганізацыя дамашняга чытання.
- •45.Асаблівасці вывучэння баек.
- •46.Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў. Спецыфіка метады і прыёмы работы над драмай
- •47.Асаблівасці вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка.
- •48.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў сярэдніх класах.
- •49.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў старшых класах.
- •50. Вывучэнне аглядавых тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў.
- •51.Вывучэнне манаграфічных тэм.
- •52.Унутрыпрадметныяі міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.
- •53.Выкарыстанне нагляднасці на ўроках літаратуры.
- •54.Выкарыстанне твораў сумежных мастацтваў пры вывучэнні беларускай літаратуры.
- •2. Праслухоўванне музычных твораў:
- •4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:
- •56.Методыка развіцця вуснага маўлення на ўроках літаратуры.Навучанне выразнаму чытанню
- •57.Навучанне розным відам пераказу.Слоўнае маляванне і мастацкае расказванне.
- •58.Сачыненне па літаратуры.
- •59.Праверка,выпраўленне,ацэнка і аналіз сачыненняў.
- •60.Урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў.
- •61.Факультатыўныя заняткі па літаратуры,іх арганізацыя і методыка правядзення.
- •62.Віды самастойнай працы вучняў пры вывучэнні літаратуры
- •63.Дамашнія заданні па літаратуры.Шляхі папярэджання перазагрузкі вучняў дамашнімі заданнямі.
- •64.Пошукі новых форм і метдаў выкладання беларускай літаратуры(па старонках часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова”, іншых педагагічных выданняў).
19. Прынцыпы лiтаратуразнаўчага аналiзу на ўроках лiтаратуры.
Акрамя агульнадыдактычных прынцыпаў, існуюць ўласнаметадычныя прынцыпы, якімі кіруецца настаўнік пры выкладанні канкрэтнага вучэбнага прадмета. У дачыненні да методыкі выкладання літаратуры – гэта прынцыпы літаратуразнаўчага аналізу.
Прынцып вывучэння літаратурных твораў як твораў мастацтва
Літаратура – адзін з відаў мастацтва. Яна з‘яўляецца спецыфічнай формай грамадскай свядомасці і пазнання рэчаіснасці. Спецыфіка яе заключаецца ў тым, што яна паказвае свет ў вобразнай форме. Мастацкі вобраз не фотаздымак з рэчаіснасці, а творчае ўзнаўленне яе, ѐн абавязкова ўтрымлівае ў сабе суб‘ектыўны момант – адносіны аўтара да таго, што паказвае. Менавіта вобразнасць адрознівае мастацкую літаратуру ад навукі. ладанні літаратуры неабходна ўлічваць, што існуюць два спосабы мыслення – мастацкае і навуковае. Сучасная методыка распрацавала шэраг эфектыўных формаў навучання (міжпрадметныя сувязі, інтэграваныя ўрокі), якія дазваляюць выкарыстаць веды, набытыя вучнямі на іншых уроках. Напрыклад, пра паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага вучні даведваюцца на ўроках гісторыі, пра яго пярэдадзень – на ўроках беларускай літаратуры пры вывучэнні рамана У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Розніца ў тым, што ў першым выпадку настаўнік абапіраецца на дакладныя факты, у другім – на мастацкі вымысел пісьменніка. На ўроку гісторыі аналізуюцца прычыны ўзнікнення і паражэння паўстання, на ўроку літаратуры разглядаюцца характары персанажаў. «Вобраз – гэта канкрэтная і ў той самы час абагульненая карціна жыцця людзей, створаная пры дапамозе вымыслу і якая мае эстэтычнае значэнне».
Найважнейшае значэнне для мастацкай літаратуры з‘яўляецца само слова.
Мастацкі твор складаецца, як правіла, з сістэмы вобразаў-персанажаў, якія самі па сабе існаваць не могуць. Пры стварэнні вобразаў-персанажаў пісьменнік звяртаецца да такіх кампанентаў, як аўтарскія характарыстыкі, пейзаж, мастацкая дэталь, інтэр‘ер, ўнутраныя маналогі, дыялогі. Толькі ў адзінстве ўсяго гэтага можна спасцігнуць мастацкую карціну жыцця.
Прынцып аналізу мастацкіх з’яў у адзінстве іх зместу і формы
Змест – катэгорыя мастацкая: яна ўключае ў сябе тэму твора, яго ідэю, якая знаходзіць сваё выражэнне ў характары вырашэння канфліктаў, паказаных пісьменнікам у кожным канкрэтным выпадку.
Асноўнае прызначэнне мастацкай формы – у яркім раскрыцці зместу. Ад яе дасканаласці залежыць сіла ўздзеяння твора.
У мастацкім творы змест і форма непадзельныя. Кожны яго элемент (паэтычны вобраз, жанр, сюжэт, кампазіцыя, рытм, паэтычная лексіка) працуюць на змест. Тэма знаходзіць сваё вырашэнне, атрымлівае ідэйную накіраванасць у працэсе стварэння формы.
Рэалізацыя прынцыпу адзінства зместу і формы – адна з галоўных умоў паўнацэннага ўспрымання твора мастацкай літаратуры.
Прынцып гістарызму прадугледжвае як гісторыка-генетычны так і гісторыка-функцыянальны разгляд твора. Гістарызм дапамагае ўбачыць у творы вынік інтэлектуальнай працы пісьменніка пэўнай эпохі і адначасова з‘яву мастацкай творчасці, актуальную для сучаснага чытача.
Гістарызм пакладзены ў аснову структуры літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Прынцып гістарызму ў сярэдніх класах можа рэалізоўвацца праз гістарычную даведку пра час напісання твора, час, адлюстраваны ў творы, і гісторыю яго напісання.
У старшых класах літаратура вывучаецца на гістарычнай аснове і да таго ж у адпаведнасці з канцэпцыяй літаратурнай адукацыі ў кантэксце сусветнага літаратурнага працэсу. У такім выпадку адной гістарычнай даведкі для рэалізацыі прынцыпу гістарызму недастаткова. Вучэбныя праграмы па беларускай літаратуры прадугледжваюць вывучэнне ў старшых класах як манаграфічных, так і аглядавых тэм.
Праз літаратуру вучні пазнаюць гістарычную рэальнасць, яны павінны навучыцца ўменню ацаніць, які ўклад унеслі ў гісторыка-літаратурны працэс мінулыя пакаленні.
Прынцып гістарызму рэалізуецца праз супастаўленне эстэтычных поглядаў пісьменнікаў. Вершы Я. Купалы «Я не паэта», «Я не для вас», «З цэлым народам гутарку весці», напрыклад, звычайна параўноўваюцца з вершам Ф. Багушэвіча «Мая дудка».
Прынцып гістарызму рэалізуецца і праз міжпрадметныя сувязі. Настаўнік беларускай літаратуры павінен аналізаваць змест і праблематыку твораў, абапіраючыся на веды, атрыманыя на ўроках рускай літаратуры і гісторыі.
Агульнадыдактычныя прынцыпы і прынцыпы літаратуразнаўчага аналізу цесна ўзаемазвязаны, разам яны ўтвараюць цэласную сістэму. Рэалізацыя аднаго з прынцыпаў непасрэдна звязана з рэалізацыяй іншых: даступнасць з трываласцю, гістарызм з навуковасцю, вывучэнне літаратурных твораў як твораў мастацтва з нагляднасцю і г.д. Менавіта накіраванасць сістэмы прынцыпаў на вырашэнне задач выхавання з‘яўляецца галоўнай яе інтэграцыйнай уласцівасцю.
