- •1. Методыка выкладання беларускай літаратуры як навука. Сувязь методыкi выкладання беларускай лiтаратуры з iншымi навукамi. Метады даследавання.
- •2. Лiтаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты I задачы яе вывучэння. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура».
- •3. Канцэпцыя лiтаратурнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (1991, 1996).
- •4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура» (2009): асноўныя палажэннi.
- •5. Асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi, iх змест I структура.
- •6. Школьныя праграмы па беларускай лiтаратуры.
- •7. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 5 – 8 класаў.
- •8. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 9 – 11 класаў.
- •9. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай лiтаратуры.
- •10. Станаўленне I развiццё методыкi выкладання лiтаратуры ў пачатку хх ст. Праблема зместу I структуры. Праграмы I падручнiкi. Дальтан-план. Пазакласная праца. Перыядычны друк.
- •11. Вывучэнне эпiчных твораў малой I сярэдняй формы.
- •12. Уклад I.I. Замоцiна ў развiццё методыкi выкладання лiтаратуры. Асноўны змест працы «Мастацкая лiтаратура ў школьным выкладаннi».
- •13. Стан методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 30-я – першай палове 50-х гг. Хх ст. Часопiс «Камунiстычнае выхаванне».
- •14. Развiццё методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 2-й палове 50-х – 80-х гг. Хх ст.
- •15. Настаўнiк беларускай лiтаратуры. Прафесiйныя патрабаваннi да яго. Аналiз кнiгi м.А. Лазарука «Навучанне I выхаванне творчасцю».
- •16. Творчая лабараторыя настаўнiка лiтаратуры. Аналiз кнiг м.I. Мiшчанчука «Настаўнiку пра настаўнiка» I в.М. Туркевiча «Творчасцi зярняткi залатыя».
- •17. Вучнi як чытачы. Лiтаратурнае развiццё вучняў розных узроставых груп. Наiўны рэалiзм I яго пераадоленне ў працэсе вывучэння лiтаратуры.
- •18. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання лiтаратуры.
- •19. Прынцыпы лiтаратуразнаўчага аналiзу на ўроках лiтаратуры.
- •20. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры. Класiфiкацыя метадаў паводле крынiцы атрымання ведаў. Метад чытання.
- •21. Гутарка настаўнiка з вучнямi як метад вывучэння беларускай лiтаратуры. Рэпрадуктыўная I эўрыстычная гутарка. Лiтаратурны дыспут.
- •22. Школьная лекцыя па лiтаратуры. Методыка яе правядзення.
- •23. Наглядныя метады выкладання лiтаратуры (iлюстраванне, вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, iнсцэнiраванне, дэманстрацыя).
- •24. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры ў агульнаадукацыйных установах па характары дзейнасцi настаўнiка I вучняў.
- •25. Урок лiтаратуры, патрабаваннi да яго.
- •26. Класiфiкацыя ўрокаў лiтаратуры. Структура ўрока лiтаратуры. Падрыхтоўка настаўнiка да ўрока лiтаратуры.
- •27. Нетрадыцыйныя (нестандартныя) ўрокi лiтаратуры.
- •28. Планаванне. Вiды планаў настаўнiка лiтаратуры.
- •29. Улiк I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў вучняў пры вывучэннi лiтаратуры. Апытанне як асноўная форма праверкi ведаў па лiтаратуры. Крытэрыi I нормы ацэнак.
- •30. Пазакласная праца па лiтаратуры.
- •31. Новыя тэхналогii вывучэння лiтаратуры.
- •32. Урокi пазакласнага чытання, iх змест, методыка правядзення.
- •33. Віды ўступных заняткаў і методыка іх правядзення.
- •34. Арганізацыя чытання мастацкага твора як асноўны этап яго вывучэння. Віды чытання.
- •37. Аналіз літаратурнага твора ў школе. Адзінства метадалагічных прынцыпаў літаратуразнаўчага і школьнага аналізу. Віды школьнага аналізу.
- •38. Віды шляхоў аналізу мастацкага твора (“следам за аўтарам”, павобразны, праблеіна-тэматычны, капазіцыйны).
- •39. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
- •40. Асаблівасці вывучэння вуснай народнай творчасці.
- •41. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў сярэдніх класах.Методыка завучвання на памяць.
- •42.Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў старшых класах.
- •43.Краязнаўчая праца па беларускай літаратуры.
- •44.Вывучэнне твораў вялікай эпічнай формы.Арганізацыя дамашняга чытання.
- •45.Асаблівасці вывучэння баек.
- •46.Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў. Спецыфіка метады і прыёмы работы над драмай
- •47.Асаблівасці вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка.
- •48.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў сярэдніх класах.
- •49.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў старшых класах.
- •50. Вывучэнне аглядавых тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў.
- •51.Вывучэнне манаграфічных тэм.
- •52.Унутрыпрадметныяі міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.
- •53.Выкарыстанне нагляднасці на ўроках літаратуры.
- •54.Выкарыстанне твораў сумежных мастацтваў пры вывучэнні беларускай літаратуры.
- •2. Праслухоўванне музычных твораў:
- •4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:
- •56.Методыка развіцця вуснага маўлення на ўроках літаратуры.Навучанне выразнаму чытанню
- •57.Навучанне розным відам пераказу.Слоўнае маляванне і мастацкае расказванне.
- •58.Сачыненне па літаратуры.
- •59.Праверка,выпраўленне,ацэнка і аналіз сачыненняў.
- •60.Урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў.
- •61.Факультатыўныя заняткі па літаратуры,іх арганізацыя і методыка правядзення.
- •62.Віды самастойнай працы вучняў пры вывучэнні літаратуры
- •63.Дамашнія заданні па літаратуры.Шляхі папярэджання перазагрузкі вучняў дамашнімі заданнямі.
- •64.Пошукі новых форм і метдаў выкладання беларускай літаратуры(па старонках часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова”, іншых педагагічных выданняў).
22. Школьная лекцыя па лiтаратуры. Методыка яе правядзення.
Лекцыя – гэта вусны выклад якой-небудзь навуковай тэмы. На лекцыі вучні атрымліваюць максімальную колькасць інфармацыі з вуснаў настаўніка. Да метаду лекцыі славеснік звычайна звяртаецца ў старшых класах пры вывучэнні аглядавых тэм і біяграфіі пісьменніка.
Лекцыя – гэта маналог настаўніка, і таму пры лекцыйным выкладанні матэрыялу неабходна ў першую чаргу прадумаць прыёмы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў.
Найперш зацікаўленасць школьнікаў павінен выклікаць сам матэрыял: яго змястоўнасць, канкрэтныя прыклады, свежасць і навізна. Вялікія патрабаванні ў час лекцыі прад'яўляюцца да культуры маўлення настаўніка. Лектар – гэта не толькі інфарматар. Ён павінен валодаць майстэрствам дыктара, акцёра, здольнага ўплываць на ўвагу вучня-слухача. Слова (маналог) педагога не можа быць манатонным. У час лекцыі настаўнік мяняе тэмп выкладу ў залежнасці ад важнасці інфармацыі.
Для актывізацыі ўвагі вучняў педагог выкарыстоўвае рытарычныя пытанні, на якія сам і адказвае. Важнае значэнне надаецца міміцы, жэсту, эмацыянальнасці. Эфектыўнасць лекцыі шмат у чым залежыць ад выкарыстанай у час чытання нагляднасці і тэхнічных сродкаў навучання. Плакаты, схемы, дыяграмы, краязнаўчыя карты, партрэты, ілюстрацыі, рэпрадукцыі карцін – усё гэта спрыяе найбольш поўнаму засваенню матэрыялу. Лекцыя бывае эфектыўнай і тады, калі выкарыстоўваюцца элементы гутаркі, што значна спрыяе актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў.
Лекцыю вучні вучацца слухаць і запамінаць. Гэты навык неабходны кожнаму адукаванаму чалавеку. На першым этапе славеснік прапануе вучням запісаць план лекцыі на класнай дошцы і ў іх сшытак. Гэта праца штораз паўтараецца для замацавання навыкаў. Выконваецца таксама шэраг паслядоўна ўскладненых заданняў пры канспектаванні лекцыі: практыкаванні ў перадачы на пісьме плана лекцыі абзацамі, практыкаванні, звязаныя з выключэннем адступленняў ад асноўнай тэмы, практыкаванні, накіраваныя на выбарачнае канспектаванне, на запіс лекцыі па памяці. Як правіла, запісы робяцца ў чарнавым варыянце, пасля чаго дома вучнямі дапрацоўваюцца і аналізуюцца (пры неабходнасці) настаўнікам. Канспект можа сведчыць аб тым, як школьнікі зразумелі тэму.
Лекцыя звычайна разлічана на ўвесь урок, яна эканоміць вучэбны час. За адзін урок вучань можа азнаёміцца з жыццём і творчасцю пісьменніка, з развіццём літаратуры на пэўным этапе, засвоіць складаныя пытанні па тэорыі літаратуры.
23. Наглядныя метады выкладання лiтаратуры (iлюстраванне, вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, iнсцэнiраванне, дэманстрацыя).
Наглядныя метады навучання ўмоўна падзяляюцца на дзве групы: ілюстраванне і дэманстрацыя. Такое дзяленне не выключае магчымасці адносіць асобныя сродкі нагляднасці як да групы ілюстрацыйных, так і дэманстрацыйных.
Ілюстраванне – адзін з прадуктыўных метадаў выкладання літаратуры ў школе, з дапамогаю якога рэалізуецца прынцып нагляднасці. Метад ілюстравання прадугледжвае выкарыстанне слыхавога, зрокавага, мастацка-выяўленчага, графічнага, слоўна-вобразнага і камбінаванага відаў нагляднасці (радкі з твора, урыўкі з успамінаў, творы жывапісу, партрэт пісьменніка, ілюстрацыі да твораў, табліцы, схемы, літаратурныя карты). Асноўнымі прыѐмамі метаду ілюстравання з‘яўляюцца: вуснае славеснае маляванне, складанне кадрапланаў, падрыхтоўка вучнямі ілюстрацый да твора, інсцэніраванне, мізансцэніраванне.
Сутнасць вуснага славеснага малявання заключаецца ў тым, што вучань пасля прачытання мастацкага твора або ўрыўка сваімі словамі малюе ўяўленую ім карціну.
Звычайна да такога віду працы настаўнік звяртаецца ў V–VІІІ класах пры вывучэнні эпічных або ліра-эпічных твораў, якія змяшчаюць апісанні прыроды, партрэтныя характарыстыкі, інтэр‘ер, цікавыя (ключавыя) сцэны. Задача вучня не толькі ў тым, каб перадаць малюнак, створаны аўтарам, але і ўдакладніць яго ад сябе, дапоўніць яго тым, чаго няма ў тэксце – жэсты, міміка, позы, пэўныя элементы пейзажу. Прапаноўваць для стварэння славесных малюнкаў пажадана тыя ўрыўкі з тэксту, у якіх ёсць што дамалёўваць.
Звяртаючыся да вуснага славеснага малявання, настаўнік павінен мець на ўвазе, што вучні могуць абмежавацца падрабязным пераказам тэксту або наадварот намаляваць сваю карціну на падставе адвольных асацыяцый, не звязаных з тэкстам.
Славеснае маляванне атрымліваецца больш паспяховым, калі паралельна настаўнік праводзіць з вучнямі гутарку па ілюстрацыях мастакоў да твораў, што вывучаюцца на ўроку літаратуры. Па магчымасці неабходна паказваць вучням малюнкі, рэпрадукцыі карцін, ілюстрацыі па матывах вывучаемага твора. Школьнікам цікава супастаўляць карціны, створаныя іх уяўленнем, з творамі мастакоў-ілюстратараў.
Складанне кадраплана вызначаецца дынамікай і нагадвае працу над стварэннем дыяфільма або сцэнарыя кінафільма.
Пры складанні кадраплана тэкст дзеліцца на часткі, але не адвольна, а з такім разлікам, каб кожная частка ўяўляла сабою асобны кадр з дыяфільма або эпізод з кінафільма. Затым вучні даюць падрабязнае апісанне кожнага кадра або эпізоду. Загалоўкі да асобных сцэн для будучага фільма могуць прыдумаць самі вучні або выкарыстаць для гэтага цытату з твора. Вучні пад кіраўніцтвам настаўніка вызначаюць парадак змены кадраў, прадумваюць іх гукавое афармленне.
Інсцэніраванне – распрацоўка сцэнарыя і пастаноўка п‘есы паводле апавядання, урыўка з аповесці або рамана. Гэта папулярны, але даволі складаны прыѐм і таму прымяняецца пераважна ў старшых класах. Прыѐм інсцэніравання актывізуе эмацыянальнае суперажыванне і пазнавальную дзейнасць вучняў пры вывучэнні літаратуры, засяроджвае ўвагу на асаблівасцях мастацкага тэксту. Пры інсцэніраванні вучні лепш усведамляюць эпоху, адлюстраваную ў творы, дакладней спасцігаюць характары герояў і матывы іх учынкаў.
Важна правільна выбраць твор або ўрывак для інсцэніравання. Тэкст не павінен быць аб‘ѐмным, шматпланавым, з вялікаю колькасцю дзейных асоб. Абавязковым патрабаваннем да тэксту з‘яўляецца прысутнасць у ім дынамічнага дзеяння і наяўнасць дыялагічнай мовы. Вучні павінны мець пэўнае ўяўленне пра спецыфіку тэатральнага мастацтва. Інсцэніраванне найчасцей прымяняецца ў працэсе аналізу мастацкага твора або на заключным этапе яго вывучэння.
Мізансцэніраванне эфектыўна прымяняецца пры вывучэнні драматычных твораў. Мізансцэна – размяшчэнне акцёраў на сцэне ў той ці іншы момант спектакля. Прыём мізансцэніравання дапамагае раскрыць зрокавы бок п‘есы. Пры вывучэнні драматычнага твора праз мізансцэніраванне вучні спрабуюць ўявіць месца дзеяння, знешні выгляд персанажаў, іх жэсты, міміку, манеру хадзіць і тым самым глыбей зразумець адметнасць характару кожнага з іх.
Дэманстрацыя – наглядны спосаб азнаямлення школьнікаў з якой- небудзь з‘явай.
Найчасцей на ўроках літаратуры дэманструюцца партрэты пісьменнікаў. Гэта адбываецца не толькі пры вывучэнні біяграфіі мастака слова, але і на ўступных занятках, і пры вывучэнні аглядавых тэм. Нярэдка настаўнік звяртаецца да мастацкіх партрэтаў, выкананых вядомымі жывапісцамі, графікамі і скульптарамі. Праца на ўроку з выкарыстаннем партрэта мае сваю методыку. Партрэт павінен быць якасным. Неабходна таксама ўмець прачытаць і паказаць партрэт.
Магчымасці рэалізацыі метаду дэманстрацыі значна пашырыліся з укараненнем у вучэбны працэс найноўшых тэхнічных сродкаў навучання. На ўроках літаратуры актыўна выкарыстоўваюцца камп‘ютарныя прэзентацыі. З дапамогай кам‘ютараў дэманструюцца фрагменты кіна- і відэафільмаў, сцэны са спектакляў, відэазапісы з літаратурных вечарын і інш. Шмат каштоўнага матэрыялу ў наш час настаўнік літаратуры можа адшукаць у сетцы Internet.
