- •1. Методыка выкладання беларускай літаратуры як навука. Сувязь методыкi выкладання беларускай лiтаратуры з iншымi навукамi. Метады даследавання.
- •2. Лiтаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты I задачы яе вывучэння. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура».
- •3. Канцэпцыя лiтаратурнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (1991, 1996).
- •4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура» (2009): асноўныя палажэннi.
- •5. Асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi, iх змест I структура.
- •6. Школьныя праграмы па беларускай лiтаратуры.
- •7. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 5 – 8 класаў.
- •8. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 9 – 11 класаў.
- •9. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай лiтаратуры.
- •10. Станаўленне I развiццё методыкi выкладання лiтаратуры ў пачатку хх ст. Праблема зместу I структуры. Праграмы I падручнiкi. Дальтан-план. Пазакласная праца. Перыядычны друк.
- •11. Вывучэнне эпiчных твораў малой I сярэдняй формы.
- •12. Уклад I.I. Замоцiна ў развiццё методыкi выкладання лiтаратуры. Асноўны змест працы «Мастацкая лiтаратура ў школьным выкладаннi».
- •13. Стан методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 30-я – першай палове 50-х гг. Хх ст. Часопiс «Камунiстычнае выхаванне».
- •14. Развiццё методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 2-й палове 50-х – 80-х гг. Хх ст.
- •15. Настаўнiк беларускай лiтаратуры. Прафесiйныя патрабаваннi да яго. Аналiз кнiгi м.А. Лазарука «Навучанне I выхаванне творчасцю».
- •16. Творчая лабараторыя настаўнiка лiтаратуры. Аналiз кнiг м.I. Мiшчанчука «Настаўнiку пра настаўнiка» I в.М. Туркевiча «Творчасцi зярняткi залатыя».
- •17. Вучнi як чытачы. Лiтаратурнае развiццё вучняў розных узроставых груп. Наiўны рэалiзм I яго пераадоленне ў працэсе вывучэння лiтаратуры.
- •18. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання лiтаратуры.
- •19. Прынцыпы лiтаратуразнаўчага аналiзу на ўроках лiтаратуры.
- •20. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры. Класiфiкацыя метадаў паводле крынiцы атрымання ведаў. Метад чытання.
- •21. Гутарка настаўнiка з вучнямi як метад вывучэння беларускай лiтаратуры. Рэпрадуктыўная I эўрыстычная гутарка. Лiтаратурны дыспут.
- •22. Школьная лекцыя па лiтаратуры. Методыка яе правядзення.
- •23. Наглядныя метады выкладання лiтаратуры (iлюстраванне, вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, iнсцэнiраванне, дэманстрацыя).
- •24. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры ў агульнаадукацыйных установах па характары дзейнасцi настаўнiка I вучняў.
- •25. Урок лiтаратуры, патрабаваннi да яго.
- •26. Класiфiкацыя ўрокаў лiтаратуры. Структура ўрока лiтаратуры. Падрыхтоўка настаўнiка да ўрока лiтаратуры.
- •27. Нетрадыцыйныя (нестандартныя) ўрокi лiтаратуры.
- •28. Планаванне. Вiды планаў настаўнiка лiтаратуры.
- •29. Улiк I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў вучняў пры вывучэннi лiтаратуры. Апытанне як асноўная форма праверкi ведаў па лiтаратуры. Крытэрыi I нормы ацэнак.
- •30. Пазакласная праца па лiтаратуры.
- •31. Новыя тэхналогii вывучэння лiтаратуры.
- •32. Урокi пазакласнага чытання, iх змест, методыка правядзення.
- •33. Віды ўступных заняткаў і методыка іх правядзення.
- •34. Арганізацыя чытання мастацкага твора як асноўны этап яго вывучэння. Віды чытання.
- •37. Аналіз літаратурнага твора ў школе. Адзінства метадалагічных прынцыпаў літаратуразнаўчага і школьнага аналізу. Віды школьнага аналізу.
- •38. Віды шляхоў аналізу мастацкага твора (“следам за аўтарам”, павобразны, праблеіна-тэматычны, капазіцыйны).
- •39. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
- •40. Асаблівасці вывучэння вуснай народнай творчасці.
- •41. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў сярэдніх класах.Методыка завучвання на памяць.
- •42.Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў старшых класах.
- •43.Краязнаўчая праца па беларускай літаратуры.
- •44.Вывучэнне твораў вялікай эпічнай формы.Арганізацыя дамашняга чытання.
- •45.Асаблівасці вывучэння баек.
- •46.Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў. Спецыфіка метады і прыёмы работы над драмай
- •47.Асаблівасці вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка.
- •48.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў сярэдніх класах.
- •49.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў старшых класах.
- •50. Вывучэнне аглядавых тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў.
- •51.Вывучэнне манаграфічных тэм.
- •52.Унутрыпрадметныяі міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.
- •53.Выкарыстанне нагляднасці на ўроках літаратуры.
- •54.Выкарыстанне твораў сумежных мастацтваў пры вывучэнні беларускай літаратуры.
- •2. Праслухоўванне музычных твораў:
- •4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:
- •56.Методыка развіцця вуснага маўлення на ўроках літаратуры.Навучанне выразнаму чытанню
- •57.Навучанне розным відам пераказу.Слоўнае маляванне і мастацкае расказванне.
- •58.Сачыненне па літаратуры.
- •59.Праверка,выпраўленне,ацэнка і аналіз сачыненняў.
- •60.Урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў.
- •61.Факультатыўныя заняткі па літаратуры,іх арганізацыя і методыка правядзення.
- •62.Віды самастойнай працы вучняў пры вывучэнні літаратуры
- •63.Дамашнія заданні па літаратуры.Шляхі папярэджання перазагрузкі вучняў дамашнімі заданнямі.
- •64.Пошукі новых форм і метдаў выкладання беларускай літаратуры(па старонках часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова”, іншых педагагічных выданняў).
40. Асаблівасці вывучэння вуснай народнай творчасці.
Школьнымі праграмамі па беларускай літаратуры прадугледжана вывучэнне фальклору. Вусная народная творчасць мае вялікае пазнавальнае значэнне, гэта своеасаблівы ключ да разумення канцэптуальных накірункаў у творчасці пісьменнікаў, якія будуць вывучацца ў старэйшых класах. Акрамя таго, разуменне агульначалавечых каштоўнасцей не магчыма без сувязі з традыцыямі свайго народа.
Урокі вывучэння фальклору дапамогуць вучням усвядоміць сябе як прадстаўнікоў нацыі з самабытнай культурай.
Такім чынам, задача настаўніка заключаецца ў тым, кабпазнаёміць вучняў
• з жанравай разнастайнасцю фальклору,
• з мастацкай адметнасцю кожнага жанру,
• з багаццем ідэйнага зместу і паэтычнай вобразнасці,
• з уплывам фальклору на развіццё нацыянальнай культуры.
Вывучаючы розныя жанры народнай творчасці, настаўнік павінен выбіраць аптымальныя метады і прыёмы.
Вывучэнне казак, легендаў і паданняў неабходна пачынаць з уступнай гутаркі, даць вучням прачытаць любімыя творы, скіраваць увагу на светабачанне і светаразуменне народа, на жанравыя адметнасці. Асноўныя прыёмы вывучэння – гэта чытанне (дзе можна – па ролях), мастацкае расказванне, ілюстраванне, назіранне над жанравай спецыфікай і мовай, інсцэніраванне.
Пры вывучэнні каляндарна-абрадавай паэзіі эфектыўна выкарыстоўваць грамзапісы, ствараць пэўны эмацыянальны настрой або заахвочваць да выканання народных песень на ўроках удзельнікаў школьнай самадзейнасці.
Каб вучні зразумелі прыроду каляндарна-абрадавай паэзіі, важна расказаць пра абрадавы каляндар беларусаў, пры гэтым пажадана выкарыстоўваць ілюстрацыйны матэрыял (ручнікі, каза, зорка і г.д.).
Важна і патлумачыць сутнасць дзеянняў абрадаў. Варта заахвочваць вучняў рыхтаваць паведамленні пра месяцовыя абрады і фальклор. Але асноўная ўвага павінна ўдзяляцца назіранням над вобразнай сімволікай, паэтыкай народных песень, таму што гэта − ключ да разумення канцэптуальна-эстэтычных накірункаў у творчасці пісьменнікаў, якая будзе вывучацца ў старэйшых класах.
Пры вывучэнні прыказак, прымавак, загадак асабліва важна звярнуць увагу на мову. Трапнасць, вобразнасць, філасафічнасць мовы гэтых малых жанраў фальклору павінны дэталёва разглядацца вучнямі. Такі аналіз скіруе вучняў на ўзбагачэнне ўласнага слоўнікавага запасу. Улічваючы, што вывучэнне ідзе ў сярэдніх класах, настаўнік павінен старацца прадумаць, каб урокі былі цікавымі, яркімі, запамінальнымі, а таму выкарыстоўваць як мага больш нагляднасці, а таксама гульнявыя элементы, элементы спаборніцтва, таму што само навучальнае дзейства ўплывае на засваенне матэрыялу.
41. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў сярэдніх класах.Методыка завучвання на памяць.
Вывучэнне лірыкі ў V – VІІІ класах. На гэтым этапе атрымання літаратурнай адукацыі школьнікі вывучаюць асобныя вершы, якія разглядаюцца па-за кантэкстам агульнай творчасці паэта, пры гэтым вобраз аўтара, яго асоба не застаецца па-за ўвагай. Праца над лірычным творам пачынаецца з эмацыянальнай і інтэлектуальнай падрыхтоўкі вучняў да яго ўспрымання. У V – VІ класах творы згрупаваны ў адпаведныя тэматычныя блокі, сярод якіх значнае месца займае прыродаапісальная лірыка. Пры вывучэнні пейзажнай лірыкі вялікае значэнне мае асабісты вопыт школьнікаў. Таму падрыхтоўка класа да ўспрымання эстэтычнага зместу твораў не зводзіцца толькі да ўступнай гутаркі. Настаўнік павінен быць стратэгам, бачыць далѐка наперад. Напрыклад, верш А. Грачанікава ―Верасень‖ вывучаецца ў сярэдзіне навучальнага года, таму яшчэ ў першай чвэрці добра правесці экскурсію ў прыроду, каб застаць яе якраз такой, якой яна паказана ў паэтычным творы. Тады вучні эмацыянальна перажывуць з'явы, блізкія да тых, што сталі асновай верша. Вынікі экскурсіі абавязкова абмяркоўваюцца, гэта развівае фантазію вучняў, пабуджае да творчасці, спрыяе назапашванню агульнага вопыту класа. Падрыхтоўчая праца вядзецца і на ўроках мовы: вучні складаюць і запісваюць сказы аб прыродзе, чытаюць выказванні пісьменнікаў пра родны край, самі пішуць невялічкія пейзажныя замалѐўкі. У якасці папярэдняй гутаркі можа быць выкарыстана абмеркаванне пісьмовых або вусных вучнѐўскіх сачыненняў пра пэўную пару года. У час падрыхтоўкі вучняў да ўспрымання пейзажнай лірыкі настаўнікі ўсѐ часцей выкарыстоўваюць творы выяўленчага мастацтва і музыкі.
Праграма для VIІ класа прадугледжвае вывучэнне верша А. Вярцінскага "Рэквіем па кожным чацвѐртым". Ва ўступным слове настаўнік раскажа пра трагедыю беларускага народа ў час другой сусветнай вайны, выкарыстае фотаздымкі, зробленыя ў мемарыяльным комплексе "Хатынь", узведзеным ў знак ушанавання памяці жыхароў беларускіх вѐсак, знішчаных фашыстамі разам з насельніцтвам. Наступны этап – чытанне твора. Ён асабліва важны пры вывучэнні лірыкі. Ад таго, як будзе прачытаны лірычны верш, залежыць яго эстэтычнае ўздзеянне на вучняў. Цэласнасць вобраза-перажывання ў вершы вымагае цэласнасці ўспрымання. Верш чытаецца цалкам – ад першага да апошняга радка – і сама меней два разы, да аналізу і пасля яго. Пры неабходнасці чытанню папярэднічае тлумачэнне незразумелых слоў. Першае чытанне асаблівае. Эмацыянальнае ўспрыманне лірычнага твора забяспечваецца абавязковым выразным чытаннем самога настаўніка. Сам настаўнік, яго манера маўлення, яго выразнае слова, яго аповед і чытанне вершаў – гэта пастаянны прыклад для вучняў. Цяжка змяніць пасля першае ўражанне. Верш прачытаны. Наступае самы адказны і складаны этап вывучэння лірычнага твора – яго аналіз. Школьны аналіз убірае ў сябе звычайна такія моманты: выясненне самастойных уражанняў аб прачытаным вершы; аднаўленне ў думках вобразаў, створаных аўтарам; выяўленне настрою, які дамінуе ў вершы; спасціжэнне аўтарскай думкі-пачуцця.
Пры вывучэнні лірычных твораў у V–VIII класах эфектыўным з'яўляецца той шлях аналізу, калі настаўнік вядзе вучняў ад назапашвання і ўсведамлення вобразных уражанняў, ад канкрэтных уяўленняў і пачуццяў да разумення мастацкай ідэі, ад назіранняў да абагульнення. Аналіз твора найчасцей вядзецца ў форме гутаркі па загадзя падрыхтаваных пытаннях і заданнях, мэта якіх дапамагчы вучням зразумець твор у адзінстве яго мастацкай формы і зместу. Пасля выразнага прачытання верша А. Вярцінскага "Рэквіем па кожным чацвѐртым" (VІІ клас) настаўнік робіць лагічна-псіхалагічную паўзу і прапануе вучням адказаць на наступныя пытанні: – Якім настроем прасякнуты верш? – Чым растлумачыць такі настрой? Паколькі была папярэдняя падрыхтоўка, а ў самім творы ѐсць эпічны пачатак, адказаць вучням на гэтыя пытанні не будзе цяжка. Далей пойдзе паглыблены аналіз па пытаннях і заданнях: – Прачытайце ўступ да твора. Да каго звяртаецца аўтар? (Да жывых, да нашчадкаў, да ўсяго чалавецтва– Прачытайце спачатку самастойна, а потым уголас першую частку і вызначце неабходную інтанацыю, з якой павінен гучаць гэты ўрывак. Адказы вучняў могуць быць непрадказальнымі, таму настаўнік павінен адчуваць дыханне класа, мець рэжысѐрскія здольнасці, пастаянна быць падрыхтаваным да імправізацыі.
Другі шлях аналізу лірычнага твора ў V–VIII класах зліваецца з навучаннем выразнаму чытанню. Верш С. Грахоўскага "Як я жыў без цябе?" вывучаецца ў VIIІ класе. Твор носіць аўтабіяграфічны характар. Паэт у сваім жыцці перанѐс велізарныя пакуты (сталінскую рэпрэсію, забарону выказваць свае думкі вершаваным словам, абразлівы ярлык "ворага народа"), але застаўся натурай тонкай і чуллівай. Пасля пранікнѐнага слова пра лѐс паэта, чытання верша настаўнікам і самастойнага перачытвання яго вучнямі твор аналізуецца праз распрацоўку партытуры і авалоданне навыкамі выразнага чытання. Аналіз твора можа весціся ў такім рэчышчы. Лірычны герой (паэт), зведаўшы нягоды лѐсу, прайшоўшы нялѐгкі жыццѐвы шлях, раптам адкрывае, што жыццѐ да сустрэчы з каханай было шэрым і нецікавым. Слова жыў у першай страфе трэба лагічна выдзеліць, каб найлепш перадаць гэта "адкрыццѐ". Вучням прапануецца адшукаць у гэтай жа страфе і слова, якое вылучае любімую жанчыну сярод усіх людзей на свеце (Ты.). У выніку калектыўнай працы можа атрымацца партытура, па якой вучні будуць выпрацоўваць навыкі выразнага чытання: Як я жыў без цябе? І не ведаў, што недзе на свеце, За глухімі лясамі, За сотнямі ўзгоркаў і меж, Не на дальнім сузор'і, Ты ў зялѐным і ціхім Завулку жывеш. Пры вывучэнні лірычных вершаў ужо з пятага класа важна рабіць параўнальны аналіз. Ён дае вучням магчымасць убачыць розніцу ў падыходзе да вырашэння пэўных ідэй, рыхтуе іх да вывучэння літаратуры ў ІХ – ХІ класах на гістарычнай аснове.
