- •1. Методыка выкладання беларускай літаратуры як навука. Сувязь методыкi выкладання беларускай лiтаратуры з iншымi навукамi. Метады даследавання.
- •2. Лiтаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты I задачы яе вывучэння. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура».
- •3. Канцэпцыя лiтаратурнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (1991, 1996).
- •4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура» (2009): асноўныя палажэннi.
- •5. Асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi, iх змест I структура.
- •6. Школьныя праграмы па беларускай лiтаратуры.
- •7. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 5 – 8 класаў.
- •8. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 9 – 11 класаў.
- •9. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай лiтаратуры.
- •10. Станаўленне I развiццё методыкi выкладання лiтаратуры ў пачатку хх ст. Праблема зместу I структуры. Праграмы I падручнiкi. Дальтан-план. Пазакласная праца. Перыядычны друк.
- •11. Вывучэнне эпiчных твораў малой I сярэдняй формы.
- •12. Уклад I.I. Замоцiна ў развiццё методыкi выкладання лiтаратуры. Асноўны змест працы «Мастацкая лiтаратура ў школьным выкладаннi».
- •13. Стан методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 30-я – першай палове 50-х гг. Хх ст. Часопiс «Камунiстычнае выхаванне».
- •14. Развiццё методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 2-й палове 50-х – 80-х гг. Хх ст.
- •15. Настаўнiк беларускай лiтаратуры. Прафесiйныя патрабаваннi да яго. Аналiз кнiгi м.А. Лазарука «Навучанне I выхаванне творчасцю».
- •16. Творчая лабараторыя настаўнiка лiтаратуры. Аналiз кнiг м.I. Мiшчанчука «Настаўнiку пра настаўнiка» I в.М. Туркевiча «Творчасцi зярняткi залатыя».
- •17. Вучнi як чытачы. Лiтаратурнае развiццё вучняў розных узроставых груп. Наiўны рэалiзм I яго пераадоленне ў працэсе вывучэння лiтаратуры.
- •18. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання лiтаратуры.
- •19. Прынцыпы лiтаратуразнаўчага аналiзу на ўроках лiтаратуры.
- •20. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры. Класiфiкацыя метадаў паводле крынiцы атрымання ведаў. Метад чытання.
- •21. Гутарка настаўнiка з вучнямi як метад вывучэння беларускай лiтаратуры. Рэпрадуктыўная I эўрыстычная гутарка. Лiтаратурны дыспут.
- •22. Школьная лекцыя па лiтаратуры. Методыка яе правядзення.
- •23. Наглядныя метады выкладання лiтаратуры (iлюстраванне, вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, iнсцэнiраванне, дэманстрацыя).
- •24. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры ў агульнаадукацыйных установах па характары дзейнасцi настаўнiка I вучняў.
- •25. Урок лiтаратуры, патрабаваннi да яго.
- •26. Класiфiкацыя ўрокаў лiтаратуры. Структура ўрока лiтаратуры. Падрыхтоўка настаўнiка да ўрока лiтаратуры.
- •27. Нетрадыцыйныя (нестандартныя) ўрокi лiтаратуры.
- •28. Планаванне. Вiды планаў настаўнiка лiтаратуры.
- •29. Улiк I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў вучняў пры вывучэннi лiтаратуры. Апытанне як асноўная форма праверкi ведаў па лiтаратуры. Крытэрыi I нормы ацэнак.
- •30. Пазакласная праца па лiтаратуры.
- •31. Новыя тэхналогii вывучэння лiтаратуры.
- •32. Урокi пазакласнага чытання, iх змест, методыка правядзення.
- •33. Віды ўступных заняткаў і методыка іх правядзення.
- •34. Арганізацыя чытання мастацкага твора як асноўны этап яго вывучэння. Віды чытання.
- •37. Аналіз літаратурнага твора ў школе. Адзінства метадалагічных прынцыпаў літаратуразнаўчага і школьнага аналізу. Віды школьнага аналізу.
- •38. Віды шляхоў аналізу мастацкага твора (“следам за аўтарам”, павобразны, праблеіна-тэматычны, капазіцыйны).
- •39. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
- •40. Асаблівасці вывучэння вуснай народнай творчасці.
- •41. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў сярэдніх класах.Методыка завучвання на памяць.
- •42.Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў старшых класах.
- •43.Краязнаўчая праца па беларускай літаратуры.
- •44.Вывучэнне твораў вялікай эпічнай формы.Арганізацыя дамашняга чытання.
- •45.Асаблівасці вывучэння баек.
- •46.Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў. Спецыфіка метады і прыёмы работы над драмай
- •47.Асаблівасці вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка.
- •48.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў сярэдніх класах.
- •49.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў старшых класах.
- •50. Вывучэнне аглядавых тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў.
- •51.Вывучэнне манаграфічных тэм.
- •52.Унутрыпрадметныяі міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.
- •53.Выкарыстанне нагляднасці на ўроках літаратуры.
- •54.Выкарыстанне твораў сумежных мастацтваў пры вывучэнні беларускай літаратуры.
- •2. Праслухоўванне музычных твораў:
- •4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:
- •56.Методыка развіцця вуснага маўлення на ўроках літаратуры.Навучанне выразнаму чытанню
- •57.Навучанне розным відам пераказу.Слоўнае маляванне і мастацкае расказванне.
- •58.Сачыненне па літаратуры.
- •59.Праверка,выпраўленне,ацэнка і аналіз сачыненняў.
- •60.Урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў.
- •61.Факультатыўныя заняткі па літаратуры,іх арганізацыя і методыка правядзення.
- •62.Віды самастойнай працы вучняў пры вывучэнні літаратуры
- •63.Дамашнія заданні па літаратуры.Шляхі папярэджання перазагрузкі вучняў дамашнімі заданнямі.
- •64.Пошукі новых форм і метдаў выкладання беларускай літаратуры(па старонках часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова”, іншых педагагічных выданняў).
16. Творчая лабараторыя настаўнiка лiтаратуры. Аналiз кнiг м.I. Мiшчанчука «Настаўнiку пра настаўнiка» I в.М. Туркевiча «Творчасцi зярняткi залатыя».
17. Вучнi як чытачы. Лiтаратурнае развiццё вучняў розных узроставых груп. Наiўны рэалiзм I яго пераадоленне ў працэсе вывучэння лiтаратуры.
Беларуская літаратура як вучэбны прадмет вывучаецца ва ўсіх класах, але сістэматычнае яе вывучэнне прыпадае на V – ХІ класы, што адпавядае другой і трэцяй ступеням агульнай сярэдняй адукацыі. У гэты даволі працяглы перыяд (сем гадоў) у фізіялагічным, псіхалагічным і інтэлектуальным развіцці вучняў пастаянна адбываюцца імклівыя перамены. Настаўніку, для таго каб метадычна правільна арганізаваць навучанне літаратуры, неабходна ведаць ўзроставыя асаблівасці вучняў, іх чытацкія магчымасці і інтарэсы на кожным этапе навучання.
Традыцыйна школьнікаў V – ХІ класаў падзяляюць на 3 ўзроставыя групы:
малодшы падлеткавы ўзрост (V – VІІ класы)
старэйшы падлеткавы ўзрост (VІІІ – ІХ класы)
старэйшы школьны ўзрост: ранняе юнацтва (Х – ХІ класы)
Такі падзел дзяцей на ўзроставыя групы ўмоўны, паколькі развіццё асобы вельмі індывідуальнае і залежыць ад шматлікіх фактараў. Даволі часта ў адной і той жа ўзроставай групе можна сустрэць вучняў з рознымі ўзроўнямі як фізіялагічнага, так і інтэлектуальнага развіцця: некаторыя школьнікі апярэджваюць сваіх аднагодкаў на 1–2 гады, другія – наадварот, адстаюць. Аднак пры ўсѐй адноснасці ўзроставых характарыстык ў вучняў аднаго школьнага ўзросту вельмі многа агульнага.
Падлеткавы ўзрост вучняў (V – ІХ класы) адпавядае пачатку пераходу ад дзяцінства да юнацтва. Педагогі і псіхолагі ўключаюць яго ў разрад крытычных перыядаў узроставага развіцця, звязаных з кардынальнымі зменамі ў сферы свядомасці, дзейнасці і сістэме ўзаемаадносін асобы. Аснову фарміравання псіхалагічных і асобасных якасцей падлетка складаюць стасункі ў межах розных відаў дзейнасці. Характэрнай асаблівасцю гэтага ўзросту з‘яўляецца дапытлівасць, імкненне да пазнання і інфармацыі, падлетак імкнецца авалодаць як мага большай колькасцю ведаў. Для падлеткаў уласцівы актыўнае імкненне далучыцца да жыцця дарослых, арыентацыя паводзін на яго нормы і каштоўнасці, развіццѐ самасвядомасці і самаацэнкі, цікавасць да сябе як да асобы, да сваіх магчымасцей і здольнасцей. Адным з вядучых відаў дзейнасці у гэтым узросце з‘яўляецца камунікатыўная дзейнасць, у тым ліку і абумоўленая ўзроставымі асаблівасцямі літаратурная дзейнасць.
Вучням V – VІІ класаў (малодшы падлеткавы ўзрост) уласцівы, безумоўна, і свае адметныя фізіялагічныя і псіхалагічныя рысы. Яны надзвычай эмацыянальныя, энергічныя, часам няўважлівыя, неадэкватна рэагуюць на заўвагі, бываюць капрызнымі, са зменлівым настроем.
За час навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі (пачатковая школа) яны атрымалі адпаведныя сваім ўзроставым магчымасцям элементарныя веды ў галіне літаратуразнаўства на практычным ўзроўні або на ўзроўні ўяўленняў. Менавіта на практычным ўзроўні імі былі засвоены значэнні такіх слоў як аўтар (пісьменнік, паэт), герой, учынак, пейзаж, рыфма, рытм, жанр, казка, апавяданне, верш, байка. Паводле адукацыйнага стандарту, вучні, якія скончылі пачатковую школу, умеюць вызначаць тэму і галоўную думку твора, вылучаць галоўных і другарадных дзеючых асоб, аналізаваць іх узаемаадносіны, учынкі, тлумачыць матывы ўчынкаў і інш. Набытыя імі веды і ўменні спрыяюць больш глыбокаму асэнсаванню прачытаных твораў мастацкай літаратуры, разуменню ўзаемасувязі паказаных аўтарам падзей і адносін паміж героямі. Разам з тым, дзеці гэтага ўзросту даволі часта не ўлічваюць спецыфіку літаратуры як мастацтва слова і не разумеюць ролі аўтара ў творы, не адчуваюць падтэксту, не заўважаюць мастацкіх дэталяў. Вучням V – VІІ класаў уласціва наіўна-рэалістычнае ўспрыманне мастацкай літаратуры, у адпаведнасці з якім школьнікі ставяцца да падзей, герояў, паказаных у творы, не як да мастацкай з‘явы, а як да рэальных жыццёвых фактаў.
Дыяпазон чытацкіх інтарэсаў малодшых падлеткаў даволі шырокі, але найбольш іх цікавяць творы з захапляючым, дынамічным сюжэтам пра незвычайныя, прыгодніцкія падзеі, удзельнікамі якіх ім хацелася б быць самім. Пры самастойным выбары кніг для чытання перавагу аддаюць эпічным творам (дэтэктывы, коміксы, кнігі пра падарожжы і іншыя краіны, творы пра сваіх аднагодкаў, пра вайну, пра жывѐл і прыроду).
VIIІ – ІХ класы – самы спрыяльны перыяд для творчага развіцця школьнікаў. У гэтым узросце вучням падабаецца вырашаць праблемныя сітуацыі, знаходзіць падабенства і розніцу, вызначаць прычыну і наступствы. На пазакласных занятках і на ўроках літаратуры яны прымаюць актыўны ўдзел у абмеркаванні дыскусійных маральна-этычных пытанняў, у ходзе якога ўзнікае магчымасць выказаць сваю думку, даказаць тое, у чым перакананы. Яны эмацыянальныя, з павышаным пачуццём справядлівасці, назіральныя, патрабавальныя да маральных якасцей як рэальнага чалавека, так і літаратурнага героя. Старэйшыя падлеткі схільныя да пераймання, шукаюць свой ідэал, ён можа быць абстрактны або ўяўляць рэальную асобу. Ідэалам для іх нярэдка з‘яўляецца герой літаратурнага твора. У вучняў VIIІ – ІХ класаў адбываюцца істотныя зрухі ў разумовай дзейнасці. Мысленне становіцца больш сістэматызаваным, паслядоўным, сталым. Павышаецца здольнасць да абстрактнага мыслення, што дае магчымасць вучням засвойваць даволі складаны літаратурны матэрыял.
Старэйшы падлеткавы ўзрост, разам з тым, – складаны і супярэчлівы. Крытычнасць, якая становіцца адметнай асаблівасцю мыслення і паводзін вучняў, часам перарастае ў бескампрамісны нігілізм, што праяўляецца ў адмоўным стаўленні да многіх фактаў рэчаіснасці і адэкватна адбіваецца на іх адносінах да літаратуры. Пэўная сфарміраванасць абстрактнага мыслення выклікае заглыбленую цікавасць да свайго ўнутранага свету. У выніку жаданне пазнаць і зразумець сваё я нярэдка прыводзіць да таго, што аналіз твора падмяняецца аналізам ўласных перажыванняў. Каб пазбегнуць далейшага развіцця гэтай тэндэнцыі, настаўніку неабходна імкнуцца да таго, каб асобасныя ацэнкі спалучаліся ў адказах вучняў з аб‘ектыўнай ацэнкай твора як з‘явы мастацтва. На гэтым узроўні успрыняцця важную ролю выконваюць тэарэтыка-літаратурныя веды, якія дазваляюць асэнсаваць твор як мастацкае цэлае.
Вучні VІІІ–ІХ класаў здольныя да цэласнага ўспрымання твора, але яшчэ не маюць навыкаў абагульняць і вылучаць тыповае. Яны дакладна вызначаюць ключавыя калізіі і перыпетыі, у якіх раскрываецца характар героя, але ў выніку вылучаюць толькі вызначальныя яго грані. Пры характарыстыцы літаратурнага героя вучні арыентуюцца ў асноўным на падзейны бок твора, прапускаючы мастацкія дэталі, апісанні, партрэтную характарыстыку, асаблівасці маўлення, у іх ўзнікаюць цяжкасці з вызначэннем аўтарскай пазіцыі ў творы.
Неабходна канстатаваць, што некаторыя вучні і на гэтым этапе свайго інтэлектуальнага развіцця не пазбаўлены наіўна-рэалістычнага ўспрымання літаратуры.
Для самастойнага чытання вучні VIIІ – ІХ класаў выбіраюць самыя разнастайныя творы па жанрах, тэматыцы і праблематыцы. Традыцыйна гэта навуковая фантастыка, класічныя дэтэктывы Конан Дойла, Агаты Крысці, У. Караткевіча, творы пра гістарычнае мінулае, каханне і дружбу, гумарыстычныя творы, кнігі аб прыродзе. На жаль, апошнім часам старшыя падлеткі аддаюць перавагу творам не самай высокай мастацкай каштоўнасці, сярод якіх лідзіруе фэнтэзі, – параўнальна новы жанр фантастычнай літаратуры, заснаваны на выкарыстанні міфалагічных і казачных матываў. Не застаюцца па-за ўвагай вучняў містыка і творы жахаў.
Старэйшых падлеткаў па-ранейшаму прыцягваюць сюжэтныя творы, але і прабуджаецца цікавасць да твораў з лірычным пачаткам.
Старэйшы школьны ўзрост, або перыяд ранняга юнацтва, прыпадае на час навучання ў Х–ХІ класах.
Юнацтва разглядаецца у навуковай літаратуры як узрост пераходу да самастойнасці, перыяд самавызначэння, набыцця псіхічнай і грамадзянскай сталасці, фарміравання светапогляду, маральнай свядомасці і самасвядомасці.
Юнацкі ўзрост характарызуецца павышанай эмацыянальнай узрушанасцю (неўраўнаважанасць, рэзкая змена настрою, трывожнасць). Адметнай рысай гэтага ўзросту з‘яўляецца і юнацкі максімалізм, своеасаблівы эгацэнтрызм (катэгарычнасць, празмерная палярнасць у сітуацыях выбару або ацэнкі), што, безумоўна, адбіваецца і на ўспрыманні твораў мастацкай літаратуры.
У вучняў ужо ў пачатку навучання ў Х класе рэзка мяняецца ўнутраная пазіцыя, у цэнтры ўвагі іх інтарэсаў і планаў становіцца праблема выбару прафесіі, далейшага жыццѐвага шляху. Прыкметна заўважаюцца і пазітыўныя змены ў вучэбнай дзейнасці: павялічваецца аб‘ем памяці, прымяняюцца рацыянальныя прыёмы адвольнага запамінання, удасканальваецца валоданне складанымі інтэлектуальнымі аперацыямі аналізу і сінтэзу, тэарэтычнага абагульнення і абстрагавання, аргументавання і доказу, яшчэ інтэнсіўней развіваецца крытычнае мысленне. Узровень паняційнага мыслення адкрывае вучням недаступныя раней бакі рэчаіснасці. Характэрнай асаблівасцю псіхалогіі старшакласнікаў з‘яўляецца тое, што працэс фарміравання светапогляду – абагульненага, сістэматызаванага ўяўлення пра свет ў цэлым – цесна звязаны з патрэбнасцю самавызначэння.
Імкненне больш даведацца пра навакольны свет і знайсці ў ім сваё месца з‘яўляецца асноўнай асаблівасцю матывацыі чытання вучнямі старшых класаў. Для многіх з іх чытанне ставіцца ўстойлівай неабходнасцю. Адказы вучняў робяцца больш разгорнутымі, доказнымі, аргументаванымі тэкстам і ўласнымі разважаннямі. Актыўна падключаючыся да абмеркавання твора, вучні спрабуюць самастойна выдзяляць праблематыку літаратурнага твора, аўтарскае бачанне сутнасці канфліктаў і характараў, суадносіць паміж сабой этапы развіцця характараў. Пад час дыскусіі (дыспуту) па праблемах, узнятых у творы, інтэлектуальнае пачынае пераважаць над эмацыянальным, што дае магчымасць вучням ўстанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі пры супастаўленні герояў, а таксама спасцігаць філасофскі і маральна-этычны сэнс мастацкага твора.
Аднак трэба адзначыць, што ў вучняў старэйшага школьнага ўзросту няма яшчэ выразнага ўяўлення пра мастацкі вобраз, тып і тыповае, змест і форму.
Анкетаванне паказвае, што вучні Х–ХІ класаў па-ранейшаму з задавальненнем чытаюць творы пра мінулае нашай народа, навуковую фантастыку, прыгодніцкую літаратуру, дэтэктывы, творы пра каханне. Вучні не застаюцца абыякавымі і да масавай літаратуры.
