Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

12. Уклад I.I. Замоцiна ў развiццё методыкi выкладання лiтаратуры. Асноўны змест працы «Мастацкая лiтаратура ў школьным выкладаннi».

Вялікі ўклад у станаўленне методыкі выкладання літаратуры ў Беларусі зрабіў прафесар І.І. Замоцін (1873 – 1942).

У 1921 г. быў адкрыты Беларускі дзяржаўны універсітэт. Педагагічных кадраў у рэспубліцы не хапала, таму па просьбе рэктара БДУ У.І. Пічэты Замоцін у 1922 г. у ліку іншых расійскіх вучоных пераехаў у Мінск, дзе быў абраны прафесарам кафедры гісторыі рускай літаратуры універсітэта, а з 1931 г. – Мінскага педагагічнага інстытута.

Працуючы выкладчыкам ВНУ, І.І. Замоцін не толькі прапагандаваў ідэі перадавых рускіх метадыстаў у Беларусі, але і сам распрацоўваў пытанні методыкі выкладання літаратуры ў новай школе. Сярод настаўнікаў-філолагаў асабліва папулярнымі былі два выпускі яго метадычных нарысаў «Мастацкая літаратура ў школьным выкладанні» (1927 – 1928). Гэта была першая навуковая праца па методыцы выкладання беларускай літаратуры.

Метадычныя погляды І. І. Замоціна ў многім адпавядаюць патрабаванням сучаснай школы. Ён вылучаў два найважнейшыя прынцыпы ў методыцы выкладання літаратуры – прынцыпы «навуказгоднасці» (навуковасці) і «педагагічнасці» (выхаваўчага навучання).

Вучоны важнае значэнне надаваў літаратурнаму аналізу, выпрацоўцы ў школьнікаў навыкаў крытычнай ацэнкі прачытанага. Не лічачы патрэбным выкладаць у школе гісторыю эстэтычных тэорый, ён раіў пры вывучэнні літаратуры супастаўляць творы, якія адрозніваюцца сваім стылем. Пры аналізе асабівасцей мовы мастацкай літаратуры І. І. Замоцін прапаноўваў знаёміць вучняў з паэтычнай стылістыкай беларускіх пісьменнікаў, вучыць іх арыентавацца ў жанрах і кампазіцыі твораў.

І. І. Замоцін бачыў патрэбу ў сістэматычным выкладанні літаратуры. У старшых класах, пачынаючы з сёмага, ён вылучаў чатыры раздзелы: вусная народная творчасць, старажытная, новая і навейшая літаратура.

І. І. Замоцін распрацоўваў і пытанне пазакласнага чытання, якое, па яго меркаванні, павінна быць цесна звязана з сістэмаю класнага выкладання літаратуры і дапаўняць яго.

Настойліва прапагандуючы эўрыстычную гутарку і дыспут як аптымальныя метады аналізу твору, вучоны даволі рэзка крытыкаваў папулярныя ў той час суды над галоўным героем, у працэсе якіх абмеркаванне ператваралася ў маралізатарства, а «падсудны» ўспрымаўся як рэальны чалавек, як сучаснік, без уліку светапогляду аўтара, канкрэтных гістарычных умоў і мастацкага вымыслу.

Важную функцыю ў адукацыйна-выхаваўчым працэсе, на думку І. І. Замоціна, павінны выконваць літаратурныя гутаркі, экскурсіі, вечарыны, на якіх вучні не толькі папаўняюць свае веды па праграме, але і знаёмяцца з лепшымі ўзорамі замежнай і навінкамі роднай літаратуры.

Каштоўнай з‘яўляецца распрацаваная І. І. Замоціным методыка навучання пісьмовым працам. Ён цесна звязваў іх з развіццём мовы, з начытанасцю вучняў, з вывучэннем тэорыі і гісторыі літаратуры. Галоўнае патрабаванне, якое прад‘яўлялася да вучнёўскіх пісьмовых практыкаванняў, – гэта свядомае, а не механічнае іх выкананне.