- •1. Методыка выкладання беларускай літаратуры як навука. Сувязь методыкi выкладання беларускай лiтаратуры з iншымi навукамi. Метады даследавання.
- •2. Лiтаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты I задачы яе вывучэння. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура».
- •3. Канцэпцыя лiтаратурнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (1991, 1996).
- •4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура» (2009): асноўныя палажэннi.
- •5. Асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi, iх змест I структура.
- •6. Школьныя праграмы па беларускай лiтаратуры.
- •7. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 5 – 8 класаў.
- •8. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 9 – 11 класаў.
- •9. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай лiтаратуры.
- •10. Станаўленне I развiццё методыкi выкладання лiтаратуры ў пачатку хх ст. Праблема зместу I структуры. Праграмы I падручнiкi. Дальтан-план. Пазакласная праца. Перыядычны друк.
- •11. Вывучэнне эпiчных твораў малой I сярэдняй формы.
- •12. Уклад I.I. Замоцiна ў развiццё методыкi выкладання лiтаратуры. Асноўны змест працы «Мастацкая лiтаратура ў школьным выкладаннi».
- •13. Стан методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 30-я – першай палове 50-х гг. Хх ст. Часопiс «Камунiстычнае выхаванне».
- •14. Развiццё методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 2-й палове 50-х – 80-х гг. Хх ст.
- •15. Настаўнiк беларускай лiтаратуры. Прафесiйныя патрабаваннi да яго. Аналiз кнiгi м.А. Лазарука «Навучанне I выхаванне творчасцю».
- •16. Творчая лабараторыя настаўнiка лiтаратуры. Аналiз кнiг м.I. Мiшчанчука «Настаўнiку пра настаўнiка» I в.М. Туркевiча «Творчасцi зярняткi залатыя».
- •17. Вучнi як чытачы. Лiтаратурнае развiццё вучняў розных узроставых груп. Наiўны рэалiзм I яго пераадоленне ў працэсе вывучэння лiтаратуры.
- •18. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання лiтаратуры.
- •19. Прынцыпы лiтаратуразнаўчага аналiзу на ўроках лiтаратуры.
- •20. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры. Класiфiкацыя метадаў паводле крынiцы атрымання ведаў. Метад чытання.
- •21. Гутарка настаўнiка з вучнямi як метад вывучэння беларускай лiтаратуры. Рэпрадуктыўная I эўрыстычная гутарка. Лiтаратурны дыспут.
- •22. Школьная лекцыя па лiтаратуры. Методыка яе правядзення.
- •23. Наглядныя метады выкладання лiтаратуры (iлюстраванне, вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, iнсцэнiраванне, дэманстрацыя).
- •24. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры ў агульнаадукацыйных установах па характары дзейнасцi настаўнiка I вучняў.
- •25. Урок лiтаратуры, патрабаваннi да яго.
- •26. Класiфiкацыя ўрокаў лiтаратуры. Структура ўрока лiтаратуры. Падрыхтоўка настаўнiка да ўрока лiтаратуры.
- •27. Нетрадыцыйныя (нестандартныя) ўрокi лiтаратуры.
- •28. Планаванне. Вiды планаў настаўнiка лiтаратуры.
- •29. Улiк I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў вучняў пры вывучэннi лiтаратуры. Апытанне як асноўная форма праверкi ведаў па лiтаратуры. Крытэрыi I нормы ацэнак.
- •30. Пазакласная праца па лiтаратуры.
- •31. Новыя тэхналогii вывучэння лiтаратуры.
- •32. Урокi пазакласнага чытання, iх змест, методыка правядзення.
- •33. Віды ўступных заняткаў і методыка іх правядзення.
- •34. Арганізацыя чытання мастацкага твора як асноўны этап яго вывучэння. Віды чытання.
- •37. Аналіз літаратурнага твора ў школе. Адзінства метадалагічных прынцыпаў літаратуразнаўчага і школьнага аналізу. Віды школьнага аналізу.
- •38. Віды шляхоў аналізу мастацкага твора (“следам за аўтарам”, павобразны, праблеіна-тэматычны, капазіцыйны).
- •39. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
- •40. Асаблівасці вывучэння вуснай народнай творчасці.
- •41. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў сярэдніх класах.Методыка завучвання на памяць.
- •42.Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў старшых класах.
- •43.Краязнаўчая праца па беларускай літаратуры.
- •44.Вывучэнне твораў вялікай эпічнай формы.Арганізацыя дамашняга чытання.
- •45.Асаблівасці вывучэння баек.
- •46.Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў. Спецыфіка метады і прыёмы работы над драмай
- •47.Асаблівасці вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка.
- •48.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў сярэдніх класах.
- •49.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў старшых класах.
- •50. Вывучэнне аглядавых тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў.
- •51.Вывучэнне манаграфічных тэм.
- •52.Унутрыпрадметныяі міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.
- •53.Выкарыстанне нагляднасці на ўроках літаратуры.
- •54.Выкарыстанне твораў сумежных мастацтваў пры вывучэнні беларускай літаратуры.
- •2. Праслухоўванне музычных твораў:
- •4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:
- •56.Методыка развіцця вуснага маўлення на ўроках літаратуры.Навучанне выразнаму чытанню
- •57.Навучанне розным відам пераказу.Слоўнае маляванне і мастацкае расказванне.
- •58.Сачыненне па літаратуры.
- •59.Праверка,выпраўленне,ацэнка і аналіз сачыненняў.
- •60.Урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў.
- •61.Факультатыўныя заняткі па літаратуры,іх арганізацыя і методыка правядзення.
- •62.Віды самастойнай працы вучняў пры вывучэнні літаратуры
- •63.Дамашнія заданні па літаратуры.Шляхі папярэджання перазагрузкі вучняў дамашнімі заданнямі.
- •64.Пошукі новых форм і метдаў выкладання беларускай літаратуры(па старонках часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова”, іншых педагагічных выданняў).
50. Вывучэнне аглядавых тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў.
У якасці асноўных прынцыпаў структуравання літаратурных курсаў у ІХ—XІ вылучаюць прынцыпы гісторыка-храналагічны і гісторыка- літаратурны, што дазваляе не толькі больш выразна акрэсліць спецыфіку станаўлення і разгортвання нацыянальнай літаратурнай традыцыі, але і сфарміраваць у вучняў адносна цэласнае ўяўленне пра дынаміку развіцця сусветнай літаратуры (адметнасці літаратурна-мастацкіх эпох, важнейшыя заканамернасці і тэндэнцыі развіцця літаратурнага працэсу і г.д.). Гісторыка-храналагічны прынцып канструявання курсу літаратуры ІХ— Х класаў спрыяе ―фарміраванню гістарычнага падыходу да літаратурных з‘яў, першапачатковаму разуменню ўзаемасувязей і ўзаемаўплыву ў творчасці розных пісьменнікаў, успрыманню літаратуры як працэсу‖, дазваляе рэпрэзентаваць развіццѐ беларускай літаратуры як складаны працэс, абумоўлены канкрэтным грамадска-гістарычным кантэкстам.Асноўнай мэтай навучання ў гэтым канцэнтры становіцца фарміраванне ў вучняў цэласнага ўяўлення пра беларускую літаратуру ад старажытнасці да сучаснасці, асэнсаванне ідэйна-мастацкага зместу лепшых твораў беларускага мастацкага слова і паасобных твораў замежных аўтараў у перакладзе на родную мову. У ІХ—ХІ класах мастацкія тэксты размешчаны ў паслядоўнасці, адпаведнай асноўным этапам развіцця літаратуры. Значным кампанентам зместу літаратурнай адукацыі з‘яўляецца сістэма тэарэтыка- і гісторыка- літаратурных паняццяў, звязаных з фарміраваннем уяўленняў аб развіцці і станаўленні мастацтва слова: напрыклад, паглыбленне ведаў пра літаратурныя роды і жанры адбываецца ў гістарычным аспекце. Вядучыя метадысты канцэпцыі вучэбнага прадмета ―Беларуская літаратура‖ звяртаюць увагу на тое, што з‘явы гісторыі літаратуры на гэтым этапе раскрываюцца пераважна на прыкладзе канкрэтнага мастацкага твора або некалькіх твораў пісьменніка. У ХІ—ХІ класах — змест навучання будуецца на гісторыка- літаратурнай аснове і адлюстроўвае змены асноўных эпох нацыянальнага і сусветнага мастацтва, што дазваляе не толькі пашырыць веды ў працэсе больш складанага ўзроўню спасціжэння тэксту, але і сістэматызаваць: настаўнік павінен скіроўваць вучняў на асэнсаванне і аналіз твораў у кантэксце грамадска-гістарычнага развіцця нацыянальнай і сусветнай культуры, фарміраваць уменне суадносіць канкрэтныя з‘явы роднай літаратуры з асноўнымі этапамі, перыядамі развіцця сусветнай літаратуры, з тымі ці іншымі літаратурна-мастацкімі напрамкамі.
Аснову курса беларускай літаратуры на заключнай ступені літаратурнай адукацыі складаюць аглядавыя і манаграфічныя тэмы, якія ахопліваюць лепшыя ўзоры айчыннага прыгожага пісьменства і паказваюць працэс станаўлення і развіцця нацыянальнай літаратурна-мастацкай традыцыі ў кантэксце сусветнага мастацтва слова, скіроўваючы вучняў на асэнсаванне творчага шляху пісьменніка як часткі агульналітаратурнага працэсу. Структура аглядавых і манаграфічных тэм забяспечвае не толькі дастаткова шырокае кола чытання школьнікаў, але і фарміраванне ў іх асноўных тэарэтыка-літаратурных паняццяў і чытацкіх уменняў, надае літаратурнай адукацыі сістэмнасць і выхаваўчую скіраванасць. Аглядавыя тэмы ўтрымліваюць характарыстыку літаратурна-мастацкіх эпох (Сярэднявечча, Адраджэння, Асветніцтва, барока і г.д.) або перыядаў развіцця літаратуры ў межах той ці іншай эпохі. Тут акрэсліваюцца асноўныя тэндэнцыі агульнакультурнага і літаратурнага развіцця, падаюцца звесткі пра пісьменнікаў, у творчасці якіх знайшлі ўвасабленне актуальныя для разглядаемага перыяду асаблівасці, а таксама пазначаюцца найбольш значныя творы (магчыма прыводзіць іх кароткі аналіз).
У якасці галоўных патрабаванняў пры адборы звестак да аглядавых заняткаў па літаратуры вылучаюцца патрабаванні дакладнасці, лаканічнасці, канкрэтнасці палажэнняў і тэзісаў, даходлівасці і адпаведнасці выкладання матэрыялу ўзроставым магчымасцям вучняў, яскравасці і функцыянальнай мэтазгоднасці наглядна-ілюстрацыйнага матэрыялу. Натаўнік павінен граматна адабраць і аб‘яднаць матэрыял, у тым ліку наглядны, адпаведна крытэрыям навуковай абгрунтаванасці, рэпрэзентацыйнасці, а таксама істотнасці для раскрыцця тэмы.
На ўроках па вывучэнні аглядавай тэмы могуць быць арганізаваны выставы рэпрадукцый карцін мастакоў вывучаемага перыяду, выкарыстана супастаўленне літаратурных вобразаў з вобразамі жывапісу, што ўвасабляюць тыпалагічна падобныя ідэі, матывы і г.д. Так, пры вывучэнні тэмы ―Беларуская літаратура і Антычнасць‖ неабходна звярнуцца не толькі да міфаў Старажытнай Грэцыі і Рыма, твораў жывапісу, але прасачыць традыцыі антычнага эпасу ў творах беларускіх пісьменнікаў, якіх яшчэ будуць вывучаць (паэма ―Энеіда нававарат‖, М.Багдановіч ―Калі зваліў дужы Геракл у пыл Антэя…‖, ―Пентаменры‖ і інш.). Вялікі аб‘ѐм і складанасць матэрыялу вызначае спецыфіку ўрокаў па вывучэнні аглядавых тэм. Найчасцей аглядавая тэма раскрываецца на ўроку- лекцыі з выкарыстаннем прыѐмаў гутаркі, дыялогу, абмеркавання вучнѐўскіх паведамленняў, выразнага чытання вершаў, урыўкаў з празаічных твораў, дзѐннікавых запісаў, успамінаў. Прычым, калі тэмай распачынаюць курс літаратуры таго ці іншага класа (―Беларуская літаратура першай паловы ХХ ст.‖(Х клас) ці ―Беларуская літаратура перыяду 1966—1985 гадоў‖ (ХІ клас)) або папярэднічаюць шэрагу манаграфічных тэм (―Па шляху сінтэзу: сентыменталізм, рамантызм, рэалізм‖ (ІХ клас), ―Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны‖ (Х клас)), перавага аддаецца лекцыйнаму матэрыялу, які вылучае асаблівасці пэўных літаратурных эпохі ці перыяду. Настаўнік павінен мець на ўвазе, што падчас вывучэння манаграфічных тэм звесткі давядзецца канкрэтызаваць, паглыбіць.
У сучасных праграмах па беларускай літаратуры аглядавыя тэмы папярэднічаюць манаграфічным. Традыцыйная структура аглядавай тэмы, якая склалася ў айчыннай методыцы, разгортваецца ў наступнай паслядоўнасці: спачатку называецца эпоха, указваюцца яе часавыя межы; затым даецца агульная характарыстыка грамадска-палітычнага жыцця (пазначаюцца важнейшыя падзеі, па магчымасці гаворыцца пра іх адлюстраванне ў мастацтве); раскрываецца адметнасць культуры дадзенай эпохі (тэатр, музыка, жывапіс і інш.); далей варта пераходзіць да характарыстыкі літаратурнага працэсу (літаратурныя школы, кірункі, плыні, стылі, жанравая і тэматычная разнастайнасць, найбольш значныя імѐны, творы); нарэшце, разглядаецца творчасць асобных пісьменнікаў [4, с. 65-66]. Аднак у аснову аглядавых заняткаў можна пакласці і тэматычна-праблемны прынцып: у такім выпадку ―лягчэй будзе згрупаваць творы, паказаць узровень раскрыцця вострых праблем, прыѐмы… іх мастацкай рэалізацыі‖
Такім чынам, эфектыўнасць урокаў па вывучэнні аглядавых тэм залежыць ад падрыхтаванасці самаго настаўніка, вучняў, умення арганізаваць працэс ―здабывання ведаў‖, спалучэння аднаўлення раней атрыманых ведаў і засваення новых.
