Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

45.Асаблівасці вывучэння баек.

З байкамі вучні знаёмяцца яшчэ ў пачатковых класах. У праграме па літаратуры прадугледжана вывучэнне баек як ліра-эпічнага жанру. Праца над аналізам байкі мае сваю адметную структуру. Яна складаецца з наступных этапаў:

1. Чытанне байкі. Пачынаецца з выразнага чытання яе настаўнікам. Чытаць байку неабходна павольна, каб алегарычныя вобразы былі правільна ўсвядомлены вучнямі. Паколькі ў байцы амаль заўсёды бывае дыялог, то перадаецца ён розным тэмбрам голасу, з эмацыйнай афарбоўкай выразаў. Гэта дапамагае правільнаму ўспрыманню байкі.

2. Праверка першаснага ўспрымання. Праверка першаснага ўспрымання праводзіцца ў форме гутаркі, аналізуюцца асобныя словы і выразы, скіроўваецца ўвага на тое, як вучні ўспрынялі змест і ўявілі сабе герояў.

3. Аналіз сюжэтнай асновы. Паколькі сюжэт байкі – гэта, як правіла, эпізод, падзея, выпадак, мэтазгодна выкарыстоўваць такія прыёмы, як пераказ, тым больш што пераказ з вершаванай мовы развівае маўленне вучняў, ікаменціраванне, якое дазваляе вызначыць тэму і праблему байкі.

4. Аналіз вобразаў. Спачатку вобразы аналізуюцца ў прамым значэнні, а затым аналізуецца іх алегарычная сутнасць. Звяртаецца ўвага на выбар аўтарам тых ці іншых алегорый (напрыклад, ліса – хітрасць, заяц – баязлівасць, баран – разумовая абмежаванасць і г.д.).

5. Назіранне над мовай. Патрабуецца ўважлівы аналіз мастацкай мовы байкі, паколькі гэта сродак стварэння яркіх характарыстык герояў і канфлікту, які заўсёды ляжыць у аснове зместу такога твора.

6. Праца над тэарэтычнымі паняццямі. Шляхам даследчых заданняў, эўрыстычнай гутаркі вучні вылучаюць у байцы рысы літаратурных родаў (эпасу і лірыкі) і вылучаюць прыкметы свабоднага верша.

7. Каменціраванне маралі. Заканчваецца вывучэнне байкі разважаннем, каменціраваннем маралі.

Паглыбляе правільнае ўспрыманне байкі і надае цікавасць уроку выкарыстанне такіх прыёмаў, як чытанне па ролях, інсцэніраванне, падрыхтоўка і аналіз ілюстрацый.

46.Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў. Спецыфіка метады і прыёмы работы над драмай

Драматычныя творы з‘яўляюцца, напэўна, самымі складанымі для вывучэння ў школе. Гэта абумоўлена перш за ўсѐ іх сцэнічным прызначэннем, спецыфікай драмы як літаратурнага роду. Рэчаінасць адлюстроўваецца ў своеасаблівых тэатральных формах, патрабуе ад чытача багатага ўяўлення. Усѐ вышэйпералічанае патрабуе выкарастання спецыяльнай методыкі пры вывучэнні п‘ес. ―Драма (ад грэч. drama – дзеянне) – род літаратуры, у аснове якога – паказ напружанага, скразнога дзеяння, вырашэнне канфліктанай сітуацыі‖ [1, с. 43]. У творах адлюстроўваюцца вострыя супярэчнасці жыцця, не бачна аўтара, які свае пачуцці, думкі перадавярае дзеючым асобам. Характары герояў выяўляюцца праз мову і ўчынкі, таму неабходна звярнуць увагу вучняў на маналогі, дыялогі, рэмаркі. Ёсць меркаванне, што драма выйшла са старажытнага абраду. Упершыню школьнікі звяртаюцца да драматычных твораў у V класе.Вывучаецца п‘еса А. Гаруна ―Датрымаў характар‖, увага звяртаецца перш за ўсѐ на раскрыццѐ характараў герояў, ролю у гэтым дыялогаў, рэплік, аўтарскіх рэмарак.

У VI класе вывучэнне п‘с звязваецца з біблейскімі сюжэтамі, батлейкай. Вучні даведваюцца пра асаблівасці існаванне тэатральнага мастацтва на Беларусі. Неабходна адзначыць, што вывучэнне драматургіі ў V – VІ класах мае на мэце знаѐмства з творам як відам славеснага мастацтва. Іншы характар знаѐмства з драматургіяй набывае ў VIII класе, калі для вывучэння твораў складаецца сістэма ўрокаў. На гэтым этапе знаѐмства варта даць кароткія гістарычныя звесткі пра асноўныя драматычныя жанры камедыю, трагедыю, драму. На ўступных занятках неабходна настроіць вучняў на ўспрыманне, азнаямленне з адметнасцю драматычнага роду можна арганізаваць па-рознаму: спачатку пазнаѐміць з артыкулам з падручніка, пачаць з дэманстрацыі невялікага тэатральнага эцюда. Калі вучні азнаѐміліся з творам

папярэдне, то варта пацікавіцца першасным успрыманнем твора.

Аналізаваць драматычны твор можна рознымі шляхамі: ―следам за аўтарам‖, павобразны, праблемна-тэматычны, камбінаваны. У залежнасці ад колькасці гадзін настаўнік выбірае найбольш мэтазгодны падыход да асэнсавання твора.

Пры разглядзе драматычных твораў варта акцэнтаваць увагу на тыпажах герояў, што дазволіць узняцца пры аналізе да абагульненняў, вывесці агульначалавечыя тэмы.

Драматычныя творы вывучаюцца і ў Х класе, прычым яны адносяцца да розных перыядаў, што дае магчымасць аднавіць веды, узгадаўшы папярэднепрачытаныя, і прасачыць адрозненне канфліктаў, праблем. Пры вывучэнні камедыі К. Крапівы ―Хто смяецца апошнім‖ разгледзеўшы канфлікт п‘есы, варта акцэнтаваць увагу на вобразах, правесці параўнальную характарыстыку, прасачыць эвалюцыю вобраза Тулягі. Вучням дапаможа зразумець сутнасць канфлікта, маштабнасць вобразаў аналіз маналогаў і дыялогаў твора. Чытанне па ролях дадасць яскравыя фарбы ў самі вобразы. Затым можна ўзнавіць веды, атрыманыя ў ІХ класе, праз параўнанне невукаў з фарс-вадэвіля В.Дуніна-Марцінкевіча і К.Крапівы, правесці аналогіі паміж часам, вобразамі Кручкова і Гарлахвацкага.

У ХІ класе вучні знаѐмяцца з сучаснай драматургіяй. Уводзячы паняцце ―гістарычнай драмы‖, варта узгадаць вызначэнне драмы як жанра, растлумачыць зварот да гісторыі. П‘еса ―Князь Вітаўт‖ выкрывае маральна- эстэтычны бок канфлікту, праблему асабістага шчасця, а ―Чорная панна Нясвіжа‖ спалучае рэальнае з умоўна-фантастычным. Пры аналізе вобразаў варта звярнуць увагу на абгрунітаванасць паводзін герояў, іх учынкаў, таму што менавіта яны раскрываюць характары герояў. Настаўнік павінен звяруць увагу на новыя тэндэнцыі ў развіцці драматургіі другой паловы ХХ стагоддзя.

Пад час работы над зместам твора можна выбіраць розныя метады і прыѐмы. Адным з плѐнных з‘яўляецца каменціраванае чытанне, якое дапаможа зразумець ідэйны змест, асаблівасці падачы матэрыялу. Выбарачны пераказ, пераказ ад імя аднаго з персанажаў дасць магчымасць зразумець настаўніку адносіны вучняў да твора. Праблемная дыскусія дапаможа высветліць праблемы, узянтыя ў творы. Выключнае месца займае чытанне па ролях і інсцэніраванне. Для актывізацыі вучнѐўскіх уяўленняў можна выкарыстаць распрацоўку мізансцэн. Апошнім этапам работы над творам стане абагульненне назіранняў: тэкстуальны аналіз, вылучэнне праблем і вобразаў, раскрыццѐ падтэксту, сутнасці п‘есы. На заключных занятках павінна прагучаць вызначэнне жанравай спецыфікі твора, вызначэнне падзей і ролі канкрэтнага героя ў іх. Падагульненнем працы над драматычнымі творамі з‘яўляецца прагляд спектакляў і абмеракаванне ўражанняў ад п‘есы .