Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

31. Новыя тэхналогii вывучэння лiтаратуры.

На сучасным этапе развіцця літаратурнай адукацыі актывізуецца ўвага настаўнікаў да сучасных адукацыйных тэхналогій – сістэмы педагагічнай дзейнасці па пэўным алгарытме з мэтай засваення вучнямі зместу літаратурнай адукацыі. “Традыцыйныя тэхналогіі пераважна зводзіліся да пераносу інфармацыі, ведаў. Настаўнік, падручнікі – крыніца, аб’ект – вучань. Традыцыйныя тэхналогіі распрацоўваліся на аснове рэпрадуктыўна-інфармацыйнага падыходу, новыя – заснаваны на падыходзе эўрыстычна-даследчым, праблемным. У новых тэхналогіях змяняецца функцыя настаўніка: дамінуючай становіцца не інфармацыйная, а рэгулюючая функцыя кіравання пазнавальным працэсам, яго псіхалагізацыя (стварэнне праблемных сітуацый, пабудова ўрокаў па прынцыпе лагічных, мысліцельных заданняў). Вялікая ўвага ў новых тэхналогіях надаецца алгарытмізацыі, распрацоўцы і прымяненню апорных схем, сігналаў, табліц, картак, малюнкаў і г.д.”.

Самымі распаўсюджанымі сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі з’яўляюцца: тэхналогія развіцця крытычнага мыслення, французская педмайстэрня, тэхналогія перспектыўных ліній, модульнае навучанне, Дальтон-план, тэхналогія праектнага навучання і інш. Раскрыем іх сутнасць.

Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення мае на ўвазе непарыўную сувязь з логікай, варыятыўнасць мысленчых дзеянняў, імкненне да глыбокіх ведаў; развіццё аналітычнага мыслення; фарміраванне грамадзянскай пазіцыі.

1 этап – стадыя выкліку (абуджэнне цікавасці да тэмы) дазваляе актывізаваць і абагульніць веды, якія ёсць па дадзенай праблеме, выклікаць устойлівую цікавасць да вывучаемага матэрыялу, матываваць студэнтаў да навучальнай дзейнасці.

На 2 этапе актуалізацыі ведаў будзе карысным прымяненне прыёму “праўдзівых і непраўдзівых сцвярджэнняў”, пры правядзенні якога прапануецца 5-6 сцвярджэнняў. Задача вучняў вызначыць іх праўдзівасць (знакам “+”) ці непраўдзівасць (знакам “– “). У тых выпадах, дзе ёсць сумненні ў правільнасці адказу, ставіцца пытальны знак (“?”). Апошняя графа запаўняецца на стадыі рэфлексіі.

З мэтай выяўлення агульных і адрозных рыс выкарыстаць дыяграму Вена, якая складаецца з двух кругоў, якія перасякаюцца. У перасячэнні плоскасцей акружнасцей адлюстроўваецца агульнае, якое ўласціва двум аб’ектам, а ў паўакружнасцях фіксуецца тое, што характэрна для кожнага аб’екта.

Дыяграма Вена з’яўляецца эфектыўным прыёмам развіцця крытычнага мыслення, мае сінтэзуючы характар, бо аб’ядноўвае інфармацыю на аснове мноства крытэрыяў і выяўляе сувязь паміж імі; у працэсе яго прымянення рэалізуецца дзейнасны прынцып выкладання, у значнай меры пераадольваецца аднастайнасць у вучэбнай дзейнасці, а гэта абумоўлівае ўстойлівы інтарэс вучняў да рашэння дадзенай праблемы.

Адным з прыкладаў актуалізацыі ведаў па вывучаемай тэме з’яўляецца прыём “Выклік па ключавых словах”, калі выкладчык прапаноўвае ўзнавіць матэрыял на аснове слоў, узятых з тэксту (здраднік, камсамольскі актывіст, ганарлівая).

3 этап – асэнсаванне, на якім арганізуецца самастойная работа з новай інфармацыяй. Напрыклад, у рамках метадычнага прыёму “Думай – Дзяліся на пары – Дзяліся думкамі” вучням прапануецца пытанне па тэме заняткаў (“Пятрок і Сцепаніда:героі ці ахвяры”), над якім яны думаюць індывідуальна, пасля чаго дзеляцца на пары і параўноўваюць свой адказ з адказам партнёра, а затым некалькі пар дзеляцца вынікам сумесных роздумаў з усёй групай.

На наш погляд, адным з эфектыўных спосабаў графічнай арганізацыі матэрыялу, работ у групах з’яўляецца “Кластэр” – выдзяленне сэнсавых адзінак тэксту і іх графічнае афармленне ў пэўным парадку ў выглядзе гронкі, што дапамагае сістэматызаваць матэрыял. Прапануем кластэр для арганізацыі самастойнай работы вучняў:

Народ

як філосаф Лабановіч як настаўнік

прырода каханне

4 этап – рэфлексія – аналіз, творчая перапрацоўка, інтэрпрэтацыя атрыманай інфармацыі (індывідуальна, у парах, у групе), звяртаецца ўвага на першапачатковыя палажэнні; уносяцца змены, дапаўненні; даюцца творчыя, практычныя або даследчыя заданні на аснове вывучанай інфармацыі. Вучні павінны суаднесці “новую” інфармацыю са “старой”, прааналізаваць і перапрацаваць яе, выказаць уласны погляд на праблему. Гэта дасягаецца з дапамогай наступных прыёмаў: запаўненне кластэраў, табліц, вяртанне да ключавых слоў, праўдзівых і непраўдзівых сцвярджэнняў, напісанне творчых работ (эсэ, тэлеграм, інтэрв’ю).

Найбольш эфектыўнай формай арганізацыі рэфлексіі з’яўляецца складанне сінквейна, які служыць для сінтэзу і абагульнення складанай інфармацыі, узбагачае слоўнікавы запас, дапамагае творчаму самавыяўленню.

Алгарытм напісання сінквейна

Назва

Два азначэнні

Тры дзеясловы

Сказ з чатырох слоў

Сінонім (ці асноўная думка тэксту) назвы

Эфектыўна выкарыстаць прыём “Канцэптуальная табліца” пры параўнанні некалькіх меркаванняў, напрыклад, пры пошуку адказу на пытанне, якое ставіць Я. Колас вуснамі галоўнага героя: у чым сэнс жыцця чалавека, яго асноўнае прызначэнне?

Тэхналогія педагагічных майстэрняў была распрацавана ў Францыі, яе падмурак заклалі вядомыя філосафы-навукоўцы і грамадскія дзеячы: Анры Валлон, Поль Ланжэвен і Жан Піяжэ. Майстэрні будуюцца ў адпаведнасці з наступнымі формуламі: вучань павінен сам шукаць веды; праца вучня павінна мець сэнс; усе здольныя; дзіця павінна рухацца; дзеці любяць працаваць рукамі.

Майстэрня – форма правядзення вучэбных заняткаў, якая складаецца з паслядоўнасці ўзаемазвязаных этапаў, на кожным з якіх вызначальным з’яўляецца адпаведнае вучэбнае заданне, якое накіроўвае пазнавальную дзейнасць школьнікаў. Выкананыя вучнямі заданні не правяраюцца настаўнікам, у класе арганізуецца самаправерка, самаацэнка, рэфлексія вынікаў працы і самога працэсу пазнання.

Сутнасць тэхналогіі майстэрняў удакладняецца з дапамогай наступных прынцыпаў: роўнасць усіх удзельнікаў вучэбна-выхаваўчага працэсу; непрымусовае ўцягванне вучняў у дзейнасць; адсутнасць адзнак і нават ацэнкі настаўніка, спаборніцтва паміж вучнямі; дыялагічнасць у пошуку ісцiны на падставе спалучэння індывідуальнай і калектыўнай працы, атмасферы супрацоўніцтва, узаемаразумення, развіцця камунікатыўнай культуры школьнікаў; прыярытэт працэсу вучэння над яго вынікам; праблемнасць у навучанні; праца са словам і пісьмо; варыятыўнасць, магчымасць выбару вучнямі матэрыялу, дзейнасці, спосабу прадстаўлення выніка.

Асноўнымі этапамі майстэрні з’яўляюцца:

Індукцыя – арганізацыя настаўнікам праблемнай сітуацыі, стварэнне эмацыянальнага настрою, уключэнне асабістых адносінаў да прадметуаабмеркаванне і падключэнне падсвядомасці дзіцяці.

Самаканструкцыя (індывідуальная праца) па пастаноўцы пытанняў, фармулёўцы мэтаў урока, ацэнцы сітуацыі, вылучэнні ндывідуальных гіпотыз, выкананні мікрапраектаў, тлумачэнні фактаў і з’яваў, рашэнні задач і г.д.

Сацыяканструкцыя (групавая праца) па выкананні заданняў майстра.

Сацыялізацыя – агульнае абмеркаванне таго, што зроблена: індывідуальна, у парах або групах, разгляд усіх гіпотэзаў, думак, прапановаў, рашэнняў.

Разрыў – супастаўленне вучнямі сваіх індывідуальных і (або) групавых прац з навуковымі тэкстамі (культурна-гістарычнымі аналагамі) і ўсведамленне ўдзельнікамі майстэрні абмежаванасці сваіх ведаў.

Рэфлексія – працэс асэнсавання сваёй дзейнасці, які перажываецца ў думках або ў адчуваннях.

Панэль – франтальнае абмеркаванне праблемы, што ўзнікла. На панэлі ўсе жадаючыя выказваюцца па сутнасці новай праблемы; новага бачання аб’екта вывучэння, тых адчуванняў, якія ўзніклі на ўроку.

Слова майстра: педагог на майстэрні знаходзіцца як бы ў цяні. На розных этапах урока ён умела кіруе працай вучняў з дапамогай заданняў.

Творчасць – стварэнне вучнямі новых адукацыйных прадуктаў.

“Тэхналогія перспектыўных ліній – гэта вывучэнне матэрыялу, якое патрабуе вылучэння асобнай тэмы як скразной лініі ў праграме па літаратуры, наяўнасці зрокавага раду, своеасаблівых інфармацыйных апор. Гэтыя апоры даюць магчымасць пастаяннага ўзнаўлення, актуалізацыі, перспектыўнага бачання, сінтэзавання і інтэгравання матэрыялу”.

Шырокае распаўсюджанне атрымала і тэхналогія модульнага навучання, якая больш актыўна выкарыстоўваецца пры вывучэння мовы. “Модульнае навучанне – такая арганізацыя працэсу, пры якой вучань працуе з праграмай, што складаецца з модуляў. Модуль-блок уключае наступнае:

– дакладна сфармуляваныя мэты і задачы;

– лагічна завершаны вучэбны матэрыял;

– банк інфармацыі (крыніцы, тэксты, літаратура);

– метадычныя парады па дасягненні мэт;

– дакладнае планаванне і праектаванне ўрока і сістэмы ўрокаў;

– мікрамэты, формы справаздачнасці і крытэрыі адзнакі;

– кантрольныя пытанні, заданні, тэксты”.

Сутнасць Дальтон-плана заключаецца ў тым, што вучэбны матэрыял, акрэслены праграмай па літаратуры на год, дзеліцца не на колькасць вучэбных тыдняў, а складаецца план-графік урокаў-заданняў, крокаў кансультацый і выніковых заняткаў. “Па тэме даецца заданне вучням для самастойнай працы, вызначаецца тэрмін выканання. Педагог выступае ў якасці кансультанта, кіруе самастойнай працай, затым праводзіць карэкцыйна-кантрольны ўрок або выніковую канферэнцыю. Вучань працуе самастойна. Справаздача аб вывучанай тэме праводзіцца ў вуснай або пісьмовай форме (даклады, рэфераты, сачыненні, эсэ і інш.). Настаўнік аналізуе, вызначае тыповыя недахопы, пра якія вядзецца гаворка на выніковых уроках”.

Метад праектаў узнік у другой палове ХІХ ст. у сельскагаспадарчых школах ЗША і быў перанесены пасля ў агульнаадукацыйныя школы.

Вылучаюцца наступныя віды праектаў: даследчыя, творчыя, ролевыя, практыка-арыентаваныя, інфармацыйныя.

Даследчыя праекты маюць структуру, набліжаную да навуковых даследаванняў. Яны павінны ўключаць аргументацыю актуальнасці тэмы, азначэнне праблемы, прадмета, аб’екта, мэтаў і задач даследавання. Абавязковым з’яўляецца вылучэнне гіпотэзы і метадаў даследавання, правядзенне эксперыменту. Падобны праект завяршаецца абмеркаваннем і афармленнем вынікаў, фармуляваннем высноў і вызначэннем праблем на далейшую перспектыву даследавання.

Творчыя праекты не маюць строгай структуры, аднак у іх можна вылучыць наступныя этапы: вызначэнне мэты, патрабаванняў да аб’екта праектавання, даследаванне, выпрацоўка першапачатковых ідэй, іх аналіз, планаванне, выраб, ацэнка (рэфлексія). Форма прэзентацыі можа быць рознай (відэафільм, свята, рэпартаж і інш.).

Пры ролевых праектах удзельнікі выконваюць вызначаныя ролі, абумоўленыя зместам праекта. Асноўны від дзейнасці ў такіх праектах – ролевая гульня: імітацыі сацыяльных і дзелавых адносін у розных сітуацыях, літаратурныя персанажы.

Мэта інфармацыйных праектаў – навучыць здабываць і аналізаваць інфармацыю, выкарыстоўваць розныя метады атрымання інфармацыі (літаратура, бібліятэчныя фонды, СМІ, базы дадзеных, у тым ліку электронныя) і яе апрацоўкі (аналіз, абагульненне, супастаўленне з вядомымі фактамі, аргументаваныя высновы). Інфармацыйныя праекты завяршаюцца прэзентацыяй (даклад, публікацыя).

Практыка-арыентаваныя праекты – гэта праекты з практычнымі вынікамі – газета, часопіс, інтэрнэт-партал.

þ Кожны праект павінен мець пашпарт праектнай працы

1. Назва праекта.

2. Кіраўнік праекта.

3. Кансультант(ы) праекта.

4. Вучэбны прадмет, у рамках якога праводзіцца праца па праекце.

5. Вучэбныя прадметы, блізкія да тэмы праекта.

6. Узрост вучняў, на якіх разлічаны праект.

7. Склад праектнай групы (прозвішчы, імёны, клас (ы)).

8. Тып праекта (рэфератыўны, інфармацыйны, даследчы, творчы, практыка-арыентаваны, ролевы).

9. Заказчык праекта.

10. Мэта праекта (практычная і педагагічная мэты).

11. Задачы праекта.

12. Пытанні праекта (3–4 самыя важныя праблемныя пытанні па тэме праекта, на якія неабходна адказаць удзельнікам падчас яго выканання).

13. Неабходнае абсталяванне.

14. Анатацыя (актуальнасць праекта, значнасць, кароткі змест).

15. Прадукт(ы) праекта.

16. Этапы працы над праектам (для кожнага этапа паказаць змест, форму, працягласць і месца працы).

17. Размеркаванне роляў у праектнай групе.

18. Афармленне праектнай папкі.

Праектная папка (партфоліо) – адзін з абавязковых выхадаў праекта, якая прад’яўляецца на абароне (прэзентацыі) праекта. Яе галоўная функцыя – паказаць ход працы праектнай групы. Акрамя таго, праектная папка дазваляе: арганізаваць працу кожнага ўдзельніка праектнай групы; стаць зручным даведнікам на працягу працы над праектам; аб’ектыўна ацаніць ход працы над завершаным праектам; меркаваць пра асабістыя дасягненні і росце кожнага ўдзельніка праекта на працягу яго выканання; зэканоміць час пры пошуку інфармацыі падчас падрыхтоўкі іншых праектаў, блізкіх па тэме.

þУ склад праектнай папкі ўваходзяць:

1) пашпарт праекта;

2) планы выканання праекта і асобных яго этапаў;

3) прамежкавыя справаздачы групы;

4) уся сабраная інфармацыя па тэме праекта, у тым ліку неабходныя ксеракопіі, раздрукоўкі і інш.;

5) вынікі даследаванняў і аналізу;

6) запісы ўсіх ідэй, гіпотэз і рашэнняў;

7) справаздачы аб нарадах групы, праведзеных дыскусіях, “мазгавых штурмах”;

8) кароткае апісанне ўсіх праблем, з якімі сутыкаліся ўдзельнікі праекта і спосабы іх пераадолення;

9) эскізы, чарцяжы, накіды;

10) матэрыялы да прэзентацыі;

11) іншыя рабочыя матэрыялы і чарнавікі групы.

У напаўненні праектнай папкі прымаюць удзел усе ўдзельнікі групы, запісы павінны быць па магчымасці кароткімі, у форме невялікіх накідаў і анатацый. У дзень прэзентацыі праектаў аформленая папка здаецца ў журы.

Нягледзячы на шырокае выкрыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій, варта нагадаць, што нельга нівеліраваць традыцыйны ўрок