Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

44.Вывучэнне твораў вялікай эпічнай формы.Арганізацыя дамашняга чытання.

Вывучэнне эпічных твораў адбываецца паралельна з засваеннем агульных прынцыпаў аналізу, авалоданнем тэарэтыка-літаратурнымі паняццямі і гісторыка-літратунымі ведамі. Настаўнік пры вывучэнні літаратуры павінен навучыць не проста пераказваць, а аналізаваць творы. У межах эпасу як літаратурнага роду традыцыйна вылучаюцца такія жанры, як эпапея, раман, аповесць, апавяданне, навела, байка, казка і інш.; адпаведна адбываецца падзел на тры групы ў залежнасці ад аб‘ѐму: малой формы (апавяданне, навела), сярэдняй (аповесць), вылікай (раман, эпапея); той ці іншы від эпічнага твора, у сваю чаргу, рэалізуецца ў межах пэўнага жанру (напрыклад, гістарычны раман, прыгодніцкая аповесць, сацыяльна-бытавое апавяданне, фантастычная навела і г.д.). У V—VIІІ класах, калі галоўным аб‘ектам вывучэння з‘яўляецца сам мастацкі твор, увага да розных яго кампанентаў размяркоўваецца па рознаму. Так у V—VI класах яна канцэнтруецца на асэнсаванні сюжэта, учынкаў і перажыванняў герояў у цэнтральных эпізодах твораў, назіранні ж над кампазіцыяй, жанравымі асаблівасцямі, аўтарскай пазіцыяй яшчэ не становяцца прадметам абагульнення; у VII—VIII класах паглыбляецца аналіз жыццѐвых з‘яў. У ІХ—ХІ класах фарміруецца цэласнае ўяўленне пра беларускую літаратуру ад старажытнасці да сучаснасці, аналіз эпічнага твора становіцца больш глыбокім, арыентаваным на разнастайнасць метадаў і прыѐмаў, грунтуецца на сістэме тэарэтыка- і гісторыка-літаратурных ведаў, якія ў працэсе працы над больш складанымі творамі не толькі замацоўваюцца ці паглыбляюцца, але і пашыраюцца, за кошт увядзення новых паняццяў. Безумоўна, што эпічныя творы малой формы (байкі, літаратурнай казкі, апавядання, навелы) аналізуюцца іначай, чым творы сярэдніх і вялікіх эпічных форм (аповесці, рамана, трылогіі, пенталогіі). Неабходна памятаць пра абавязковы прыклад настаўніцкага выразнага чытання ў V—VI класах, калі вывучаемыя творы невялікія па аб‘ѐму. Вывучэнне эпічных твораў пачынаецца з V класа, увага канцэнтруецца на тэме, ідэі, сюжэце мастацкага твора, сродках стварэння літаратурнага героя. Больш разнастайна эпічныя творы прадстаўлены ў VI класе. Гэта апавяданні гістарычнага і біблейскага зместу, літаратурныя паданні, творы рэалістычныя, байкі. Пры вывучэнні кожнага з іх неабходна ўлічыць спецыфіку аналіза кожнага.

Сістэма ўрокаў, прысвечаных вывучэнню вялікага эпічнага твора, павінна быць скіраваная на развіццѐ канцэптуальнага разумення месца твора ў літаратуры, уменню параўноўваць асобныя кампаненты тэксту (часткі, раздзелы, эпізоды; вобразы герояў; асэнсаванне аўтарскай пазіцыі, яго канцэпцыі чалавечай асобы і г.д.), суадносіць іх паміж сабой — і з творам у цэлым. Увага надаецца агульнай характарыстыцы гістарычных абставін, у якіх быў напісаны твор або пра якія напісаны твор; месцу твора ў літаратурнай дзейнасці пісьменніка; звесткам аб першай публікацыі твора, аб крытычных ацэнках твора (звяртаецца ўвага і на новае прачытанне), месца твора ў гісторыі нацыянальнай і сусветнай літаратуры. Сам твор разглядаецца з улікам розных аспектаў: — тэматыкі, праблематыкі твора, яго асноўных канфліктаў; — асаблівасцей сюжэту, кампазіцыі, стылѐвай манеры пісьменніка; — сістэмы персанажаў; — моўных мастацка-выяўленчых сродкаў; — ідэйнага зместу твора, мастацка-філасофскай канцэпцыі.