Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

20. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры. Класiфiкацыя метадаў паводле крынiцы атрымання ведаў. Метад чытання.

Метады выкладання – гэта "спосабы працы настаўніка і вучняў, з дапамогаю якіх дасягаецца авалоданне ведамі, уменнямі і навыкамі, фарміруецца светапогляд вучняў, развіваюцца іх здольнасці".

Кожны метад рэалізуецца праз прыватныя метадычныя прыёмы.

У методыцы выкладання літаратуры найбольш замацаваліся дзве класіфікацыі метадаў: па крыніцы атрымання ведаў (В.В. Галубкоў) і па характары дзейнасці настаўніка і вучняў (М.І. Кудрашоў).

Паводле класіфікацыі, у аснову пакладзена крыніца ведаў, вылучаюць тры групы метадаў: славесныя, наглядныя, практычныя. Славесныя метады: метад чытання, каменцiраванае чытанне, пераказы (падрабязны (блiзкi да тэксту), сцiслы, выбарачны, творчы), мастацкае расказванне, гутарка (рэпрадуктыўная i эўрыстычная), дыспут, лекцыя. Наглядныя метады: iлюстраванне (вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, падрыхтоўка вучнямi iлюстрацый да твора, iнсцэнiраванне, мiзансцэнiраванне) i дэманстрацыя. Практычныя метады ў выкладаннi лiтаратуры рэалiзуюцца праз самастойную працу вучняў. Метад самастойнай працы рэалiзуецца наступныя прыёмы: план, тэзiсы, канспект, рэферат, даклад.

Славесныя метады

Метад чытання з'яўляецца найважнейшым метадам вывучэння літаратуры, а таксама эфектыўным сродкам маральнага і эстэтычнага выхавання школьнікаў. Метад чытання прымяняецца на ўсіх этапах вывучэння мастацкага твора.

Узорам для вучняў з'яўляецца выразнае чытанне настаўніка. Па гэтай прычыне, як правіла, першаснае знаёмства вучняў з невялікімі творамі адбываецца на ўроку праз настаўніка. З дапамогаю выразнага чытання ён уводзіць вучняў у цудоўны свет мастацкага тора і спрыяе ўспрыманню літаратуры як мастацтва слова. Толькі настаўнік вызначае месца выкарыстання выразнага чытання, але яно павінна быць абавязковай састаўною часткай кожнага ўрока.

Першаснае чытанне твора ў класе можа быць даручана і папярэдне падрыхтаванаму вучню, які мае добра пастаўлены голас, дыкцыю, умее трымацца перад класам. Звычайна ж чытанне вучняў прымяняецца пры аналізе твора, у час якога выпрацоўваецца тэхніка чытання і фарміруецца культура чытання.

З мэтаю павышэння эфектыўнасці ўрока літаратуры настаўнік часта звяртаецца да праслухоўвання чытання твора прафесійнымі акцѐрамі ў запісе. Аднак нават самы дасканалы запіс не можа замяніць голас настаўніка. Артыст знаходзіцца дзесьці на сцэне, у студыі, а педагог чытае тут, у класе, ён мае непасрэдны кантакт з вучнямі. Праслухоўванне чытання твораў у запісе лепш выкарыстоўваць не ў пачатку, а на заключным этапе аналізу тэксту як прыём супастаўлення.

Творы розных жанраў чытаюцца па-рознаму. Казкі і легенды не чытаюцца, а «расказваюцца па памяці». Чытанне баек павінна ўспрымацца як толькі што прыдуманая гісторыя або выпадак. Пры чытанні лірычных вершаў трэба ўлічваць, што вершаваная мова больш эмацыянальная, дынамічная, у ѐй ѐсць рытм, рыфма, памер. Пры вывучэнні драматычных твораў выкарыстоўваецца чытанне па ролях.

Немалаважнае значэнне пры вывучэнні літаратуры ў школе мае завучванне на памяць. У практыцы замацаваліся два спосабы завучвання на памяць – цалкам і па частках. Выбар спосабу залежыць ад індывідуальных асаблівасцей вучняў.

Каменціраванае чытанне. Каменціраваным чытаннем называецца такі від працы, калі на ўроку чытаецца твор (урывак) і адразу раскрываецца яго ідэйны змест.

У методыцы выкладання літаратуры вядома некалькі відаў каментарыя. Самым пашыраным і неабходным з іх з'яўляецца тлумачэнне незразумелых слоў. Такія словы, як правіла, тлумачацца ў школьных падручніках-хрэстаматыях у падрадкоўі.

Часам патрабуюць тлумачэння, каментарыя ўстойлівыя словазлучэнні, якія нясуць вялікую сэнсавую нагрузку, а таксама словы, ужытыя ў пераносным значэнні.

Бывае і так, што вучні застаюцца раўнадушнымі да літаратурнага твора ўжо толькі таму, што дрэнна ўяўляюць адлюстраваны ў ім час або час яго напісання. У такім выпадку патрэбны гісторыка-бытавы і гістарычны каментарый.

Метадам каменціраванага чытання добра вывучаць першыя раздзелы вялікага эпічнага твора і першыя акты п‘ес. Каментарый настаўніка выклікае павышаную цікавасць вучняў да сюжэта, да тыпажу, ―задае тон‖ усѐй наступнай працы над творам.

Пераказы. Пераказам называецца перадача ў вуснай ці пісьмовай форме прачытанага ці ўспрынятага на слых тэксту. Пераказ – адзін з асноўных відаў вусных і пісьмовых прац у працэсе выкладання літаратуры ў сярэдніх класах. Ён з‘яўляецца дзейсным сродкам выпрацоўкі ў вучняў уменняў і навыкаў успрымання і асэнсавання тэксту, яго тэмы, ідэі. Праца над пераказам узбагачае слоўнікавы запас вучняў, спрыяе развіццю іх маўлення,

Па спосабу перадачы зыходнага зместу вылучаюцца наступныя віды пераказу: падрабязны (блізкі да тэксту), сціслы, выбарачны, творчы.

Падрабязны (блізкі да тэксту) пераказ вымагае дакладнай і найбольш поўнай перадачы зместу невялікіх эпічных твораў або кампазіцыйна завершаных урыўкаў з гэтых твораў. Падрабязны пераказ, на першы погляд, здаецца даволі простым, бо ў яго аснове ляжыць рэпрадуктыўная дзейнасць вучняў. На самой справе пры падрабязным пераказе перадаецца не толькі падзейны бок тэксту, але ўлічваюцца і партрэтныя характарыстыкі, пейзажныя замалѐўкі, дыялогі. Навучанне падрабязнаму пераказу патрабуе ад настаўніка карпатлівай падрыхтоўчай працы з вучнямі: выразнае чытанне і каменціраванне тэксту, выкананне лексічных практыкаванняў, складанне плана. Школьнікі павінны не толькі сачыць за развіццём сюжэта, але і вучыцца заўважаць мастацкую дэталь, трапнае слова, замяняць дыялагічную мову ўскоснай, запамінаць і ўмець выкарыстоўваць у сваёй мове новыя для іх словы з тэксту. Падрабязны пераказ – важны сродак папаўнення слоўнікавага запасу і фарміравання ў іх уменняў будаваць уласныя выказванні.

Сціслы пераказ накіраваны на выпрацоўку ў вучняў умення вылучаць у тэксце галоўнае, апускаць другараднае. Уменне сцісла, лаканічна выказваць свае думкі мае вялікае значэнне ў практычнай дзейнасці кожнага чалавека. Матэрыялам для сціслага пераказу могуць стаць асобныя эпізоды з жыцця герояў або іншыя завершаныя ўрыўкі з сюжэтных твораў. Сціслы пераказ актыўна прымяняецца для праверкі ведання вучнямі зместу твора і ў час яго аналізу.

Спачатку вучні слухаюць выразнае чытанне тэксту, а затым адказваюць на прапанаваныя настаўнікам пытанні.

Абагульняючы адказы вучняў, настаўнік звяртае іх увагу на тое, што падзеі ў гэтым эпізодзе адбываюцца вельмі напружана, імкліва і гэта павінна быць адлюстравана і ў пераказе.

Патрэбна тут і слоўнікавая праца, у час якой вучні знаходзяць тыя асаблівыя словы, словазлучэнні, якія дапамагаюць аўтару перадаць напружанасць дзеяння.

Калі пераказ мае навучальны характар, то пасля гутаркі аб прачытаным калектыўна складаецца план і нават прапануецца магчымы ўзор аповеду.

Выбарачны пераказ у адрозненне ад падрабязнага і сціслага прадугледжвае «выбіранне» матэрыялу з усяго тэксту для раскрыцця вызначанай тэмы або праблемы. Ён часцей за ўсё прымяняецца пры вывучэнні значных па аб‘ёме эпічных твораў.

Да выбарачнага пераказу настаўнік можа звяртацца пры неабходнасці ахарактарызаваць аднаго літаратурнага героя: «Характарыстыка Сержа» (па аповесці К. Чорнага «Насцечка»); «Жыццёвы шлях Андрэя Камінскага» (па апавяданні І. Навуменкі «Жуль Верн»).

Выбарачны пераказ можа выкарыстоўвацца для параўнальнай характарыстыкі герояў: «Узаемаадносіны Лёні і Грышы» (па апавяданні А. Васілевіч «Сябры»); «Паводзіны Пшанічнага і Аўдзеева ў крытычнай сітуацыі» ( па аповесці В. Быкава «Жураўліны крык»).

Выбарачны пераказ з‘яўляеца дзейсным сродкам у падрыхтоўцы вучняў да напісання сачыненняў.

Творчы пераказ. Найбольш пашыранай разнавіднасцю творчага пераказу з‘яўляецца пераказ ад імя аднаго з герояў твора. Такі від пераказу вымушае вучняў пераўвасабляцца і спрыяе больш глыбокаму спасціжэнню тэксту. Пераказ са зменаю асобы апавядальніка ў залежнасці ад вызначанай настаўнікам мэты можна практыкаваць як перад аналізам, так і на заключнай стадыі працы над творам.

Творчы пераказ, патрабуючы суб"ектыўнага асвятлення тэмы, збліжае вучня з літаратурнымі героямі, дапамагае зразумець іх унутраны свет і ўчынкі.

Звяртаючыся да пераказу ад імя іншай асобы, настаўнік павінен выбіраць тэмы, адпаведныя ўзросту і псіхалогіі школьнікаў.

Творчы пераказ як метад спасціжэння мастацкага твора з поспехам выкарыстоўваецца і ў старшых класах. Вучням можа быць прапанавана пераказаць старонкі з твора, якія заключаюць у сабе аналіз душэўных перажыванняў героя.

Блізкім да творчага пераказу з‘яўляецца мастацкае расказванне. Мастацкае расказванне дазваляе больш вольна абыходзіцца з мастацкім творам: змяняць парадак эпізодаў, дапаўняць твор уласнымі разважаннямі, замяняць або дадумваць канцоўку твора. Мастацкае расказванне шырока выкарыстоўваецца пры вывучэнні эпічных твораў, асабліва народных казак, паданняў і легендаў.