Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

62.Віды самастойнай працы вучняў пры вывучэнні літаратуры

Метад самастойнай працы рэалізуецца праз наступныя прыѐмы: план, тэзісы, канспект, рэферат, даклад.

План – адзін з прыѐмаў метаду самастойнай працы, з дапамогай якога ў тэксце вылучаюцца самастойныя часткі. План бывае просты і складаны. План, кожны пункт якога з‘яўляецца вытрымкай з раздзела (часткі) твора называецца цытатным планам.

Да складання плана вучні звяртаюцца ў час працы над сачыненнем, пры вывучэнні аглядавых тэм, біяграфіі пісьменніка і крытычнага артыкула.

Тэзісы – палажэнні, якія сцісла перадаюць асноўныя думкі лекцыі, даклада, артыкула. Тэзіраванню звычайна папярэднічае складанне плана, кожны пункт якога пасля ―расшыфроўваецца‖ ў выглядзе тэзіса. Гэты прыѐм выкарыстоўваецца ў час працы над літаратуразнаўчымі артыкуламі або артыкуламі падручніка, а таксама пры канспектаванні лекцыі настаўніка.

Рэферат – кароткі выклад у пісьмовай або вуснай форме зместу адной ці некалькіх літаратуразнаўчых крыніц па прапанаванай тэме.

Даклад паведамленне, якое ўяўляе сабою разгорнуты выклад на пэўную тэму. Даклад як прыѐм метаду самастойнай працы выкарыстоўваецца ў старшых класах на розных этапах аналізу твора мастацкай літаратуры і пры вывучэнні аглядавых тэм. У дакладзе вучань не толькі паведамляе, як у рэфераце, змест прачытаных публікацый, але і выказвае свае адносіны да прачытанага, уступае ў палеміку з аўтарамі літаратуразнаўчых крыніц.

63.Дамашнія заданні па літаратуры.Шляхі папярэджання перазагрузкі вучняў дамашнімі заданнямі.

Дамашняе заданне абавязкова запісваецца настаўнікам на дошцы і каменціруецца. Дамашняе заданне адносіцца да форм арганізацыі адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйнай установе, які ўключае матывацыю індывідуальнай працы і інструктаж па яго выкананні. Эфектыўнасць засваення ведаў залежыць ад характару дамашняга задання (якія спосабы дзейнасці яно прадугледжвае, ці цікава вучням), яго аб‘ѐму і ступені гатоўнасці яго выканання. Змест дамашняга задання павінен быць рэгламентаваным: Не рэкамендуецца перагружаць вучняў вялікім аб‘ѐмам, неабходна ствараць умовы для магчымага выбару імі задання, улічваць вучэбныя магчымасці вучняў і іх схільнасці. Заданне, якое даецца класу для дамашняга выканання, не можа быць больш складаным, чым тая праца, якая рабілася на ўроку. Акрэсліваючы дамашняе заданне па літаратуры, настаўніку трэба прытрымлівацца агульнадыдактычных патрабаванняў, усім ходам урока рыхтаваць клас да выканання дамашняга задання. Яно павінна вынікаць з урока і да яго трэба выклікаць цікавасць. Мэтазгодна павышаць матывацыю выканання дамашняга задання праз дыферэнцыраваны адбор заданняў і абавязковы кантроль. Старацца дыферэнцыраваць не складанасць задання, а меру дапамогі, якую аказвае настаўнік вучням. Дамашняе заданне павінна быць пасільным, дакладным, суадносіцца з вучэбным матэрыялам. Неабходна, каб яно дапамагала вучням ліквідаваць прабелы, узнавіць забытае, замацаваць новы змест. ―Дамашнія заданні падзяляюцца на два віды: апераджальныя, якія даюцца вучням да ўрока і ўключаюцца ў тлумачэнне новага матэрыялу ці з‘яўляюцца асновай для больш глыбокага ўспрымання новых ведаў, і тыя, што вынікаюць з папярэдняй працы на ўроку як працяг тлумачэння новага матэрыялу‖ [1, c. 111У агульнаадукацыйных установах дамашнія заданні павінны задавацца вучням з улікам магчымасці іх выканання: у V–VI класах – да 2 гадзін, VII–VIII класах – 2,5 гадзіны, IX–XI класах – 3 гадзіны. Дамашнія заданні падзяляюцца на групавыя індывідуальныя. ―У метадычнай літаратуры вылучаюць некалькі відаў дамашніх заданняў па вывучэнні мастацкага слова. Да першага належаць тыя, што звязаны з арганізацыяй самастойнага чытання. Папярэдняе прачытанне вялікіх эпічных твораў стварае спрыяльныя ўмовы для эфектыўнай працы класа па іх аналізе‖ [1, c. 112]. Заданні другога віду – праца над тэкстам твора (план, завучванне на памяць верша ці ўрыўка з драматычнага, празаічнага твора, заданні, звязаныя з падрыхтоўкай розных відаў пераказаў, адказаў на пытанні настаўніка, распрацоўкай інсцэніровак, мізансцэн, стварэннем малюнкаў да твораў і інш.). Трэцяя група дамашніх заданняў – тыя, што даюцца па падручніку. Чацвѐртая група дамашніх заданняў звязана з вывучэннем дадатковай літаратуры, падрыхтоўка рэфератаў, дакладаў па адной ці некалькіх крыніцах, складанне бібліяграфіі па прапанаванай тэме, напісанне сачыненняў і інш.