- •1. Методыка выкладання беларускай літаратуры як навука. Сувязь методыкi выкладання беларускай лiтаратуры з iншымi навукамi. Метады даследавання.
- •2. Лiтаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты I задачы яе вывучэння. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура».
- •3. Канцэпцыя лiтаратурнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (1991, 1996).
- •4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура» (2009): асноўныя палажэннi.
- •5. Асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi, iх змест I структура.
- •6. Школьныя праграмы па беларускай лiтаратуры.
- •7. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 5 – 8 класаў.
- •8. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 9 – 11 класаў.
- •9. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай лiтаратуры.
- •10. Станаўленне I развiццё методыкi выкладання лiтаратуры ў пачатку хх ст. Праблема зместу I структуры. Праграмы I падручнiкi. Дальтан-план. Пазакласная праца. Перыядычны друк.
- •11. Вывучэнне эпiчных твораў малой I сярэдняй формы.
- •12. Уклад I.I. Замоцiна ў развiццё методыкi выкладання лiтаратуры. Асноўны змест працы «Мастацкая лiтаратура ў школьным выкладаннi».
- •13. Стан методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 30-я – першай палове 50-х гг. Хх ст. Часопiс «Камунiстычнае выхаванне».
- •14. Развiццё методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 2-й палове 50-х – 80-х гг. Хх ст.
- •15. Настаўнiк беларускай лiтаратуры. Прафесiйныя патрабаваннi да яго. Аналiз кнiгi м.А. Лазарука «Навучанне I выхаванне творчасцю».
- •16. Творчая лабараторыя настаўнiка лiтаратуры. Аналiз кнiг м.I. Мiшчанчука «Настаўнiку пра настаўнiка» I в.М. Туркевiча «Творчасцi зярняткi залатыя».
- •17. Вучнi як чытачы. Лiтаратурнае развiццё вучняў розных узроставых груп. Наiўны рэалiзм I яго пераадоленне ў працэсе вывучэння лiтаратуры.
- •18. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання лiтаратуры.
- •19. Прынцыпы лiтаратуразнаўчага аналiзу на ўроках лiтаратуры.
- •20. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры. Класiфiкацыя метадаў паводле крынiцы атрымання ведаў. Метад чытання.
- •21. Гутарка настаўнiка з вучнямi як метад вывучэння беларускай лiтаратуры. Рэпрадуктыўная I эўрыстычная гутарка. Лiтаратурны дыспут.
- •22. Школьная лекцыя па лiтаратуры. Методыка яе правядзення.
- •23. Наглядныя метады выкладання лiтаратуры (iлюстраванне, вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, iнсцэнiраванне, дэманстрацыя).
- •24. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры ў агульнаадукацыйных установах па характары дзейнасцi настаўнiка I вучняў.
- •25. Урок лiтаратуры, патрабаваннi да яго.
- •26. Класiфiкацыя ўрокаў лiтаратуры. Структура ўрока лiтаратуры. Падрыхтоўка настаўнiка да ўрока лiтаратуры.
- •27. Нетрадыцыйныя (нестандартныя) ўрокi лiтаратуры.
- •28. Планаванне. Вiды планаў настаўнiка лiтаратуры.
- •29. Улiк I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў вучняў пры вывучэннi лiтаратуры. Апытанне як асноўная форма праверкi ведаў па лiтаратуры. Крытэрыi I нормы ацэнак.
- •30. Пазакласная праца па лiтаратуры.
- •31. Новыя тэхналогii вывучэння лiтаратуры.
- •32. Урокi пазакласнага чытання, iх змест, методыка правядзення.
- •33. Віды ўступных заняткаў і методыка іх правядзення.
- •34. Арганізацыя чытання мастацкага твора як асноўны этап яго вывучэння. Віды чытання.
- •37. Аналіз літаратурнага твора ў школе. Адзінства метадалагічных прынцыпаў літаратуразнаўчага і школьнага аналізу. Віды школьнага аналізу.
- •38. Віды шляхоў аналізу мастацкага твора (“следам за аўтарам”, павобразны, праблеіна-тэматычны, капазіцыйны).
- •39. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
- •40. Асаблівасці вывучэння вуснай народнай творчасці.
- •41. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў сярэдніх класах.Методыка завучвання на памяць.
- •42.Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў старшых класах.
- •43.Краязнаўчая праца па беларускай літаратуры.
- •44.Вывучэнне твораў вялікай эпічнай формы.Арганізацыя дамашняга чытання.
- •45.Асаблівасці вывучэння баек.
- •46.Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў. Спецыфіка метады і прыёмы работы над драмай
- •47.Асаблівасці вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка.
- •48.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў сярэдніх класах.
- •49.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў старшых класах.
- •50. Вывучэнне аглядавых тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў.
- •51.Вывучэнне манаграфічных тэм.
- •52.Унутрыпрадметныяі міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.
- •53.Выкарыстанне нагляднасці на ўроках літаратуры.
- •54.Выкарыстанне твораў сумежных мастацтваў пры вывучэнні беларускай літаратуры.
- •2. Праслухоўванне музычных твораў:
- •4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:
- •56.Методыка развіцця вуснага маўлення на ўроках літаратуры.Навучанне выразнаму чытанню
- •57.Навучанне розным відам пераказу.Слоўнае маляванне і мастацкае расказванне.
- •58.Сачыненне па літаратуры.
- •59.Праверка,выпраўленне,ацэнка і аналіз сачыненняў.
- •60.Урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў.
- •61.Факультатыўныя заняткі па літаратуры,іх арганізацыя і методыка правядзення.
- •62.Віды самастойнай працы вучняў пры вывучэнні літаратуры
- •63.Дамашнія заданні па літаратуры.Шляхі папярэджання перазагрузкі вучняў дамашнімі заданнямі.
- •64.Пошукі новых форм і метдаў выкладання беларускай літаратуры(па старонках часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова”, іншых педагагічных выданняў).
39. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
На ўступных занятках задача настаўніка заключаецца ў тым, каб зацікавіць вучняў творам, арганізаваць яго чытанне, абудзіць у школьнікаў патрэбнасць у асэнсаванні прачытанага.. На заключных жа занятках неабходна не толькі паўтарыць і замацаваць вывучанае, пракантраляваць веды вучняў, а найперш асэнсаваць твор нібы спачатку. Да таго ж важна не паўтараць яшчэ адзін раз ход аналізу ў сціслым выглядзе. На заключных занятках патрэбны новыя прыѐмы разбору, якія б стымулявалі жаданне вучняў і на гэтым этапе атрымаць новыя веды. У залежнасці ад мэты і задач у методыцы вылучаюцца наступныя віды заключных заняткаў – абагульняльныя, праблемныя і паглыбляючыя. Змест заключных заняткаў можа быць накіраваны на паглыбленае разуменне аўтарскай пазіцыі, характараў герояў, месца твора або ўсѐй творчасці пісьменніка ў агульным літаратурным працэсе і ў жыцці грамадства. Паўторнае чытанне твора, абагульняльная гутарка (дыспут), лекцыя настаўніка, віктарына, літаратурны дыктант, конкурс чытальнікаў, даклады і рэфераты вучняў, супастаўленне мастацкага твора з яго рэальнай асновай, са спектаклем або кінаверсіяй – асноўныя метады і прыѐмы на заключных занятках. Заключныя заняткі – гэта не паўтарэнне раней вывучанага, а менавіта падвядзенне вынікаў. Выбар формаў працы павінен быць абгрунтаваны. На заключных занятках неабходна стварыць у класе такую атмасферу, каб у вучняў узнікла жаданне яшчэ раз звярнуцца да твора. Эфектыўным можа быць на гэтым этапе, напрыклад, супастаўленне сюжэта твора і яго рэальнай асновы. Ідэя напісання аповесці "Сотнікаў", напрыклад, была падказана В. Быкаву самім жыццѐм. Пісьменніку ўспомнілася гісторыя чалавека, якога лічылі загінуўшым. За ўмелае камандаванне акружаным батальѐнам ѐн быў "пасмяротна" ўзнагароджаны, яго ставілі ў прыклад маладым байцам. Але ў час Яска-Кішынѐўскай аперацыі малады разведчык Васіль Быкаў сустрэў былога аднапалчаніна ў лагеры для нямецкіх ваеннапалонных у форме ўласаўца. Выявілася, знаѐмы пісьменніка не загінуў, а трапіў у палон да немцаў. Перад ім, як і перад Рыбаком, было два шляхі: канцлагер або служба ў ворага. Інстынкт самазахавання ўзяў верх, і ѐн, упэўнены ў тым, што пры першым зручным выпадку ўцячэ да сваіх, выбраў другі шлях. Час ішоў, але выпадку не было, і вось былы камандзір Чырвонай Арміі са зброяй у руках выступае ўжо супраць сваіх, хаця і страляе ўгару. Жадаючы выжыць за любы кошт, чалавек становіцца здраднікам.
Змест і методыка правядзення заключных заняткаў шмат у чым залежыць ад родавай і жанравай спецыфікі твора. Вывучэнне лірыкі лагічна завяршыць конкурсам на лепшую дэкламацыю вершаў, драматычнага твора – абмеркаваннем спектакля або лекцыяй пра тэатральнае жыццѐ п'есы, эпічнага твора – дыспутам, канферэнцыяй, супастаўленнем з іншымі мастацкімі творамі. Пасля вывучэння шматпланавых, шматпраблемных твораў заключны ўрок (заняткі) можна правесці ў форме гутаркі або семінара і засяродзіць увагу вучняў на асноўных праблемах, узнятых аўтарам. На заключных занятках важна не толькі падвесці вынікі папярэдняй працы над творам, а найперш сістэматызаваць веды вучняў, выявіць трываласць іх перакананняў, якія склаліся ў час аналізу, стымуляваць цікавасць да творчасці канкрэтнага пісьменніка, да літаратуры ў цэлым.
