Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

38. Віды шляхоў аналізу мастацкага твора (“следам за аўтарам”, павобразны, праблеіна-тэматычны, капазіцыйны).

У сучаснай школьнай замацаваліся тры шляхі аналізу мастацкіх твораў ("следам за аўтарам", павобразны і праблемна-тэматычны). Пры выбары аднаго з іх славесніку неабходна ўлічваць адметнасць мастацкай прыроды твора, які разглядаецца на ўроку; спецыфіку вывучэння літаратуры ў пэўным класе; вопыт аналізу раней вывучаных твораў; мэту, якую ставіць педагог у канкрэтным выпадку, узровень развіцця і літаратурнай падрыхтаванасці вучняў; узрост школьнікаў; характар іх чытацкага ўспрымання. Настаўніку важна зразумець, калі і чаму ѐн выбера той ці іншы шлях аналізу. Названы М.А. Рыбнікавай шлях аналізу "следам за аўтарам" уяўляе сабою разбор тэксту твора ў той паслядоўнасці, як ѐн пададзены аўтарам. Асноўнымі звеннямі такога аналізу з‘яўляюцца эпізоды, сцэны, карціны, строфы. Разбор ―следам за аўтарам‖, або па ходзе развіцця дзеяння, як правіла, прымяняецца ў V–VІ класах. Вучні пад кіраўніцтвам настаўніка паэтапна перачытваюць твор і робяць яго ўсебаковы і падрабязны аналіз: матывуюць учынкі герояў, сочаць за развіццѐм пачуцця, звяртаюць увагу на кампазіцыю твора, вызначаюць выяўленчыя сродкі мастацкай выразнасці.Павобразны аналіз твора неаднаразова крытыкаваўся ў друку. Асабліва многа пісалася пра недахопы вывучэння твора па вобразах у 50–60-я гады, што было выклікана празмерным захапленнем настаўнікаў і метадыстаў шукаць станоўчыя ці адмоўныя якасці ў герояў, складаць характарыстыкі. Яны нярэдка адрываліся ад мастацкага твора і пачыналі гаварыць пра герояў як пра рэальных людзей. Разам тым ў сучаснай школе гэта самы звыклы шлях разбору твора, таму яго яшчэ называюць традыцыйным. У параўнанні з аналізам “следам за аўтарам” ён больш эканомны.

У ІХ–ХІ класах, ў асноўным заканчваецца фарміраванне асобы школьніка, ў яго ёсць значны літаратурны вопыт, ён пачынае мысліць вобразна, катэгорыямі, таму пры вывучэнні вялікіх эпічных твораў мэтазгодна ісці праблемна-тэматычным шляхам аналізу. Сутнасць яго заключаецца ў тым, што ў цэнтр урока ставіцца тэма або праблема, узнятая пісьменнікам. Такі шлях аналізу прадугледжвае абавязковае папярэдняе прачытанне ўсяго твора, без якога немагчыма вызначыць скразныя сюжэтныя лініі, шляхі развіцця канфлікту, працэс узнікнення і вырашэння той ці іншай праблемы. Праблемна-тэматычны шлях аналізу – найвышэйшая ступень школьнага вывучэння літаратурнага твора. У методыцы канца 60-х гг. мінулага стагоддзя атрымаў адлюстраванне і так званы кампазіцыйны аналіз, які вядзе да засваення зместу твора праз аналіз кампазіцыйнай структуры. Кампазіцыйны аналіз дазваляе вывучаць твор з улікам складанага кампазіцыйнага развіцця, а сістэму вобразаў – у яе унутраных сувязях, ѐн пераадольвае адналінейнасць паслядоўнага каменціравання тэксту, ад успрымання цэлага да ўсведамлення асобных частак і эпізодаў. Ён дапамагае зразумець ідэйна-вобразны змест твора ў сувязі з яго будовай, мастацкім майстэрствам аўтара. Названы шлях аналізу ―абавязвае‖ настаўніка працаваць над усімі кампанентамі кампазіцыі, сярод якіх не толькі сюжэт, але і групоўка вобразаў-персанажаў, вобраз апавядальніка, пазасюжэтныя элементы (лірычныя адступленні, пейзажныя малюнкі, партрэтная характарыстыка героя, аўтарская развага), архітэктоніка (наяўнасць і размяшчэнне частак, раздзелаў, падраздзелаў) і інш. Пры гэтым вызначальным з‘яўляецца прынцып кампазіцыйнай цэласнасці мастацкага твора. Аналізуючы твор у школе, ―важна ўлічыць, па словах А.Р. Гукоўскага, іменна структурныя асаблівасці твора, – не столькі словы-цаглінкі, з якіх складзены сцены будынка, колькі структуру спалучэння гэтых цаглінак, як частак гэтай структуры, і іх сэнс‖ [1 c. 103]. Пры кампазіцыйным аналізе ў аснову ўрока можа быць пакладзены разгляд структурных элементаў твора з сэнсавай нагрузкай – ад групоўкі вобразаў да сэнсу назвы твора і яго асобных частак. Кампазіцыйны шлях звычайна прымяняецца пры вывучэнні буйных эпічных твораў і разлічаны на значную колькасць урокаў. Гэта азначае, што яго рэалізацыя пры сучаснай тэндэнцыі скарачэння вучэбных гадзін на беларускую літаратуру становіцца малаверагоднай

Практыка паказвае, што ў чыстым выглядзе разгледжаныя шляхі выкарыстоўваюцца рэдка. Настаўнікі-славеснікі часцей звяртаюцца да камбінаванага шляху аналізу, у ходзе якога разглядаюцца то падзеі твора ў іх сюжэтнай паслядоўнасці, то вобразы герояў, то скразныя тэмы ці праблемы.