- •1. Методыка выкладання беларускай літаратуры як навука. Сувязь методыкi выкладання беларускай лiтаратуры з iншымi навукамi. Метады даследавання.
- •2. Лiтаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты I задачы яе вывучэння. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура».
- •3. Канцэпцыя лiтаратурнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (1991, 1996).
- •4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура» (2009): асноўныя палажэннi.
- •5. Асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi, iх змест I структура.
- •6. Школьныя праграмы па беларускай лiтаратуры.
- •7. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 5 – 8 класаў.
- •8. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 9 – 11 класаў.
- •9. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай лiтаратуры.
- •10. Станаўленне I развiццё методыкi выкладання лiтаратуры ў пачатку хх ст. Праблема зместу I структуры. Праграмы I падручнiкi. Дальтан-план. Пазакласная праца. Перыядычны друк.
- •11. Вывучэнне эпiчных твораў малой I сярэдняй формы.
- •12. Уклад I.I. Замоцiна ў развiццё методыкi выкладання лiтаратуры. Асноўны змест працы «Мастацкая лiтаратура ў школьным выкладаннi».
- •13. Стан методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 30-я – першай палове 50-х гг. Хх ст. Часопiс «Камунiстычнае выхаванне».
- •14. Развiццё методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 2-й палове 50-х – 80-х гг. Хх ст.
- •15. Настаўнiк беларускай лiтаратуры. Прафесiйныя патрабаваннi да яго. Аналiз кнiгi м.А. Лазарука «Навучанне I выхаванне творчасцю».
- •16. Творчая лабараторыя настаўнiка лiтаратуры. Аналiз кнiг м.I. Мiшчанчука «Настаўнiку пра настаўнiка» I в.М. Туркевiча «Творчасцi зярняткi залатыя».
- •17. Вучнi як чытачы. Лiтаратурнае развiццё вучняў розных узроставых груп. Наiўны рэалiзм I яго пераадоленне ў працэсе вывучэння лiтаратуры.
- •18. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання лiтаратуры.
- •19. Прынцыпы лiтаратуразнаўчага аналiзу на ўроках лiтаратуры.
- •20. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры. Класiфiкацыя метадаў паводле крынiцы атрымання ведаў. Метад чытання.
- •21. Гутарка настаўнiка з вучнямi як метад вывучэння беларускай лiтаратуры. Рэпрадуктыўная I эўрыстычная гутарка. Лiтаратурны дыспут.
- •22. Школьная лекцыя па лiтаратуры. Методыка яе правядзення.
- •23. Наглядныя метады выкладання лiтаратуры (iлюстраванне, вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, iнсцэнiраванне, дэманстрацыя).
- •24. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры ў агульнаадукацыйных установах па характары дзейнасцi настаўнiка I вучняў.
- •25. Урок лiтаратуры, патрабаваннi да яго.
- •26. Класiфiкацыя ўрокаў лiтаратуры. Структура ўрока лiтаратуры. Падрыхтоўка настаўнiка да ўрока лiтаратуры.
- •27. Нетрадыцыйныя (нестандартныя) ўрокi лiтаратуры.
- •28. Планаванне. Вiды планаў настаўнiка лiтаратуры.
- •29. Улiк I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў вучняў пры вывучэннi лiтаратуры. Апытанне як асноўная форма праверкi ведаў па лiтаратуры. Крытэрыi I нормы ацэнак.
- •30. Пазакласная праца па лiтаратуры.
- •31. Новыя тэхналогii вывучэння лiтаратуры.
- •32. Урокi пазакласнага чытання, iх змест, методыка правядзення.
- •33. Віды ўступных заняткаў і методыка іх правядзення.
- •34. Арганізацыя чытання мастацкага твора як асноўны этап яго вывучэння. Віды чытання.
- •37. Аналіз літаратурнага твора ў школе. Адзінства метадалагічных прынцыпаў літаратуразнаўчага і школьнага аналізу. Віды школьнага аналізу.
- •38. Віды шляхоў аналізу мастацкага твора (“следам за аўтарам”, павобразны, праблеіна-тэматычны, капазіцыйны).
- •39. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
- •40. Асаблівасці вывучэння вуснай народнай творчасці.
- •41. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў сярэдніх класах.Методыка завучвання на памяць.
- •42.Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў старшых класах.
- •43.Краязнаўчая праца па беларускай літаратуры.
- •44.Вывучэнне твораў вялікай эпічнай формы.Арганізацыя дамашняга чытання.
- •45.Асаблівасці вывучэння баек.
- •46.Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў. Спецыфіка метады і прыёмы работы над драмай
- •47.Асаблівасці вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка.
- •48.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў сярэдніх класах.
- •49.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў старшых класах.
- •50. Вывучэнне аглядавых тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў.
- •51.Вывучэнне манаграфічных тэм.
- •52.Унутрыпрадметныяі міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.
- •53.Выкарыстанне нагляднасці на ўроках літаратуры.
- •54.Выкарыстанне твораў сумежных мастацтваў пры вывучэнні беларускай літаратуры.
- •2. Праслухоўванне музычных твораў:
- •4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:
- •56.Методыка развіцця вуснага маўлення на ўроках літаратуры.Навучанне выразнаму чытанню
- •57.Навучанне розным відам пераказу.Слоўнае маляванне і мастацкае расказванне.
- •58.Сачыненне па літаратуры.
- •59.Праверка,выпраўленне,ацэнка і аналіз сачыненняў.
- •60.Урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў.
- •61.Факультатыўныя заняткі па літаратуры,іх арганізацыя і методыка правядзення.
- •62.Віды самастойнай працы вучняў пры вывучэнні літаратуры
- •63.Дамашнія заданні па літаратуры.Шляхі папярэджання перазагрузкі вучняў дамашнімі заданнямі.
- •64.Пошукі новых форм і метдаў выкладання беларускай літаратуры(па старонках часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова”, іншых педагагічных выданняў).
18. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання лiтаратуры.
Прынцыпы выкладання – гэта асноўныя тэарэтычныя палажэнні, якія вызначаюць змест, арганізацыйныя формы, метады і прыёмы вучэбнага працэсу ў адпаведнасці з яго мэтамі і заканамернасцямі.
Дыдактыка (тэорыя навучання) як галіна педагогікі, якая даследуе заканамернасці працэсу навучання, выпрацавала шэраг агульнадыдактычных прынцыпаў, агульных для ўсіх дысцыплін, якія вывучаюцца ў школе. Пры рэалізацыі агульнадыдактычных прынцыпаў на практыцы абавязкова ўлічваецца спецыфіка канкрэтнага вучэбнага прадмета.
Прынцып адзінства адукацыйнай, развіццѐвай і выхаваўчай функцый навучання прадугледжвае накіраванасць навучальнага працэсу на фарміраванне ўсебакова развітай асобы, якая павінна набыць пэўную суму ведаў, выпрацаваць неабходныя ўменні і навыкі, а таксама сфарміраваць у сабе шматлікія маральныя і эстэтычныя якасці.
Навучанне і выхаванне ў сучаснай школе знаходзяцца ў дыялектычнай еднасці. Вырашэнне адукацыйных задач абавязкова звязана з выхаваўчым уплывам на вучняў. Навучанне спрыяе развіццю пазнаваўчых магчымасцей і творчых здольнасцей школьнікаў, іх актыўнасці і самастойнасці ў вучэбнай і працоўнай дзейнасці.
Кожная дысцыпліна, уключаная ў школьны вучэбны план, мае свае адметныя магчымасці ўздзеяння на фарміраванне ў вучняў эстэтычнага густу і маральных ідэалаў. Выключнае месца ў гэтым шэрагу займае літаратура.
Прынцып навуковасці. Для прынцыпу навуковасці ўласцівы такія найважнейшыя характарыстыкі, як адпаведнасць вучэбных ведаў навуковым, азнаямленне з метадамі пазнання, стварэнне ўяўленняў аб працэсе пазнання. Літаратура ў школе – гэта і крыніца пазнання, і мастацтва, і навука. Навуковасць пры вывучэнні літаратуры не абмяжоўваецца пазнаннямі вучняў па тэорыі літаратуры. Гэты прынцып уключае ў сябе шэраг аспектаў: пазнавальны, маральны, праблемны, гістарычны і эстэтычны. Ён патрабуе, каб змест навучання быў звязаны з навуковымі фактамі, адлюстроўваў сучасны стан літаратуразнаўчай навукі. Настаўнік пры рэалізацыі прынцыпу навуковасці абапіраецца на літаратуразнаўства як навуку. Прынцып навуковасці знаходзіць сваю рэалізацыю ў вучэбных праграмах і падручніках, у тым, што школьнікі навучаюцца элементам навуковага пошуку, спосабам навуковай арганізацыі вучэбнай дзейнасці.
Вучні V–VIIІ класаў павінны ў значнай ступені авалодаць паэтыкай мастацкага твора. Яны азнаёмяцца з элементамі тэорыі літаратуры: выяўленчыя сродкі мастацкай выразнасці мовы, асаблівасці паэтычнай і празаічнай мовы, паняцце пра літаратурныя роды і жанры. Гэта азначае: каб спасцігнуць, далучыцца да літаратуры як мастацтва слова, неабходна зразумець знакавую сістэму літаратуры. У IХ–XI класах паглыбляюцца атрыманыя тэарэтычныя веды і набываюцца новыя. Навуковасць прадугледжвае тут усведамленне вучнямі творчага метаду, стылю пісьменніка, праблематыкі, накірункаў, палемікі ў літаратуры, развіцця жанраў, традыцый і наватарства, нацыянальнай своеасаблівасці беларускай літаратуры.
Прынцып навуковасці скіроўвае настаўніка на выкарыстанне ў арганізацыі вучэбнай дзейнасці школьнікаў праблемных сітуацый, далучэнне іх у разнастайныя назіранні літаратурных з‘яў і працэсаў, правядзенне аналізу вынікаў уласных назіранняў, пошук дадатковай навуковай інфармацыі.
У працэсе атрымання навуковых ведаў у вучняў фарміруецца навуковы светапогляд, развіваецца эстэтычны густ.
Прынцып навуковасці ў методыцы выкладання літаратуры неад'емна звязаны з прынцыпам гістарызму.
Прынцып сувязі навучання з практыкай дапамагае рэалізаваць вынікі навучання штодзённа. Ён садзейнічае фарміраванню светапогляду, павышае значнасць вучэбнай дзейнасці ў свядомасці вучняў, надае ёй асэнсаваны характар, спрыяе канкрэтызацыі ведаў і фарміраванню ўмення прымяняць веды на практыцы. Галоўнае ў гэтым прынцыпе, каб у выніку навучання вучань мог і жадаў выкарыстоўваць атрыманыя веды для вырашэння практычных задач, абараняць свае погляды, прымаць рашэнні.
Рэалізацыя прынцыпу сувязі з жыццём пры вывучэнні літаратуры адбываецца праз сучаснае прачытанне твораў мінулага і адэкватнае асэнсаванне новых твораў. Уяўленне пра літаратурны працэс, знаёмства з творчасцю канкрэтнага пісьменніка ці нават веданне аднаго асобнага твора ўзбагачаюць вучня і дапамагаюць яму арыентавацца ў сучасных праблемах і даваць аб‘ектыўную маральную ацэнку ўласных поглядаў і ўчынкаў.
Прынцып сістэматычнасці і паслядоўнасці надае сістэмны характар вучэбнай дзейнасці, тэарэтычным ведам і практычным уменням вучняў. У адпаведнасці з гэтым прынцыпам змест вучэбнага матэрыялу павінен перадавацца вучням у пэўнай сістэме, калі кожны элемент яго лагічна звязваецца з іншымі, наступны абапіраецца на папярэдняе, рыхтуе да засваення новага. Названы прынцып, які закладзены ў вучэбныя планы, праграмы і падручнікі, рэалізуецца ва ўзаемазвязанай дзейнасці настаўніка і вучняў на ўроку.
Прынцып сістэматычнасці і паслядоўнасці праходзіць праз увесь школьны курс беларускай літаратуры. Ён патрабуе захавання пераемнасці ў навучальным працэсе, пры якой кожны наступны ўрок з‘яўляецца лагічным працягам папярэдняга.
І–IV класы. Знаёмства са зместам і мастацкімі асаблівасцямі літаратурных твораў, першыя спробы навучыцца ўспрымаць літаратуру як мастацтва слова.
З V класа пачынаецца сістэматычны курс беларускай літаратуры, якая вывучаецца як асобны прадмет.
VI–VIIІ класы. Вывучэнне больш складаных твораў, разнастайных па зместу і мастацкіх асаблівасцях. На іх аснове ў даступнай для гэтага ўзросту форме адбываецца азнаямленне вучняў з галоўнымі асаблівасцямі літаратуры як мастацтва, школьнікі пачынаюць набываць элементарныя веды, уменні і навыкі аналізу і ацэнкі твора.
ІХ–ХІ класы. У аснову вывучэння літаратуры пакладзены гісторыка-храналагічны прынцып.
Прынцып сістэматычнасці і паслядоўнасці патрабуе, каб новы матэрыял вывучаўся толькі пасля засваення папярэдняга матэрыялу. Нельга, напрыклад, уводзіць паняцце пра рэалізм, калі вучні не засвоілі, што азначаюць такія літаратурныя напрамкі, як класіцызм, сентыменталізм і рамантызм.
Прынцып даступнасці патрабуе такой арганізацыі навучання, каб школьнікі не адчувалі разумовых, маральных і фізічных перагрузак, прадугледжвае разуменне вучнямі вучэбнага матэрыялу ў залежнасці ад іх здольнасцей, развіцця, узроставых і індывідуальных асаблівасцей. Пры арганізацыі вучэбнага працэсу настаўнік павінен арыентавацца на рэальныя магчымасці кожнай ўзроставай групы і канкрэтнага класа ў канкрэтнай навучальнай ўстанове. Даступнасць навучання залежыць у аднолькавай ступені ад яго метадычнага забеспячэння, ад складанасці вучэбнага матэрыялу і ад метадаў і прыёмаў, якія прымяняе настаўнік. Для таго, каб навучанне было даступным, неабходна весці вучня ад лёгкага да больш складанага, ад невядомага да вядомага (Я.А. Каменскі).
Змест праграм і падручнікаў па беларускай літаратуры для кожнага класа (падбор мастацкіх тэкстаў, звесткі па тэорыі літаратуры, віды працы па развіцці вуснага і пісьмовага маўлення, метадычны апарат) паслядоўна разлічаны на тое, каб быць даступным для вучняў дадзенага ўзросту. Улічваецца таксама і эмацыянальны бок уздзеяння мастацкага слова на школьнікаў.
Прынцып даступнасці выключае спрошчанасць. Навучанне не павінна быць лёгкім, інакш у школьнікаў будзе знікаць цікавасць да вучобы, што ў сваю чаргу прывядзе да аслаблення развіцця іх пазнавальных магчымасцей. Пры вывучэнні літаратуры ў V класе як самастойнага прадмета няма патрэбы падаваць як новае тое, што вучні лѐгка засвоілі ў пачатковай школе. Ускладненне вучэбнага матэрыялу павінна быць паслядоўным.
Прынцып нагляднасці – адзін з самых «тытулованых» прынцыпаў навучання. Яшчэ ў ХVII ст. нагляднасць у цэнтр увагі еўрапейскай педагагічнай думкі паставіў Я.А. Каменскі. Выкарыстанне нагляднасці ён назваў залатым правілам дыдактыкі і паказаў шлях, па якім павінна ісці пазнанне вучня: «... Неабходна вучыць так, каб людзі, наколькі гэта магчыма, набывалі веды не з кніг, але з неба і зямлі, з дубоў і букаў, г.зн. ведалі і вывучалі самі рэчы, а не чужыя толькі назіранні і сведчанні пра рэчы». Нагляднасць у методыцы выкладання літаратуры неабходна разумець шырэй, чым непасрэднае ўспрыманне пэўных прадметаў, карцін, з‘яў. Прынцып нагляднасці пры вывучэнні літаратуры на першае месца выводзіць сувязь паміж пачуццёвым і лагічным пазнаннем, зварот да непасрэднага пачуццёвага ўспрымання жывога слова. Слова на ўроку літаратуры з‘яўляецца найважнейшым відам нагляднасці. Настаўнік літаратуры пастаянна звяртаецца да чытання тэксту мастацкага твора, да праслухоўвання аўдыѐзапісаў і інш. Слова настаўніка – гэта наглядны узор для вучняў. У працэсе выкладання літаратуры эфектыўна выкарыстоўваецца выяўленчая нагляднасць (карціны, ілюстрацыі, малюнкі, слайды, фатаграфіі, дыяпазітывы, дыяфільмы), нагляднасць, якая ўздзейнічае адначасова на слых і зрок (фрагменты мастацкіх фільмаў, вучэбныя і відэафільмы), а таксама графічная нагляднасць (карты, схемы, табліцы). Нагляднасць на ўроках літаратуры можа эфектыўна выкарыстоўвацца на ўсіх яго этапах (праверка дамашняга задання, вывучэнне новага матэрыялу, замацаванне, інструктаж да выканання дамашняга задання) і таксама на ўсіх этапах вывучэння мастацкага твора (уступныя заняткі, чытанне, аналіз, заключныя заняткі). Разам з тым, надаючы вялікае значэнне выкарыстанню нагляднасці, настаўніка падсцерагае небяспека пераацаніць яе важнасць і пачуццёвым успрыманнем падмяніць разумовую працу вучняў.
Прынцып свядомай і актыўнай дзейнасці вучняў пры вядучай ролі настаўніка
Свядомасць вучняў у педагогіцы разглядаецца ў двух аспектах: як разуменне вучэбнага матэрыялу і як свядомыя, матываваныя адносіны да навучання. У адпаведнасці з другім аспектам вучні ўсведамляюць мэты навучання, плануюць і арганізуюць сваю працу, праяўляюць зацікаўленасць да ведаў, ставяць праблемы і ўмеюць знайсці іх вырашэнне.
У дадзеным прынцыпе зафіксавана спецыфічнае для сучаснай школы адзінства дзеянняў настаўніка і вучняў. Педагог на ўроку літаратуры выступае не як выканаўца ў тэатры аднаго акцёра, а як рэжысѐр спектакля. Вядучая роля настаўніка-філолага заключаецца ў тым, што вучні пастаянна заўважаюць яго ўздзеянне на іх і разам з тым адчуваюць самастойнасць пошукаў, меркаванняў і ацэнак.
Для дасягнення актыўнасці і свядомасці школьнікаў у вучэбным працэсе настаўнік павінен абапірацца на іх інтарэсы і адначасова фарміраваць матывы навучання, далучаць вучняў да вырашэння праблемных сітуацый, выкарыстоўваць у якасці метадаў навучання дыскусіі і дыспут, стымуляваць калектыўныя формы працы.
Разглядаемы прынцып патрабуе таксама распрацоўкі і прымянення сістэмы самастойнай работы, асаблівая роля тут належыць сачыненням і вучнёўскім навуковым даследаванням.
Прынцып трываласці зыходзіць з таго, што веды павінны грунтоўна замацавацца ў памяці вучняў і стаць часткаю іх свядомасці.
Рэалізацыя прынцыпу трываласці навучання ў педагагічнай практыцы ажыццяўляецца праз практыкаванні ў прымяненні ведаў, навыкаў і ўменняў, абмеркаванне і дыскусіі, доказнасць і аргументаванасць выступленняў. Трываласць ведаў забяспечваецца эмацыянальным выкладам матэрыялу настаўнікам, дакладнай лагічнай структурай урока або пазакласнага мерапрыемства, выкарыстаннем камп‘ютэрных тэхналогій, ТСН і нагляднасці, сістэмай самастойнай працы. Важнае значэнне ў фарміраванні трывалых ведаў надаецца паўтарэнню.
Трываласць ведаў, атрыманых на ўроках літаратуры, можа правярацца як у перыяд вучобы ў школе, так і на працягу ўсяго далейшага жыцця. Пацвярджэннем трываласці літаратурнай падрыхтоўкі выпускнікоў школы з‘яўляецца іх маральна-эстэтычная сталасць, неабыякавасць да мастацтва, уменне дакладна ацэньваць творы, якія вывучаліся ў школе, усведамленне непарыўнай сувязі мастацтва з жыццѐм.
Прынцып стварэння неабходных умоў для навучання арыентуе на стварэнне спрыяльнай маральна-псіхалагічнай атмасферы ў адносінах паміж настаўнікам і вучнямі, ён накіраваны на папярэджанне канфліктных сітуацый на ўроку.
У дыдактычнай літаратуры вылучаецца таксама прынцып спалучэння розных метадаў і сродкаў навучання ў залежнасці ад задач і зместу навучання.
