Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

42.Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў старшых класах.

Вывучэнне лірыкі ў ІХ – ХІ класах. Для асобных лірычных твораў, што вывучаюцца ў старшых класах, эмацыянальна-эстэтычнае чытанне з‘яўляецца амаль адзіным магчымым спосабам данесці іх да свядомасці вучняў. Гэта, як правіла, творы, у якіх выражаюцца інтымныя пачуцці: ―Маладыя гады‖, ―Зорка Венера‖ М. Багдановіча, ―Ты пакліч мяне. Пазаві...‖ Я. Янішчыц. Аднак, прызнаючы чытанне лірычнага твора найважнейшым этапам у школьным вывучэнні лірыкі, неабходна пераканаўча сказаць, што аднаго чытання, якім бы эфектыўным яго ні было, недастаткова, каб навучыць школьнікаў разумець паэзію і адчуваць ў ѐй прыгожае. Неабходны аналіз. Спосаб разбору паэтычнага тэксту ў ІХ – ХІ класах у многім залежыць ад характару твора. Найбольш складаныя і важныя ў творчасці паэта вершы (―Мая малітва‖, ―Паязджане‖ Я. Купалы, ―Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...‖ М. Багдановіча) неабходна разглядаць толькі манаграфічна. Магчымы і такі варыянт, калі настаўнік, засяроджваючы ўвагу вучняў на асноўных праблемах і ідэях некалькіх вершаў, аддае перавагу аглядаваму аналізу. Некаторыя творы могуць быць прапанаваны вучням для самастойнага вывучэння. У школьнай практыцы сустракаюцца тры асноўныя шляхі вывучэння лірычных твораў у старшых класах. Першы шлях, які атрымаў шырокае распаўсюджанне, можна ахарактарызаваць як тэматычны, бо ѐн ўяўляе сабою разгляд асноўных тэм, матываў у шэрагу лірычных твораў паэта. Пры такім падыходзе да вывучэння лірычнай паэзіі ўяўляецца магчымым дастаткова шырока пазнаѐміць з ѐю вучняў. Аднак, як правіла, пры гэтым не разглядаюцца творы ў цэлым, а з іх выбіраюцца толькі пэўныя матывы, характэрныя для паэта, і ў сувязі з гэтым прачытваюцца адпаведныя ўрыўкі. Другі шлях – засваенне лірычных твораў адначасова з біяграфіяй паэта. У гэтым выпадку прадугледжаныя для вывучэння лірычныя творы чытаюцца і разбіраюцца ў момант знаѐмства вучняў з тым перыядам жыцця паэта, у які былі напісаны. Пры такой сістэме вывучэння лірычнай паэзіі вучні ўспрымаюць твор у яго жывой сувязі з асобаю паэта, з тымі фактычнымі ўмовамі, у якіх тварыў паэт. Але пры гэтым іх увага ў асноўным засяроджваецца на асобе паэта, а лірыка ўспрымаецца толькі як ілюстрацыя да этапаў яго біяграфіі.. Трэці шлях прадугледжвае ўспрыманне і разгляд лірыкі пасля знаѐмства вучняў з жыццѐм і дзейнасцю паэта, У гэтым выпадку пасля агульнай характарыстыкі лірычнай творчасці паэта аналізуюцца ў адзінстве формы і зместу асобныя, найбольш значныя творы. Шлях індывідуальнага падыходу да кожнага лірычнага твора дазваляе разнастаіць і актывізаваць метады вывучэння лірычнай паэзіі і атрымлівае усѐ большае прызнанне ў настаўнікаў. Вывучэнне лірычнай паэзіі такім шляхам праходзіць праз наступныя этапы: 1) арыенціровачныя заняткі, на якіх вучні знаѐмяцца з важнейшымі, характэрнымі асаблівасцямі лірычнай творчасці паэта; 2) вывучэнне асобных, прадугледжаных праграмай, вершаў; 3) заключныя заняткі (урокі) – высвятленне значэння лірычнай творчасці паэта ў гісторыі развіцця літаратуры і грамадскай думкі, падвядзенне вынікаў. На арыенціровачных занятках ў старшых класах настаўнік высвятляе, у якой ступені вучні знаѐмыя з лірыкай паэта, каб далей, не паўтараючы ўжо вядомага, адкрыць школьнікам новыя бакі яго лірычнай творчасці. Першая частка арыенціровачных заняткаў звычайна праходзіць у форме гутаркі настаўніка з вучнямі. Высвятляецца, што чыталі вучні з лірыкі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча і іншых паэтаў, якія творы яны ведаюць на памяць, што ім спадабалася, Потым настаўнік ставіць пытанне пра тэмы лірычных твораў і пра іх ідэйную накіраванасць. Пры вывучэнні лірыкі ў старшых класах найбольш замацаваліся наступныя метады і прыѐмы: эўрыстычная гутарка, выкананне індывідуальных дамашніх заданняў з наступным абмеркаваннем іх у класе, падрыхтоўка дакладаў і рэфератаў, параўнанне лірычных твораў розных аўтараў, каменціраванае чытанне, самастойны аналіз вершаў па прапанаваным плане. Вопыт школьнага вывучэння літаратуры пастаянна ўзбагачаецца новымі формамі правядзення заключных заняткаў (урокаў) па лірыцы. Можна сустрэць урокі-канцэрты, падрыхтаваныя самімі вучнямі, урокі-віктарыны і ўрокі- конкурсы на лепшага чытальніка. Побач з новымі відамі ўрокаў нельга адмаўляцца ад выпрабаваных часам прыѐмаў перадачы вучням ведаў аб лірычнай паэзіі. Такім прыѐмам можа быць лекцыя настаўніка. Для актывізацыі ўвагі і эмоцый навучэнцаў у лекцыю можна ўключыць чытанне лепшых ўзораў лірыкі майстрамі мастацкага слова, выкананне песень на словы лірычных твораў. Выбіраючы тую ці іншую форму заключнага ўрока, настаўнік павінен памятаць, што і гэты ўрок павінен быць навучальным і выхаваўчым.