Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

29. Улiк I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў вучняў пры вывучэннi лiтаратуры. Апытанне як асноўная форма праверкi ведаў па лiтаратуры. Крытэрыi I нормы ацэнак.

30. Пазакласная праца па лiтаратуры.

Пазакласная праца па літаратуры – адна з формаў вучэбнага працэсу, якая будуецца на прынцыпе добраахвотнасці і прадугледжвае выкананне адукацыйнай і выхаваўчай функцый у іх непарыўным адзінстве. Пазакласныя заняткі па літаратуры праводзяцца ў пазаўрочны час пад кіраўніцтвам настаўніка, яны цесна звязаны з паўсядзѐннымі ўрокамі, з‘яўляюцца іх працягам і накіраваны на замацаванне, пашырэнне і паглыбленне ведаў вучняў, акрэсленых вучэбнай праграмай. Пазакласная праца па літаратуры дае магчымасць кожнаму вучню праявіць творчую ініцыятыву, пабыць «публічнай» асобай. Яе спецыфіка прадугледжвае наданне кожнаму мерапрыемству элементаў нетрадыцыйнасці і святочнасці, патрабуе добрай арганізаванасці. Пры планаванні пазакласнай працы настаўнік павінен арыентавацца на вучэбную праграму, літаратурны каляндар і агульны школьны план.

У залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў пазакласная праца па літаратуры можа быць масавай, камернай, групавой і індывідуальнай.

Пад масавай формай пазакласнай працаы прынята лічыць агульнашкольныя мерапрыемствы, у падрыхтоўцы і правядзенні якіх прымае ўдзел вялікая колькасць вучняў, як правіла, розных класаў і рознага ўзросту. Іншы раз пазакласнае мерапрыемства рыхтуюць вучні з розных класаў, але іх няшмат і толькі тыя, хто найбольш зацікаўлены выбранай тэмай і канкрэтным літаратурным матэрыялам. Такую працу называюць камернай. У школах таксама ствараюцца часовыя або пастаянныя вялікія творчыя групы з ліку найбольш актыўных вучняў (групавая праца), якія займаюцца падрыхтоўкай канферэнцый, конкурсаў, віктарын, афармленнем і выпускам інфармацыйных плакатаў, насценгазет, вядзеннем рукапіснага альманаха, часопіса і інш. Поспех любога пазакласнага мерапрыемства не можа быць забяспечаны без метадычна правільнай арганізацыі індывідуальнай працы з вучнямі, якія па даручэнні настаўніка рыхтуюць да запланаванага мерапрыемства рэфераты, даклады, выразнае чытанне твораў, нататку ў насценную газету, займаюцца афармленнем сцэны і глядзельнай залы, рыхтуюць афішы, запрашальныя білеты і г.д.

У методыцы склалася таксама класіфікацыя формаў пазакласнай працы па літаратуры, заснаваная на часавай працягласці яе правядзення: паўсядзённая праца (кіраўніцтва пазакласным чытаннем), эпізадычныя мерапрыемствы (правядзенне вечарын, канферэнцый, дыспутаў, экскурсій, экспедыцый), цыклічная праца (дзейнасць гурткоў, клубаў, музеяў).

Пазакласнае чытанне – гэта педагагічна арганізаванае чытанне вучнямі мастацкай, навукова-папулярнай і іншай літаратуры, накіраванае на інтэлектуальнае, маральнае і эстэтычнае развіццё вучняў, прывучэнне іх да самастойнага чытання, развіццё літаратурных інтарэсаў і густаў.

Яшчэ ў савецкай школе былі вызначаны ключавыя прынцыпы арганізацыі пазакласнага чытання, якія трывала замацаваліся па сённяшні дзень ў адукацыйных установах Беларусі: непарыўная сувязь усіх відаў вучэбных заняткаў па літаратуры ў фарміраванні чытацкай культуры, у мастацкім і эстэтычным выхаванні вучняў; выкарыстанне разнастайных відаў работы, якія стымулююць развіццё цікавасці дзяцей да мастацтва слова; выхаванне ў школьнікаў жадання спасцігаць і абараняць духоўныя каштоўнасці, створаныя літаратурай і іншымі відамі мастацтва; кіруючая роля настаўніка ў забеспячэнні развіцця самастойнай чытацкай і літаратурна-мастацкай дзейнасці ў школьнікаў.

Для паспяховай арганізацыі гэтай формы пазакласнай працы ў сучаснай школе настаўнік павінен ведаць чытацкія інтарэсы і ўзровень начытанасці вучняў, а таксама спосабы арганізацыі, стымулявання, кантролю і ўліку пазакласнага чытання.

Літаратурная вечарына – адзін з самых папулярных відаў эпізадычнай пазакласнай працы ў школе. Літаратурная вечарына спрыяе паглыбленаму вывучэнню літаратуры, развіццю творчых здольнацей школьнікаў і ўплывае на фарміраванне іх эстэтычнага густу. Настаўнік з‘яўляецца дарадчыкам і памочнікам пры падрыхтоўцы вечарын. Да такіх пазакласных мерапрыемстваў важна далучыць як мага больш вучняў, прадугледзець для іх пасільныя і цікавыя заданні.

Літаратурная вечарына можа быць прысвечана жыццю і творчасці пісьменніка; аднаму жанру ў яго творчасці; творчасці некалькіх пісьменнікаў, звязаных падабенствам жыццёвага і літаратурнага шляху; адной літаратурнай тэме, роду, жанру; сувязі літаратуры з іншымі відамі мастацтва (тэатр, музыка, жывапіс).

Сучасная беларуская методыка вылучае наступныя формы правядзення літаратурных вечарын: вечарына шырокай праграмы (даклад настаўніка або вучня і канцэрт мастацкай самадзенасці), вечарына-сустрэча з пісьменнікам; вечарына-спектакль, вечарына чытання, вечарына пытанняў і адказаў, вечарына гульняў (віктарыны, інсцэніроўкі-загадкі, турніры, КВіЗ).

У школьнай практыцы шырока выкарыстоўваюцца літаратурныя дыспуты. Адметнасць літаратурнага дыспута ў тым, што вучням прапануецца абмеркаваць такія пытанні (звычайна маральна-этычнага зместу), якія могуць выклікаць процілеглыя адказы.

Дыспут можа быць запланаваны славеснікам як пазакласнае мерапрыемства і як форма ўрока. Практыка паказвае, што атрыманыя ў часе літаратурнага дыспуту веды пераходзяць у перакананні: вучні набываюць навыкі аргументавана абараняць сваю пазіцыю.

Правільная пастаноўка настаўнікам праблемнага пытання дае магчымасць дасягнуць станоўчых вучэбна-выхаваўчых вынікаў. Кожнае пытанне мае не толькі пазнавальнае, але і маральна-выхаваўчае значэнне, таму што вучыць глыбока разумець ідэйна-эстэтычны змест твора. Дыскусійным павінен быць і сам твор.

Літаратурная канферэнцыя – таксама адна з формаў пазакласнага мерапрыемства або ўрока ў старшых класах, у час якой вучні чытаюць і абмяркоўваюць даклады на літаратурную тэматыку. Метадысты вылучаюць наступныя віды канферэнцый: рэкамендацыйныя, выніковыя, тэматычныя. На літаратурных канферэнцыях могуць разглядацца творы, вызначаныя праграмай для вывучэння на ўроках, а таксама рэкамендаваныя настаўнікам для пазакласнага чытання. Пытанні для канферэнцыі рыхтуе настаўнік, улічваючы маральна-этычную, эстэтычную і філасофскую праблематыку твораў.

На літаратурных канферэцыях па кожным пытанні можа выступаць адзін або некалькі дакладчыкаў. Астатнія вучні могуць задаваць пытанні, дапаўняць дакладчыка або выступаць у якасці апанентаў.

Літаратурнае краязнаўства.

Школьнае літаратурнае краязнаўства вывучае літаратурную гісторыю мясцовасці, на тэрыторыі якой знаходзіцца школа: фальклор, жыццѐ і творчасць пісьменнікаў-землякоў, мясціны, звязаныя са знакамітымі пісьменнікамі, іншыя літаратурныя факты.

Сучасная методыка вылучае наступныя формы пазакласнай працы па літаратурным краязнаўстве ў школе: гурткі, экскурсіі і экспедыцыі, вечарыны, канферэнцыі, арганізацыя куткоў, музеяў.

Літаратурныя гурткі арганізоўваюцца з мэтаю пашырэння і паглыблення ведаў па літаратуры, развіцця творчых здольнасцей і інтарэсаў да філалагічнай навукі. Заняткі ў літаратурных гуртках фарміруюць у іх удзельнікаў эстэтычны густ і навыкі самастойнага аналізу літаратурнага твора, спрыяюць развіццю вуснай і пісьмовай мовы. У школьнай практыцы замацаваліся наступныя літаратурныя гурткі: літаратуразнаўчы, літаратурна-творчы, выразнагага чытання, літаратурна-краязнаўчы, драматычны.

На пачатковым этапе (V–VІІ класы) удзельнікі літаратуразнаўчага гуртка чытаюць творы мастацкай літаратуры, слухаюць іх у выкананні настаўніка і артыстаў тэатра, бяруць удзел у разнастайных гульнях і віктарынах. Аналіз твораў з вучнямі сярэдняга ўзросту праводзіцца ў форме эўрыстычнай гутаркі з выкарыстаннем розных відаў нагляднасці. Вучні VІІІ–ХІ класаў на занятках у літаратуразнаўчым гуртку заслухоўваюць і абмяркоўваюць даклады гурткоўцаў, рыхтуюць рэфераты і рэцэнзіі, аналізуюць літаратурна-крытычныя артыкулы, праводзяць літаратурныя дыспуты, запрашаюць на пасяджэнні гуртка вядомых літаратуразнаўцаў і пісьменнікаў.

Заняткі ў літаратурна-творчым гуртку спрыяюць развіццю ў вучняў назіральнасці, творчага ўяўлення і вобразнага мыслення, вучаць іх карыстацца вобразнасцю мовы для выражэння сваіх творчых задум.

Галоўны занятак у літаратурна-творчым гуртку – чытанне і абмеркаванне твораў, напісаных самімі гурткоўцамі, а таксама знаёмства іх з творчай лабараторыяй вядомых пісьменнікаў.

Асноўны змест працы гуртка выразнага чытання – навучанне школьнікаў майстэрству чытання спецыяльна падабраных для выканання твораў. Падрыхтоўка да выканання праходзіць у два этапы: аналіз твора і ўвасабленне твора ў жывым слове. У час заняткаў у гуртку выразнага чытання ў вучняў выпрацоўваюцца ўменні і навыкі ўяўлення, назіральнасці, уменні ўздзейнічаць словам.

На занятках гуртка выразнага чытання значнае месца адводзіцца абмеркаванню чытальніцкага выканання на розных этапах яго падрыхтоўкі. Вучні павінны навучыцца слухаць чытальніка, бачыць станоўчае і недахопы ў яго выкананні, выпрацаваць правільны крытэрый ацэнкі якасці чытання.

У літараратурна-краязнаўчы гурток запісваюцца вучні, якія цікавяцца культурна-літаратурнымі з‘явамі, звязанымі з роднымі мясцінамі. Гурткоўцы, як правіла, знаѐмяцца з жыццёвым і творчым шляхам пісьменнікаў-землякоў або тых майстроў слова, жыццё і творчасць якіх звязана з тэрыторыяй, на якой знаходзіцца школа. Удзельнікі літаратурна-краязнаўчага гуртка вывучаюць мясцовы фальклор, перапісваюцца з пісьменнікамі, супрацоўнічаюць з літаратурнымі музеямі, чытаюць творы, у якіх апісаны родныя мясціны.

Драматычны гурток ствараецца па ўзроставаму прынцыпу: аб‘ядноўваць у адным гуртку вучняў малодшых і старшых класаў немэтазгодна. У гуртку могуць займацца ад 10 да 20 вучняў.

Заняткі ў драматычным гуртку звязаны з тэатрам. Гурткоўцы знаёмяцца з тэатральным мастацтвам: чытаюць і абмяркоўваюць мемуарную і тэатразнаўчую літаратуру, праглядаюць спектаклі, пастаўленыя майстрамі сцэны.

Галоўная задача драматычнага гуртка – пастаноўка спектакляў. Тэматыка рэпертуару вызначаецца ўзростам гурткоўцаў. На пачатку працы гуртка ставяцца п‘есы, напісаныя для дзяцей, а таксама інсцэніроўкі казак, невялікіх апавяданняў і аповесцей.

У школах шырока практыкуюцца літаратурныя віктарыны, якія звычайна праводзіцца на класных і агульнашкольных літаратурных вечарынах і ранішніках, на занятках літаратурных гурткоў і ў насценным друку. Літаратурная віктарына можа выкарыстоўвацца і на ўроках літаратуры як займальны матэрыял, а таксама для замацавання вывучанай тэмы. Для правядзення віктарыны звычайна ствараецца журы, у склад якога ўваходзяць і настаўнікі і вучні. Журы адказвае за падрыхтоўку пытанняў, за арганізацыю і правядзенне віктарыны, клапоціцца, каб у ѐй прыняла найбольшая колькасць вучняў. Пераможцы ўзнагароджваюцца спецыяльнымі прызамі.