Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

15. Настаўнiк беларускай лiтаратуры. Прафесiйныя патрабаваннi да яго. Аналiз кнiгi м.А. Лазарука «Навучанне I выхаванне творчасцю».

Быць узорам высокамаральнай асобы – найпершае і найважнейшае патрабаванне да настаўніка, незалежна ад прадмета, які ён выкладае.

Сучасная педагагічная навука выпрацавала шэраг агульнапрафесійных патрабаванняў, якія прад‘яўляюцца да настаўніка: ведаць тэарэтычныя асновы навукі, якая выкладаецца; валодаць агульнымі метадамі перадачы ведаў; ведаць і улічваць узроставыя асаблівасці вучняў; цікавіцца і авалодваць новымі тэхналогіямі навучання і інш.

Побач з агульнапрафесійнымі патрабаваннямі існуюць і вузкаспецыяльныя патрабаванні да настаўніка літаратуры.

Уменне разумець літаратуру і лепшае ў ёй даводзіць да свядомасці школьнікаў – адно з найважнейшых патрабаванняў да сучаснага настаўніка-філолага.

Вялікай павагай карыстаецца педагог, які мае сваю пазіцыю як у дачыненні да падзей у паўсядзённым жыцці, так і пры ацэнцы ўсёй творчасці пісьменніка або пры інтэрпрэтацыі асобнага твора, літаратурнага героя, канкрэтнага эпізоду. Калі настаўнік не дазваляе сабе выкарыстання аўтарытарных метадаў, каб пацвердзіць правільнасць сваіх меркаванняў, а далікатна, аргументавана, з улікам гістарычнай эпохі і творчай індывідуальнасці мастака слова вядзе сваіх суразмоўцаў да спасціжэння мастацкай з‘явы, тады ён становіцца пасрэднікам паміж вучнямі і пісьменнікам.

Настаўнік беларускай літаратуры павінен быць асобай творчай. Творчы педагог пастаянна шукае і знаходзіць новыя формы заняткаў, адкрывае для сябе і вучняў нестандартныя метадычныя прыёмы, пастаянна ўдасканальвае сваё майстэрства, умее крытычна ставіцца да ўласных метадычных набыткаў, не спыняцца на дасягнутым, не скупіцца перадаваць свой педагагічны вопыт калегам, прывучае і школьнікаў да пошукавай працы.

Пад творчасцю настаўніка-філолага неабходна разумець і яго ўласную мастацкую творчасць, а таксама ўменне арганізаваць самастойную творчую дзейнасць вучняў. «Навучанне літаратуры, – адзначаў акадэмік М.А. Лазарук, – ўключае ў сябе і працэс вывучэння літаратуры, і штосьці «звыш таго» – творчасць. Менавіта творчы элемент і павінен ляжаць у аснове навучання літаратуры ў сённяшняй школе». Вучоны са шкадаваннем канстатаваў, што ў агульнаадукацыйных установах часам выкладаюць літаратуру, кіруюць гурткамі людзі, у якіх адсутнічаюць літаратурна-творчыя здольнасці. На яго думку, пачынаць падрыхтоўку будучых настаўнікаў мовы і літаратуры неабходна яшчэ ў школе з выяўлення ў дзяцей педагагічных і філалагічных схільнасцей.

Настаўнік літаратуры павінен валодаць таксама лектарскім майстэрствам, свабодна арыентавацца ў вучэбным прадмеце, інтэрпрэтаваць з‘явы літаратуры ў гісторыка-літаратурным кантэксце, выкладаць матэрыял пераканаўча і эмацыянальна, што адпавядае спецыфіцы мастацкай літаратуры, мець добра пастаўлены голас, умець скіроўваць увагу аўдыторыі ў патрэбным рэчышчы.

Вучні заўсёды прыхільна ставяцца да настаўніка які валодае артыстычнымі дадзенымі: умее трымацца перад аўдыторыяй, правільна выкарыстоўвае жэсты, міміку і, галоўнае, умее выразна (па-мастацку) чытаць літаратурныя творы. Выразнае чытанне настаўніка садзейнічае ўспрыманню літаратуры як мастацтва слова, выклікае захапленне, без якога не можа быць паўнацэннага ўрока. Ад якасці прачытання твора або яго часткі настаўнікам ў значнай ступень залежыць сіла ўздзеяння мастацкага слова на розум і пачуцці вучняў.

Універсальным метадам выкладання літаратуры ў агульнаадукацыйнай установе з‘яўляецца эўрыстычная гутарка, якая рэалізуецца з дапамогаю пытанняў і адказаў на вызначаную тэму. Уменне сфармуляваць сістэму пытанняў, каб яны сталі «святам душы» і для вучняў, і для педагога, – адно з неад‘емных патрабаванняў да настаўніка-славесніка.

Дапытлівы і адказны за даручаную справу настаўнік пастаянна знаѐміцца з новымі творамі мастацкай літаратуры, аналізуе іх пры вывучэнні аглядавых або манаграфічных тэм, каменціруе ў пазакласны час і прапагандуе на «паэтычных пяцімінутках» ў пачатку ўрока, лепшыя рэкамендуе вучням для самастойнага прачытання.

Настаўнік беларускай літаратуры – не толькі выкладчык вызначанага вучэбным планам прадмета, але і актыўны носьбіт і прапагандыст беларускай літаратурнай мовы, які бездакорна валодае яе вуснай і пісьмовай формамі.

Настаўнік роднай літаратуры павінен цесна супрацоўнічаць з выкладчыкамі гісторыі і рускай літаратуры, каб паглыбіць веды вучняў пра гісторыю свайго народа і засяродзіць іх увагу на адметнасці, арыгінальнасці і мастацкай каштоўнасці твораў беларускіх пісьменнікаў.