- •1. Методыка выкладання беларускай літаратуры як навука. Сувязь методыкi выкладання беларускай лiтаратуры з iншымi навукамi. Метады даследавання.
- •2. Лiтаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты I задачы яе вывучэння. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура».
- •3. Канцэпцыя лiтаратурнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (1991, 1996).
- •4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская лiтаратура» (2009): асноўныя палажэннi.
- •5. Асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi, iх змест I структура.
- •6. Школьныя праграмы па беларускай лiтаратуры.
- •7. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 5 – 8 класаў.
- •8. Аналiз падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для 9 – 11 класаў.
- •9. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай лiтаратуры.
- •10. Станаўленне I развiццё методыкi выкладання лiтаратуры ў пачатку хх ст. Праблема зместу I структуры. Праграмы I падручнiкi. Дальтан-план. Пазакласная праца. Перыядычны друк.
- •11. Вывучэнне эпiчных твораў малой I сярэдняй формы.
- •12. Уклад I.I. Замоцiна ў развiццё методыкi выкладання лiтаратуры. Асноўны змест працы «Мастацкая лiтаратура ў школьным выкладаннi».
- •13. Стан методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 30-я – першай палове 50-х гг. Хх ст. Часопiс «Камунiстычнае выхаванне».
- •14. Развiццё методыкi выкладання беларускай лiтаратуры ў 2-й палове 50-х – 80-х гг. Хх ст.
- •15. Настаўнiк беларускай лiтаратуры. Прафесiйныя патрабаваннi да яго. Аналiз кнiгi м.А. Лазарука «Навучанне I выхаванне творчасцю».
- •16. Творчая лабараторыя настаўнiка лiтаратуры. Аналiз кнiг м.I. Мiшчанчука «Настаўнiку пра настаўнiка» I в.М. Туркевiча «Творчасцi зярняткi залатыя».
- •17. Вучнi як чытачы. Лiтаратурнае развiццё вучняў розных узроставых груп. Наiўны рэалiзм I яго пераадоленне ў працэсе вывучэння лiтаратуры.
- •18. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання лiтаратуры.
- •19. Прынцыпы лiтаратуразнаўчага аналiзу на ўроках лiтаратуры.
- •20. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры. Класiфiкацыя метадаў паводле крынiцы атрымання ведаў. Метад чытання.
- •21. Гутарка настаўнiка з вучнямi як метад вывучэння беларускай лiтаратуры. Рэпрадуктыўная I эўрыстычная гутарка. Лiтаратурны дыспут.
- •22. Школьная лекцыя па лiтаратуры. Методыка яе правядзення.
- •23. Наглядныя метады выкладання лiтаратуры (iлюстраванне, вуснае славеснае маляванне, складанне кадраплана, iнсцэнiраванне, дэманстрацыя).
- •24. Метады I прыёмы выкладання лiтаратуры ў агульнаадукацыйных установах па характары дзейнасцi настаўнiка I вучняў.
- •25. Урок лiтаратуры, патрабаваннi да яго.
- •26. Класiфiкацыя ўрокаў лiтаратуры. Структура ўрока лiтаратуры. Падрыхтоўка настаўнiка да ўрока лiтаратуры.
- •27. Нетрадыцыйныя (нестандартныя) ўрокi лiтаратуры.
- •28. Планаванне. Вiды планаў настаўнiка лiтаратуры.
- •29. Улiк I ацэнка ведаў, уменняў I навыкаў вучняў пры вывучэннi лiтаратуры. Апытанне як асноўная форма праверкi ведаў па лiтаратуры. Крытэрыi I нормы ацэнак.
- •30. Пазакласная праца па лiтаратуры.
- •31. Новыя тэхналогii вывучэння лiтаратуры.
- •32. Урокi пазакласнага чытання, iх змест, методыка правядзення.
- •33. Віды ўступных заняткаў і методыка іх правядзення.
- •34. Арганізацыя чытання мастацкага твора як асноўны этап яго вывучэння. Віды чытання.
- •37. Аналіз літаратурнага твора ў школе. Адзінства метадалагічных прынцыпаў літаратуразнаўчага і школьнага аналізу. Віды школьнага аналізу.
- •38. Віды шляхоў аналізу мастацкага твора (“следам за аўтарам”, павобразны, праблеіна-тэматычны, капазіцыйны).
- •39. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
- •40. Асаблівасці вывучэння вуснай народнай творчасці.
- •41. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў сярэдніх класах.Методыка завучвання на памяць.
- •42.Спецыфіка вывучэння лірычных твораў ў старшых класах.
- •43.Краязнаўчая праца па беларускай літаратуры.
- •44.Вывучэнне твораў вялікай эпічнай формы.Арганізацыя дамашняга чытання.
- •45.Асаблівасці вывучэння баек.
- •46.Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў. Спецыфіка метады і прыёмы работы над драмай
- •47.Асаблівасці вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка.
- •48.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў сярэдніх класах.
- •49.Фарміраванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў ў старшых класах.
- •50. Вывучэнне аглядавых тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў.
- •51.Вывучэнне манаграфічных тэм.
- •52.Унутрыпрадметныяі міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.
- •53.Выкарыстанне нагляднасці на ўроках літаратуры.
- •54.Выкарыстанне твораў сумежных мастацтваў пры вывучэнні беларускай літаратуры.
- •2. Праслухоўванне музычных твораў:
- •4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:
- •56.Методыка развіцця вуснага маўлення на ўроках літаратуры.Навучанне выразнаму чытанню
- •57.Навучанне розным відам пераказу.Слоўнае маляванне і мастацкае расказванне.
- •58.Сачыненне па літаратуры.
- •59.Праверка,выпраўленне,ацэнка і аналіз сачыненняў.
- •60.Урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў.
- •61.Факультатыўныя заняткі па літаратуры,іх арганізацыя і методыка правядзення.
- •62.Віды самастойнай працы вучняў пры вывучэнні літаратуры
- •63.Дамашнія заданні па літаратуры.Шляхі папярэджання перазагрузкі вучняў дамашнімі заданнямі.
- •64.Пошукі новых форм і метдаў выкладання беларускай літаратуры(па старонках часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова”, іншых педагагічных выданняў).
5. Асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi, iх змест I структура.
КАНЦЭПЦЫЯ РЭФАРМАВАННЯ ЛІТАРАТУРНАЙ АДУКАЦЫІ
Упершыню была апублікавана 31 ліпеня 1991 года ў настаўніцкай газеце пад назвай «Канцэпцыя літаратурнай адукацыі» (аўтары М.А. Лазарук, В.А. Каваленка, В.У. Івашын, І.В. Шаблоўская, В.Я. Ляшук, Я.В. Перавозная, А.У. Рагуля, М.С. Крот, А.А. Майсейчык, Т.Ф. Мушынская.
У 1996 годзе выйшла асобнай брашурай пад рэдакцыяй М.А. Лазарука і В.У. Івашына.
Сёння асабліва актуалізуецца роля літаратуры ў нацыянальным адраджэнні, у агульнай перабудове школы, гуманізацыі і гуманітарызацыі навучання, фарміраванні духоўна багатай асобы, зарыентаванай на агульначалавечыя, гуманістычныя каштоўнасці, на жыватворныя традыцыі нацыянальнай культуры. Выключнае значэнне літаратуры ў адаптацыі асобы да змен у жыцці, розных форм жыццядзейнасці грамадства, дзейснага і творчага ўдзелу ў гэтых працэсах і ў канчатковым выніку ўдзелу ва ўзнаўленні і развіцці духоўнай культуры свайго народа.
Такая агульная ўстаноўка арыентуе літаратурнае навучанне на далучэнне вучняў да найвялікшых каштоўнасцей нацыянальнай і сусветнай літаратуры. Зыходзячы з агульнай мэты, школа павінна забяспечыць рэалізацыю канкрэтных задач: развіваць цікавасць навучэнцаў да мастацтва, патрэбу ў пастаянных кантактах не толькі з творамі літаратуры, але і іншымі мастацтвамі, якая б заставалася дзейснай на працягу ўсяго жыцця. пастаянна падтрымлівалася ў працэсе непарыўнай адукацыі і самаадукацыі. У задачы курса літаратуры ўваходзіць арганізацыя чытання мастацкіх твораў, набыццё ведаў і ўменняў, у тым ліку па тэорыі літаратуры, якія забяспечваюць успрыманне, глыбокае разуменне і засваенне літаратурных твораў, развіццё вобразнага мыслення, уключэнне вучняў у творчую самастойную дзейнасць, арыентаваную на развіццё і самарэалізацыю асобы, выхаванне інтэлектуальнай і эмацыянальнай чуллівасці (рэфлексіі) на з'явы мастацтва, развіццё моўнай культуры.
Важнейшымі паказчыкамі рэалізацыі мэтаў і задач літаратурнай адукацыі з'яўляюцца:
– шырыня чытацкіх інтарэсаў, начытанасць школьнікаў; рознабаковасць, сістэмнасць і накіраванасць чытання;
– глыбіня засваення ідэйна-мастацкага зместу твораў, уменне самастойна аналізаваць і ацэньваць іх значэнне;
– дастаткова высокі ўзровень тэарэтыка-гістарычных ведаў па літаратуры;
– якасць моўных уменняў і навыкаў.
Структура літаратурнага навучання грунтуецца на прынцыпе бесперапыннай адукацыі, якая пачынаецца з дашкольнага ўзросту і ахоплівае ўсё жыццё чалавека, уключаючы ў сябе: 1) дашкольны перыяд, 2) этап базавага школьнага навучання, куды ўваходзяць: а) пачатковая ступень (І-IV класы), б) сярэдняя ступень (V-VIII класы), в) старэйшая ступень (ІХ-Х класы); 3) поўная сярэдняя адукацыя, якую атрымліваюць вучні XI-XII класаў агульнаадукацыйнай школы і гімназій, а таксама навучэнцы сярэдніх спецыяльных устаноў (ліцэяў, педвучылішчаў, каледжаў); 4) вышэйшая адукацыя – ва універсітэтах, педінстытутах і іншых гуманітарных ВНУ; 5) перападрыхтоўка настаўнікаў і іншых працаўнікоў асветы і культуры, а таксама літаратурная самаадукацыя і самавыхаванне.
Дашкольнае звяно ў дзеючай сістэме літаратурнай адукацыі яўна недаацэньвалася, таму і не вылучалася як асобная ступень, не асэнсоўвалася ў гэтым аспекце. У той жа час яно з'яўляецца надзвычай важным этапам. Далучэнне дзяцей да мастацкага слова павінна адбывацца амаль адразу пасля нараджэння, як гэта і рабілася стагоддзямі ва ўсіх народаў свету, праз калыханкі, пацешкі, песенькі, казкі. У аснову літаратурнага навучання і выхавання дзяцей у дашкольных дзіцячых установах трэба пакласці вопыт народнай педагогікі, дзе натуральна спалучаліся разумовае, маральнае, эстэтычнае, фізічнае выхаванне, развіццё мовы.
На пачатковым этапе, у працэсе гульняў і заняткаў па чытанні, маляванні, спевах павінен выкарыстоўвацца перш за ўсё матэрыял нацыянальнай культуры, улічвацца яго змястоўная, мастацка-эстэтычная, жанравая разнастайнасць. Патрабуе глыбокай прадуманасці сістэма мастацка-творчай самадзейнасці, да якой вельмі схільныя дзеці.
Для дасягнення мэт літаратурнай адукацыі недастаткова выкарыстоўваўся і першы этап школьнага навучання (І-ІV класы).
Арганічнае асэнсаванне гэтага этапа як паўнацэннага ў непарыўным працэсе літаратурнай адукацыі мае надзвычай важнае значэнне. У задачы пачатковай ступені ўваходзяць: развіццё любві і цікавасці да кнігі, захопленасці чытаннем, навучанне майстэрству чытання і расказвання, развіццё фантазіі, эмацыянальнай чуйнасці, літаратурных здольнасцей, моўнай культуры (вуснай і пісьмовай). У пачатковых класах павінны быць сфарміраваны адносіны да літаратурнага твора як да мастацкай з'явы з патрабаваннямі, характэрнымі менавіта для прадметаў мастацка-эстэтычнага цыкла. Актуальныя і мэтазгодныя тут першыя намаганні ўвесці дзяцей у паняційны апарат літаратурнага навучання; ужо на гэтым этапе дзеці здольны практычна засвоіць значэнне такіх слоў, як пісьменнік, мастак, казка, песня, верш, апавяданне, загадка, лічылка, загаловак і інш. У адпаведнасці з беларускім календаром уводзяцца таксама творы, якія звязаны з народнымі святамі, абрадамі, гаспадарчымі клопатамі людзей.
Важнай задачай гэтага этапа з'яўляецца стварэнне інтэграваных прадметаў, У гэтым святле асаблівая ўвага павінна быць звернута на адзінства моўна-літаратурнага навучання.
Шмат пытанняў выклікае літаратурнае навучанне ў сярэднім звяне. Паколькі галоўны аб'ект вывучэння ў сярэдніх класах – мастацкі твор, асноўныя задачы навучання павінны быць накіраваны на тое, каб, абапіраючыся на веды і ўменні, набытыя ў пачатковых класах, фарміраваць у вучняў уяўленні аб літаратуры як мастацтве, аб відавых, жанравых, стылявых асаблівасцях твораў, кампанентах іх структуры, спосабах мастацкага адлюстравання жыцця. Літаратурны матэрыял групуецца на аснове адзнак мастацкай спецыфікі літаратуры пры абавязковым уліку ўсіх яе функцый (пазнавальнай, выхаваўчай, камунікатыўнай, геданістычнай) унутры раздзелаў, у асаблівасцях праграмных твораў. З мэтай больш выразнага выяўлення гэтай спецыфікі (для супастаўлення, параўнання) уключаюцца таксама творы публіцыстыкі, матэрыялы навуковага характару. Пры падборы твораў улічваецца асаблівая цікавасць школьнікаў гэтага ўзросту да праблем сучаснасці, да займальнага і гераічнага, незвычайнага, да прыгодніцкай, фантастычнай літаратуры, да такіх твораў, дзе на першым плане сітуацыя маральнага выбару, учынак героя, матывы яго паводзін, г.зн. тое, што спрыяе этычна-псіхалагічнаму самапазнанню чалавека. Асаблівую ўвагу патрэбна ўдзяляць і творам, дзе раскрываецца гармонія ўзаемаадносін чалавека з навакольным светам (фальклорная проза, эпічная паэзія, адпаведныя творы пра юных герояў, г.зн. літаратура з выражанай аксіялагічнай функцыяй), а таксама творы пра гістарычны шлях свайго народа і яго найвыдатнейшых герояў.
У V класе, пераходным ад пачатковай да сярэдняй ступені, працягваюцца намаганні па развіццю цікавасці да чытання з увагай да мастацкіх асаблівасцей твораў як фальклорных, так і літаратурных, важнае месца займае даступнае вучням азнаямленне са структурай твора (тэма, герой, сюжэт), работа над мастацкім словам, яго мнагазначнасцю, эмацыянальнай напоўненасцю (метафара, параўнанне, эпітэт і іх роля ў тэксце твора).
У наступных (V-VIII) класах гэта работа паглыбляецца і ідзе ў праблемным ракурсе. Для кожнага класа вызначаецца свой пэўны мастацка-эстэтычны аспект разгляду літаратуры, які і абумоўлівае структуру праграмы, яе вядучую праблему, адбор і цыклізацыю матэрыялу, наменклатуру літаратурна-тэарэтычных паняццяў для засваення вучнямі. Вывучэнне літаратурных твораў такім чынам набывае мэтанакіраваны, сістэмны характар. У якасці вядучых аспектаў выбіраюцца такія катэгорыя паэтыкі, якія, будучы дастаткова канкрэтнымі, цікавымі і даступнымі для вучняў, разам з тым не абмяжоўваюць «поле агляду» літаратуры, даюць магчымасць бачыць яе ўсю як цэласнасць. У VІ класе, напрыклад, у якасці такога аспекту выступае падзел літаратуры на дзве асноўныя разнавіднасці – паэзію і прозу, у VII – родава-жанравыя асаблівасці мастацкіх твораў.
У сярэднім звяне шырока практыкуецца параўнальны спосаб разгляду твораў і іх структурных кампанентаў.
Сярод важных відаў навучальнай дзейнасці застаецца літаратурная творчасць вучняў (дэкламацыя паэтычных твораў, вуснае маляванне, ілюстраванне, складанне казак, вершаў, сачыненне па прыказках і г.д.) Важнае значэнне мае выкарыстанне ў працэсе вучобы твораў іншых відаў мастацтва.
У адпаведнасці з вызначэннем базавай (асноўнай) адукацыі як 10-гадовай ІХ-Х класы ўтвараюць асобную, заключную ступень базавай адукацыі са сваім адметным прынцыпам канструявання зместу – гісторыка-храналагічным і адпаведнымі патрабаваннямі да літаратурнага развіцця вучняў. У суадносінах з наступнай ступенню, г.зн. ХІ-ХІІ класамі, гэты этап-канцэнтр будзе выступаць, такім чынам, і як пераходны да больш глыбокага вывучэння прадмета на гісторыка-літаратурнай аснове. Па беларускай літаратуры размеркаванне матэрыялу ўяўляецца такім: IX клас – перыяд ад старажытнасці да канца 10-х гадоў XX ст. прадстаўлены самымі выдатнымі творамі і пісьменнікамі, невялікімі аглядамі ў форме, даступнай гэтаму ўзросту; X клас – 20-90-я гг. XX ст.
У старэйшых класах сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, увогуле на заключных ступенях літаратурнага навучання ва ўсіх яго формах значна ўзрастае патрэба ў мастацка-філасофскім асэнсаванні яго гістарычнага шляху, культурнага развіцця народа, ролі выдатных дзеячаў культуры, мастацтва. Таму вывучэнне літаратуры непасрэдна звязваецца з цэласнай характарыстыкай гістарычных эпох, творчага шляху пісьменнікаў, іх укладу ў развіццё літаратуры і культуры свайго часу. У выніку ўзбагачаецца ўяўленне вучняў аб дачыненні чалавека да грамадскага жыцця, асэнсоўваецца роля свайго народа ў тварэнні не толькі нацыянальнай, але і сусветнай культуры.
У адпаведнасці са зменамі ў структуры, змесце і задачах навучання ў базавым і старэйшым звяне поўнай сярэдняй школы ўдакладняецца і пераасэнсоўваецца сістэма літаратуразнаўчых ведаў. 3 мэтай іх замацавання і забеспячэння цэласнага ўяўлення аб асаблівасцях літаратуры і яе развіцці ў канцы X класа веды па тэорыі літаратуры абагульняюцца на некалькіх заключных уроках.
