Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па мет. БЛ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
286 Кб
Скачать
☆

28. Планаванне. Вiды планаў настаўнiка лiтаратуры.

Настаўнікі-філолагі ў працэсе падрыхтоўкі да ўрокаў карыстаюцца двума асноўнымі відамі планавання: перспектыўным (распрацоўка вучэбна-выхаваўчай дзейнасці выкладчыка на год) і бягучым (падрыхтоўка да кожнага ўрока). Перспектыўнае планаванне выяўляецца ў каляндарным і тэматычным планах. Каляндарны план часцей распрацоўваецца на год і ўключае наступныя пункты: № / назва тэмы і падтэмы, аўтар і назва твора / колькасць гадзін / дата правядзення ўрока / метады і прыѐмы навучання / звесткі па тэорыі літаратуры / развіццё маўлення / паўтарэнне / творы для завучвання на памяць / міжпрадметныя сувязі / пазакласнае чытанне / дамашняе заданне / нагляднасть і ТСН / заўвагі.

Для падрыхтоўкі да складання плана настаўнік павінен:

1. Азнаёміцца з праграмай па прадмеце для адпаведнага класа.

2. Азнаёміцца з вучэбным дапаможнікам (мастацкія творы, уключаныя ў падручнік-хрэстаматыю, артыкулы па тэме, крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, метадычны апарат і інш.).

3. Звярнуцца да метадычнага дапаможніка.

4. Прадумаць форму правядзення ўрокаў, выкарыстанне мэтазгодных метадаў і прыѐмаў навучання.

5. Падабраць наглядныя дапаможнікі і ТСН пры іх наяўнасці.

6. Звярнуцца да унутрыпрадметных сувязей (матэрыял, які ўжо вывучаўся).

7. Спланаваць выкарыстанне міжпрадметных сувязей (беларуская мова, руская літаратуры, гісторыя, выяўленчае мастацтва, музыка і інш.).

8. Распрацаваць сістэму ўрокаў па творы, па аглядавай ці манаграфічнай тэмах.

У тэматычным плане дэталізуецца і распрацоўваецца пэўная тэма і сістэма ўрокаў па яе вывучэнні, ён павінен ўключаць наступныя пункты: № / назва тэмы і падтэмы, аўтар і назва твора / колькасць гадзін / форма, тып і структура ўрока / метады і прыёмы / змест.

У тым выпадку, калі тэматычны план спалучаецца з каляндарным, утвараецца каляндарна-тэматычны, у якім знаходзяць адлюстраванне наступныя раздзелы: нумар урока i дата правядзення / тэма ўрока i асноўныя пытаннi / мэта i задачы ўрока / матэрыял вучэбнага дапаможнiка, дамашняе заданне.

На аснове каляндарна-тэматычнага плана распрацоўваюцца рабочыя планы – бягучае планаванне. У метадычнай навуцы вылучаюцца наступныя з віды ў залежнасці ад ступені дэталізацыі: план, план-канспект і канспект урока. У плане ўрока адлюстроўваецца тэма, мэты і задачы ўрока, метады і прыѐмы, якія выкарыстоўваюцца настаўнікам, ход ўрока, асноўныя пытанні да вучняў, тэзісы настаўніцкага паведамлення новай тэмы. У плане-канспекце настаўнік больш дэталѐва распрацоўваецца слова настаўніка, а таксама пытанні і заданні для вучняў. Канспект – дэталѐвае апісанне ходу ўрока, усіх пытанняў і заданняў да класа ці асобнага вучня, а таксама прагназуемыя адказы на іх.

Бягучае планаванне мае наступны выгляд:

Дата, клас

Тэма:

Адукацыйная мэта:

Выхаваўчая мэта:

Развіццѐвая мэта:

Тып урока:

Асноўныя формы працы, метады і прыёмы навучання:

Унутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі:

Папярэдняе дамашняе заданне:

Літаратура:

Абсталяванне:

Нагляднасць, ТСН:

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

ІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

ІІІ. Паўтарэнне ці актуалізацыя апорных ведаў урока, праверка дамашняга задання.

ІV. Вывучэнне новага матэрыялу.

V. Першасная праверка разумення вучнямі новага вучэбнага матэрыялу.

VI. Замацаванне вывучанага.

VII. Aбагульненне і сістэматызацыя вывучанага.

VIII. Кантроль і самаправерка ведаў.

ІХ. Інфармацыя па дамашнім заданні, інструктаж па яго выкананню

Х. Падвядзенне вынікаў урока.

ХІ. Рэфлексія.

Этапы планавання ўрока і падрыхтоўкі да яго

1. Знаёмства з раздзелам праграмы, у які ўваходзіць урока, вызначэнне яго месца ў курсе літаратуры, вызначэнне, з якім матэрыялам па дадзенай тэме ўжо знаѐміліся вучні.

2. Чытанне з наступным аналізам твора, матэрыялу, змешчанага ў вучэбным дапаможніку, літаратуразнаўчых і крытычных прац па тэме ўрока.

3. Вызначэнне адукацыйных, выхаваўчых, развіццёвых мэт і задач урока на аснове праграмы, вучэбных і метадычных дапаможнікаў, дадатковай літаратуры.

4. Адбор аптымальнага зместу і матэрыялу ўрока, яго падзел на закончаныя ў сэнсавых адносінах блокі і часткі, вылучэнне апорных ведаў.

5. Вылучэнне галоўнага матэрыялу, які вучань павінен зразумець і запомніць на ўроку.

6. Распрацоўка структуры ўрока, вызначэнне яго тыпу і найбольш мэтазгодных метадаў і прыѐмаў навучання.

7. Адлюстраванне і выкарыстанне сувязей матэрыялу з іншымі прадметамі.

8. Планаванне дзеянняў настаўніка і вучняў на этапах урока (асабліва пры авалоданні новымі ведамі і ўменнямі).

9. Падбор нагляднасці і ТСН (кіна- і дыяфільмаў, карцін, плакатаў, картак, схем, дадатковай літаратуры і інш.).

10. Праверка абсталявання і тэхнічных сродкаў навучання.

11. Планаванне настаўнікам запісаў на дошцы і выкананне аналагічнай працы вучнямі на дошцы і ў сшытках.

12. Вызначэнне аб‘ёму і формы самастойнай працы вучняў на ўроку і яе скіраванасці на развіццё іх самастойнасці.

13. Вызначэнне форм і прыѐмаў замацавання атрыманых і выпрацаваных на ўроку і дома ведаў, уменняў і навыкаў вучняў.

14. Складанне спісу вучняў, веды і ўменні якіх будуць правярацца адпаведнымі формамі і метадамі, улічваючы ўзроўні іх сфарміраванасці.

15. Азначэнне зместу, аб‘ёму і формы дамашняга задання.

16. Выбар форм падвядзення вынікаў урока.

17. Планаванне пазакласнай працы па дадзенай тэме.